Присяга

Застацца сапраўдным чалавекам

Гэтыя словы вельмі адпавядаюць жыццёваму шляху ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ветэрана працы СВК “Чучавічы” Івана Лявонавіча ГУШЧЭНІ.
Аднавяскоўцы ведаюць земляка, як глыбока веруючага чалавека, які валодае чуласцю, мудрасцю, хаця яго лёс не быў зайздросным. Дагэтуль сведка ваеннага ліхалецця памятае той час:
– Калі пачалася вайна, дапамагаў партызанам. Навучыўся страляць, авалодаў прыёмамі абароны. Неўзабаве паставілі ў строй – 7-ы сапёрны батальён. Ахоўвалі масты. Неяк удалося абясшкодзіць 6 мін. Гэта была першая значная баявая задача, з якой справіўся на выдатна. Ацаніла вынік задання і кіраўніцтва, узнагародзіўшы медалём “За баявыя заслугі”. Аб Вялікай Перамозе даведаўся ў Берліне, а на святочным пінжаку заззяў яшчэ ордэн Чырвонай Зоркі. Пасля вайны змены адбыліся ў асабістым жыцці – паявіліся жонка, дзеці. Сыны і дачка, займеўшы свае сем’і, засталіся побач. Выйшаў на пенсію з калгаса, заахвоцілі медалём “За працоўныя заслугі”.
“З мірам вас, дзеткі. Беражы вас Гасподзь!” – на развітанне сказаў ветэран. У адказ хочацца падзякаваць Івану Лявонавічу за чыстае неба над галавой і шчасце жыць у свабоднай краіне.
Алена МУРАВЕЙКА, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК “Чучавічы”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть