Общество

ПРОФІЛІ – РОЗНЫЯ, ПАТРАБАВАННІ – АДНОЛЬКАВЫЯ

(Працяг. Пачатак у №46 за 16.06.)

На прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна на абсталяванне працоўных месцаў зрасходавана 543 тысячы рублёў, у тым ліку на тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыю – 140 тысяч.

Гэтыя лічбы агучыў падчас пленарнага пасяджэння раённага дня аховы працы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Кавалевіч. Ён таксама адзначыў, што летась праведзена 11 пасяджэнняў камісіі, атэставана 66 чалавек, у гэтым годзе адпаведна – 6 і 48, на пераатэстацыю накіраваны 3 спецыялісты.

З мэтай выяўлення парушэнняў нормаў аховы працы і заканадаўчых актаў працуе мабільная група райвыканкама. Сёлета абследавана 45 аб’ектаў, выяўлена 434 парушэнні. Для іх ухілення накіроўваліся рэкамендацыі з канкрэтнымі тэрмінамі выканання, а пазней праводзіліся кантрольныя рэйды. І ўсё ж, нягледзячы на праводзімы комплекс мер па пярэджванню вытворчага траўматызма і іншых мерапрыемстваў не ўдалося пазбегнуць няшчасных выпадкаў у ДЛГУ “Лунінецкі лясгас” і КСУП “Багданаўка”.

Аб гэтым падрабязна расказала расказала намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела дзяржаўнай інспекцыі працы Таццяна Квачэль. 28 сакавіка вальшчык лесу Вулькаўскага лясніцтва падчас правядзення выбарачнай санітарнай чыстцы пакінуў недапілаваным дрэва і прыступіў да іншай работы побач. Нечакана яно ўпала і прычыніла працаўніку цяжкія траўмы. 19 мая жывёлавод КСУП “Багданаўка” загружаў жывёлу з эстакады, якая не абсталявана бяспечнымі прыстасаваннямі, у аўтамабіль. Пры закрыцці задні борт транспартнага сродку ўпаў. У выніку мужчына атрымаў цяжкую траўму нагі. Пры правядзенні расследавання гэтага няшчаснага выпадку высветліўся шэраг грубых парушэнняў, пералік якіх заняў 3 старонкі тэксту даклада Таццяны Яфімаўны.

Аналізуючы стан пажарнай бяспекі на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, начальнік РАНС Эдуард Санюковіч адзначыў, што летась праведзена 90 праверак і 217 маніторынгаў, выўлена 735 парушэнняў, да адмінстрацыйнай адказнасці прыцягнуты 23 кіраўніка і 24 службовыя асобы, сума штрафаў склала 2068 рублёў.

На захаванні патрабаванняў да ажыццяўлення вытворчага кантролю ў прамысловай бяспецы спыніўся старшы дзяржаўны інспектар абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду Аляксандр Губін, на недапушчэнні паражэння работнікаў электрычным токам – начальнік інспекцыі энерганагляду Адам Пятніца.

Падводзячы вынікі семінара, старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко заўважыў, што часцей за ўсё няшчасныя выпадкі здараюцца з-за расхлябанасці, невыканання патрабаванняў і інструкцый, а інструктажы праводзяцца для “галачкі”. Звяртаючыся да наймальнікаў, кіраўнік улады акцэнтаваў увагу на стварэнні на прадпрыемствах бяспечных і палепшаных умоў працы, бо толькі ў такім выпадку работнік зможа максімальна рэалізаваць свой патэнцыял.

Мерапрыемства закончылася на мажорнай ноце. Аляксандр Мікалаевіч уручыў узнагароды пераможцам раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы: ДРБУ-101 (кіраўнік Аляксандр Трухноў) – сярод прадпрыемстваў з колькасцю працаўнікоў да 100 чалавек, ААТ “Лунінецкі малочны завод” (Сяргей Карпец) – да 500 чалавек і КУШВП “Лунінецкая ЖКГ” (Георгій Шпакоўскі) – звыш за 500 чалавек.

Алена ДАНІЛОВІЧ.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть