Прокуратура выявила новые факты преступлений нацистов в Лунинецком районе
2022 – Год исторической памятиГод народного единстваМикашевичиНовости районаОбщество

Прокуратура выявила новые факты преступлений нацистов в Лунинецком районе

Як вядома, у красавіку 2021 г. Генеральная пракуратура нашай краіны ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб новых этапах у ходзе расследавання ў Лунінецкім раёне папрасіліоне расказаць пракурора Юрыя Пракапчука:

– Сёлета пры ўзаемадзеянні з калектывам Бастынскай сярэдняй школы на чале з дырэктарам Генадзем Вячоркам, а таксама з кіраўніком ваенна-патрыятычнага выхавання Сяргеем Бурда і настаўніцай гісторыі Верай Мельянец устаноўлены два новыя месцы пахавання мірных грамадзян, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд вайны. Агульная колькасць людзей, знайшоўшых апошні прытулак у гэтых магілах, складае не менш як 19 чалавек. Актыўную дапамогу аказвалі і старажылы Бастыні (на здымку), якія з’яўляліся сведкамі злачынстваў, учыненых акупантамі і іх памагатымі. Пракуратурай Лунінецкага раёна праводзяцца крымінальна-працэсуальныя дзеянні, іншыя праверачныя мерапрыемствы аглядваюцца месцы пахаванняў, дапытваюцца сведкі.

Нагадаю, што ў ходзе расследавання справы аб генацыдзе ўстаноўлена пяць месцаў пахавання мірнага насельніцтва і ўзятых у палон ваенна-служачых – у райцэнтры гэта Бараўшчына, Баханова і Мачула, а ў сельскіх населеных пунк-тах – каля Добрай Волі і Галага Бору. Такім чынам, да іх дадаліся яшчэ магілы ў ваколіцах Бастыні.

Работа па раскрыццю ўсіх злачынстваў фашыстаў будзе працягнута далей. Калі жыхарам вядомы факты генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Лунінеччыны, просім паведамляць пра іх у пракуратуру.


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть