Прямая линия
БЕРАЖЫ ЗДАРОЎЕ ЗМОЛАДУ
У Еўрапейскім Саюзе 2012-ы абвешчаны Годам актыўнай
старасці і салідарнасці паміж пакаленнямі. «Добрае здароўе дадае жыцця да год”
– такім быў дэвіз сёлетняга Сусветнага дня здароўя, які штогод адзначаецца 7
красавіка. Напярэдадні на «Прамой лініі” ў рэдакцыі «ЛН” кіраўнікі медыцынскіх
устаноў і санітарнай службы адказвалі не толькі на герыатрычныя пытанні.
Прадстаўнікі санітарнай
службы выехалі на Залессе. Згадзіліся, што стан меліярацыйнага канала ўздоўж
вуліцы Гомельская патрабуе ачысткі, як і пустуючыя тэрыторыі каля вуліцы
Макаранкі. Накіраваны чарговыя прадпісанні работнікам ЖКГ.
«Прамую лінію” правяла Таццяна КАНАПАЦКАЯ.