Прямая линия

“ДАСТАВІМ УСІХ!”

На пытанні чытачоў падчас «прамой лініі” адказваў дырэктар філіяла «Аўтамабільны парк №10” Сяргей Мікалаевіч КІНДРУК.

– Добры дзень. Нічыпар Адамавіч Радзюк вас турбуе. Аўтобус «Лунінец – Лугі” ў 19.25 ходзіць да Баравікоў толькі па панядзелках і серадах. Чаму б не працягнуць маршрут у пятніцу і нядзелю?

– Паважаны Нічыпар Адамавіч! Сумесна з прадстаўнікамі сельвыканкама і жыхарамі вёскі Лугі прымалі рашэнне аб зручнасці курсіравання гэтага маршруту. Да павароту на Баравікі можна штодня дабрацца аўтобусам «Лунінец – Малыя Чучавічы”, адпраўленнем з райцэнтра ў 15.25, а ў пятніцу і нядзелю яшчэ і ў 13.40.

– Аўтобус «Лунінец-Любачын” раней адпраўляўся вечарам у 19.50, цяпер змянілі на больш зручны час – 20.05. Толькі вось з чыгуначнага вакзала на аўтастанцыю няма чым дабрацца. Ці можна што-небудзь зрабіць?

– На аўтастанцыю вам будзе зручна даехаць на гарадскім аўтобусе №2, адпраўленнем у 19.40.

– Старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Іван Васільевіч Пятымка. Калі ласка, уключыце ў спіс узнагароджваемых да прафесійнага свята ветэранаў вайны і працы…

– Шаноўны Іван Васільевіч. Безумоўна, вашу просьбу не пакінем без увагі.

– Ад імя пенсіянераў з вуліцы Гастэла ў Лунінцы турбую вас. Ці магчыма пусціць у нашым раёне хаця б па выхадных аўтобус у бок гарадской лазні?

– На жаль, пусціць гарадскі маршрут па вуліцы Гастэла няма магчымасці, паколькі праезная частка не адпавядае патрабаванням СТБ «Дарогі аўтамабільныя і вуліцы”. Бліжэйшы прыпыначны пункт, з якога вы можаце даехаць да гарадской лазні, – «Райвыканкам”. Там курсіруе маршрут №4.

Справаздачу падрыхтаваў Аляксандр КОЎКА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть