ЗАРАБЛЯЦЬ ГРОШЫ НА РЭАЛІЗАЦЫІ ЎЛАСНАЙ ПРАДУКЦЫІ
намераны ва ўмовах канкурэнцыі работнікі райспажыўтаварыства. Гэтая выснова неаднойчы гучала з вуснаў старшыні праўлення райпо Максіма Андрэевіча СУМАРА ў час “Прамой лініі” “ЛН”.
У наш магазін у в. Мокрава перасталі штодня завозіць хлебазаводскі хлеб. Прывозяць яго толькі адзін раз у тыдзень – у сераду. Чаму склалася такое становішча? Штодня паступае на прылаўкі толькі прадукцыя цэха хлебапячэння НВК “Палессе”. Але ж кожны пакупнік сам павінен вырашаць, што яму купіць за свае грошы. Няхай бы НВК “Палессе” лепш клапацілася пра якасць сваіх вырабаў, тады б людзі ахвотней іх набывалі б. (Акрамя тэлефанаванняў, рэдакцыя атрымала па гэтай праблеме калектыўны допіс з 32 подпісамі. Аналагічнае пытанне паступіла ад Таццяны Гарагляд з Луніна).
— Праблемы са збытам прадукцыі ўзніклі са з’яўленнем у раёне двух вытворцаў хлебабулачных вырабаў. Аднак страта манапольнага становішча асноўным вытворцам – хлебазаводам – не пагоршыла сітуацыі ў забеспячэнні гэтай прадукцыяй насельніцтва раёна, хаця і стала прычынай для не заўсёды прафесіянальных і справядлівых меркаванняў аб сыравіне, якасці і бяспецы прадукцыі НВК “Палессе”.
Між тым, працэс вытворчасці хлебабулачных вырабаў аднолькавы ва ўсіх вытворцаў. Розніца толькі ў тым, якое абсталяванне выкарыстоўваюць пякарні, якой рэцэптуры і відам хлеба аддаюць перавагу. Уся рэцэптура абавязкова праходзіць адпаведнае ўзгадненне і зацвярджэнне. Выкарыстоўваемая сыравіна знаходзіцца пад строгім кантролем, як, дарэчы, і ўся прадукцыя на выхадзе з цэха. За яе бяспеку нясе адказнасць як само прадпрыемства, так і непасрэдна людзі. І бяспеку гэтую мы гарантуем.
Ёсць яшчэ адна істотная акалічнасць, на якую нельга не звярнуць увагі. Зараз у цэху хлебапячэння ў Лунінцы працуюць 33 чалавекі, у Мікашэвічах – 28. Свае рабочыя месцы людзі займелі, дзякуючы адкрыццю новай вытворчасці. І работа кожнага з іх таксама заслугоўвае павагі. Нельга беспадстаўна зневажаць вынік людской працы. Да таго ж, за кожным са спецыялістаў стаяць сем’і, дзеці. Менавіта таму мы будзем імкнуцца нават ва ўмовах пераадолення наступстваў крызісу захаваць створаныя калектывы.
— Зараз ідзе працэс вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі. Як толькі атрымаем дакумент, прыступім да рэканструкцыі існуючай базы. Плануем адкрыць тут станцыю тэхнічнага абслугоўвання і дыягностыкі аўтатранспарту. У перспектыве сюды ж будзе пераведзена аўтатранспартная база райспажыўтаварыства.
— Ведаю вашу праблему. Тыдні два таму спецыяльна вывучаў яе на месцы. Разумею старых людзей і пастараюся вам дапамагчы. Пытанне адкрыцця гандлёвай кропкі ў раёне вуліцы працоўная і прылягаючых тэрыторый будзе разгледжана і, спадзяюся, вырашана ўжо сёлета.
— А што, бярозаўскіх каўбас у магазіне зусім няма?
— Вывучым становішча і пастараемся выправіць.
— Сёлета адкрыццё новага магазіна ў названым раёне не плануем. Народу там магчыма, як вы кажаце, па выхадных і шмат, а магазін павінен працаваць штодня. Думаю, яго адкрыццё проста немэтазгодна. Да таго ж, у нас на сёлетні год запланаваны тры вялікія аб’екты, якія патрабуюць істотных выдаткаў. Перш за ўсё, па просьбах людзей пачынаем рэканструкцыю з павелічэннем гандлёвай плошчы да 100 квадратных метраў магазіна на вуліцы Машэрава ў раёне новай індывідуальнай забудовы каля ліцэя. На сёлетні год запланавана ўвядзенне ў строй станцыі тэхабслугоўвання аўтамабіляў на перададзенай нам вытворчай базе сельгасхіміі. У планах таксама – будаўніцтва новага сучаснага харчовага магазіна ў Заводскім мікрараёне па вуліцы Чырвоная,185.
— Дзякуй вам за вашы словы! Сёння яны гучаць не так часта. Што датычыць пералічанай вамі хлебабулачнай прадукцыі, то пытанне яе вырабу будзе вывучана ў бліжэйшы час.
— Думаю, што трывогі вашы беспадстаўныя. Усялякая расстаноўка тэхналагічнага абсталявання строга вывяраецца і ўзгадняецца. Да гэтай справы ёсць пэўныя патрабаванні. Усе яны ў “Цэнтральным” захаваны.
— Асаблівага прыбытку пляцоўка не прыносіць. Адкрываючы яе, мы якраз і арыентаваліся на дарослых з дзеткамі. Шкада, што іх адпачынак псуюць такія несумленныя людзі. Што можам зрабіць? Абмяжуем работу летняй пляцоўкі ў вячэрні час. Магчыма, хоць такім чынам паўплываем на паводзіны аматараў выпіўкі.
— Наша тэрыторыя распасціраецца ў межах агароджы рынку, хаця пасля гандлю заўсёды прыбіраем і названую вамі вуліцу. За добраўпарадкаванне яе адказвае камунальная служба.
— Заасфальтаваць усе ўнутраныя двары пакуль не маем магчымасці. Усе астатнія работы па добраўпрадкаванню будуць выкананы на працягу красавіка гэтага года.
— Усе работы па пракладцы цеплатрасы выконвала камунальная служба. У гэтым месцы траншэя засыпана і добраўпарадкавана. Небяспекі для прахожых няма.