Прямая линия

Аб працы, пенсійным забеспячэнні і сацыяльным абслугоўванні…

На пытанні чытачоў адказвае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына СЕМЯНЧЭНКА.
(Мікалай Клімчук з Бараўцоў. У свой час працаваў у адным з калгасаў на Крайняй Поўначы. Чаму гэты час мне не ўключылі ў працоўны стаж пры выхадзе на пенсію?
– Уся ваша рабочая дзейнасць, указаная ў працоўнай кніжцы, улічана. І тэрмін з мая 1962 па сакавік 1965, калі вы працавалі на Крайняй Поўначы ў калгасе імя Кірава, таксама. Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні”, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 1993 года, такі стаж залічваецца ў адзінарным памеры, гэта значыць год – за год. Вы пайшлі на пенсію ў кастрычніку 1993 года, калі дзейнічаў адпаведны закон.
(Ніна Кіпцэвіч з Дзятлавіч. У мяне невялікая пенсія. Ці магу я атрымліваць пенсію мужа, які памёр?
– Такая выплата заканадаўствам не прадугледжана. У выпадку страты карміцеля на кожнага непрацаздольнага члена сям’і назначаецца пенсія ў памеры 40 працэнтаў яго заробку. Зыходзячы з гэтага, пенсія за памерлага мужа атрымаецца меншай, чым ваша пенсія па ўзросту.
( Таццяна Дубініч, Любачын. Ці правільна мне залічылі ў працоўны стаж годы, што працавала ў калгасе “Сацыялізм”?
– Згодна з вашай пенсійнай справай, у калгасе “Сацыялізм” вы працавалі з 1952 па 1988 годы. Аднак пасля 1965-га не ў кожным годзе выконвалі ўстаноўлены калгасам мінімум працоўнага ўдзелу ў грамадскай гаспадарцы. У выніку чаго работа залічана па фактычнай працягласці, што адпавядае дзеючаму заканадаўству. Нагадаю таксама, што памер пенсій больш залежыць ад заробку, які атрымліваў грамадзянін да выхаду на пенсію, чым ад стажу работы.
( У нашай сям’і працуе толькі муж. Нядаўна нарадзілася другое дзіця. Я не стаю на ўліку ў цэнтры занятасці. Ці будзе мне аплачвацца бальнічны ліст па цяжарнасці і родах, і дзе будзе назначацца дапамога па догляду за дзіцём да трох год?
– Права на дапамогу па цяжарнасці і родах маюць працуючыя жанчыны, на якіх уплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы на сацыяльнае страхаванне. Калі маці нідзе не працавала да нара-джэння дзіцяці, дапамога па цяжарнасці і родах ёй налічана не будзе. А вось дапамога па догляду за дзіцём ва ўзросце да 3 год выплачваецца па месцы работы бацькі. Днём узнікнення права на такую дапамогу з’яўляецца дзень нараджэння дзіцяці.
– Ці мае права муж на бальнічны ліст па догляду за дзіцём, калі маці ў гэты час знаходзіцца ў бальніцы?
– Так. Мае.
( Працую ў арганізацыі, дзе з-за адсутнасці таго ці іншага супрацоўніка даводзіцца выконваць яго абавязкі. Аднак ніякіх даплат за гэта практычна не атрымліваю. Кіраўнік запэўнівае, што такая дзейнасць, выконваемая ў мой рабочы час, аплачвацца не павінна. Ці правільна гэта?
– Неабходна размяжоў-ваць адрозненні работы па сумяшчальніцтву і сумяшчэнне. Сумяшчальніцтва – гэта выкананне другой пастаянна аплачваемай работы, незалежна ў гэтага ці іншага наймальніка, але ў вольны ад асноўнай работы час. Такія адносіны замацоўваюцца працоўным дагаворам, у якім абавязкова ўказваецца, што работа з’яўляецца сумяшчальніцтвам. Аплата працы ў такім выпадку робіцца пра-парцыянальна адпрацаванаму часу з разліку прадугле-джанай для дадзенай пасады стаўкі. Прэміраванне сумяшчальнікаў, выплаты надбавак і даплат іншых відаў матэрыяльнага заахвочвання ці ўзнагароджвання ажыццяўляецца ў агульным парадку, устаноўленым для ўсіх работнікаў, якія заняты ў гэтага наймальніка. Вядзецца таксама асобны табель уліку рабочага часу.
Пад сумяшчэннем прафесій (пасад) разумеецца выкананне работнікам разам са сваёй асноўнай работай, абумоўленай працоўным дагаворам (кантрактам), дадатковай работы па іншай прафесіі без заключэння працоўнага дагавора на працягу ўстаноўленага заканадаўствам часу рабочага дня ці змены. Памер даплат за сумяшчэнне прафесій ці пасад, -пашырэнне зоны абслугоў-вання (павелічэнне аб’ёму выконваемых работ) і выкананне абавязкаў часова адсутнічаючых работнікаў устанаўліваецца наймальнікам па дамоўленасці з работнікам, а для арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту і карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі – Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным ім органам (ч. 2 артыкула 67 Працоўнага Кодэкса).
У адпаведнасці з артыкулам 63 Працоўнага Кодэкса формы, сістэмы і памеры аплаты працы работнікаў, у тым ліку і дадатковыя выплаты стымулюючага і кампенсуючага характару, устанаўліваюцца наймальнікам на падставе калектыўнага дагавора, дамоўленасці і працоўнага дагавора. У прыватнасці, для ўстанаўлення работніку да-платы за сумяшчэнне прафесій падставай можа служыць штатны расклад ва-кантнай штатнай адзінкі (яе долі) прафесіі рабочага, працоўную функцыю якога наймальнік даручае выканаць канкрэтнаму чалавеку.
Даплаты могуць ажыццяўляцца як у абсалютным памеры, так і ў працэнтных суадносінах да месячнай тарыфнай стаўкі (акладу на пасадзе) па асноўнай рабоце на падставе загада.
З улікам нормаў артыкула 67 Працоўнага кодэкса памер такой даплаты ў камерцыйных арганізацыях не ўстаноўлены. Для работнікаў арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту і не карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі, умовы і памер даплат вызначаюцца наймальнікам на падставе лакальных нарматыўных прававых актаў. У той жа час памер іх не можа перавышаць памеру тарыфнай стаўкі або яе долі па прафесіі, якая сумяшчаецца, указанай у штатным раскладзе.

На пытанні чытачоў адказвае дырэктар Лунінецкага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Тамара ПАТУРАЙ.
(Турбуе пенсіянер. Мяне абслугоўвае сацыяльны работнік. Як часта і хто кантралюе выкананне ім сваіх абавязкаў?
– Планавыя праверкі праводзяцца не менш як 3 разы на год. Праводзіць іх інспектар нашага цэнтра па асноўнай дзейнасці.
– Асабіста мяне сацыяльны работнік наведвае даволі часта, прыходзіць нават тады, як толькі патэлефаную. А колькі разоў на тыдзень ён павінен бываць у пенсіянера?
– Калі вы знаходзіцеся на бясплатным абслугоў-ванні, то зыходзячы са стану вашага здароўя, 2-3 разы на тыдзень. Калі ж абслугоўваецеся на ўмовах частковай або поўнай аплаты, то перыядычнасць наведвання ўстанаўліваецца па вашаму жаданню на падставе дагавора.
– А хто мае права на бясплатнае абслугоўванне?
– Бясплатна сацыяльныя паслугі прадастаўляюцца малазабяспечаным адзінокім непрацаздольным грамадзянам. На ўмовах частковай аплаты абслугоў-ваюцца непрацаздольныя грамадзяне, што маюць працаздольных членаў сям’і, якія павінны па закону іх утрымліваць. А таксама адзінокія пенсіянеры, даход якіх большы за 2 базавыя пражытачныя мінімумы.
(Надзея Яраховіч з Лунінца. Я – інвалід другой групы, з цяжкасцю рухаюся. На мінулым тыдні, наведваючы нашу паліклініку, убачыла аб’яву аб паслугах цырульніка сацыяльнай службы. Ці могуць мяне падстрыгаць дома? А яшчэ я чула, што ў Мінску ёсць цырульні, дзе пенсіянераў падстрыгаюць нядорага.
– Пенсіянерам, якія не працуюць, а таксама інва-лідам I-II груп паслугі цырульніка аказваюцца дома, для гэтага ў нашым цэнтры ёсць спецыяліст. Кошт адной стрыжкі – у межах 20 тысяч рублёў. Заяўкі прымаюцца па папярэднім запісе па тэлефонах: 2-26-01, 2-33-51 або на адрасе: г. Лунінец, вул. Фрунзе, 6, кабінеты №№ 15 і 16.
(Пенсіянерка з Лунінца. У друку часта можна прачытаць, што пад выглядам сацыяльных работнікаў у дамы ці кватэры пранікаюць рознага роду зламыснікі.
– Калі чалавек прадстаўляецца сацыяльным работнікам, папрасіце ў яго пасведчанне. Кожны наш прадстаўнік мае яго. І ні ў якім выпадку не адчыняйце дзверы незнаёмым людзям. Калі ж наведвальнікі размахваюць паперамі і праяўляюць настойлівасць, патэлефануйце ў нашу службу, каб даведацца пра іх, ці ў міліцыю.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть