Прямая линия

Больш як 30 тэлефанаванняў

прямая линияПаступіла ў ходзе “Прамой лініі” з кіраўніцтвам раёна. На пытанні чытачоў “ЛН” працягваюць адказваць старшыня райвыканкама Васіль Міхайлавіч АГІЕВІЧ і яго намеснік Аляксандр Якаўлевіч ЦЯЛЬПУК.

(Заканчэнне. Пачатак у №54).

Таццяна Кульгун, Бродніца. (З такім жа пытаннем на “Прамую лінію” звярнулася Святлана Савіч з Багданаўкі – рэд.). Добры дзень Васіль Міхайлавіч! Наша мнагадзетная сям’я ўзводзіць дом  з дапамогай дзяржаўнага льготнага крэдыта. Ужо выкарысталі 500 мільёнаў рублёў, але фінансаванне будаўніцтва з боку “Беларусбанка” чамусьці спынілася. Калі яно будзе адноўлена?

– У адпаведнасці з п.1.17 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2012 г. №13 ”Аб некаторых пытаннях прадастаўлення сем’ям дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў” фінансаванне расходаў, звязаных з жыллёвым будаўніцтвам, ажыццяўляецца ў межах аб’ёмаў, зацверджаных заканадаўствам аб рэспубліканскім бю-джэце на чарговы фінансавы год. Аб’ём льготных крэдытных рэсурсаў на гэты год рашэннем аблвыканкама размеркаваны паміж гарадскімі і раённымі выканаўчымі камітэтамі. Лунінецкаму раёну выдзелена 13 мільярдаў рублёў. Усе яны ўжо зрасходаваны. Зараз райвыканкам выйшаў з хадайніцтвам у аблвыканкам аб павелічэнні аб’ёмаў льготных крэдытных рэсурсаў для  раёна. Пытанне знаходзіцца ў стадыі вырашэння.

Ніна Зяблава, Кажан-Гарадок. Чаму няма вулічнага асвятлення на вуліцы Майдан?

– У сувязі з павелічэннем светлавога дня і з мэтай эканоміі электраэнергіі сельвыканкамам прынята рашэнне з 1 чэрвеня па 1 верасня адключыць вулічнае асвятленне. На такі абгрунтаваны крок пайшлі і ў іншых населеных пунктах раёна.

– Яшчэ адно пытанне. Чаму ў нашым СВК “Гарадоцкі” нельга набыць сена для прыватнай каровы?

– Чаму нельга? Можна. Звяр-ніцеся ў праўленне СВК з адпаведнай заявай і пасля папярэдняй аплаты атрымаеце сена ў рулонах. Калі вы не пенсіянер сельгаскааператыва, то за адзін рулон давя-дзецца заплаціць 350 000 рублёў. Для работнікаў і пенсіянераў СВК цана крыху меншая.

Васіль Міхайлавіч, вас інвалід 1 групы з Бастыні Міхаіл Цяльпук. Свет абмежаваны сценамі дома, на вуліцу не выходжу. Догляд за мной ажыццяўляе брат, але ён злоўжывае спіртнымі напіткамі, часта надоўга закрывае  мяне  аднаго ў хаце. Звяртаўся ў сельвыканкам, каб паўплывалі на гэтага сацыяльнага работніка,  але адтуль аніякай рэакцыі. Жыць далей  так немагчыма. Ці нельга мяне аформіць у які-небудзь інтэрнат?

– Сітуацыя ў вас і насамрэч складаная, але небезнадзейная. Калі вы незадаволены доглядам брата, то напішыце адпаведную заяву ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, і выплата дапамогі работніку, які дрэнна выконвае свае абавязкі, будзе спынена. Заяву можаце перадаць і праз работнікаў сельвыканкама. Але давайце зробім так. Супрацоўнікі вышэй названага ўпраўлення ў бліжэйшы час выедуць да вас і возьмуць патрэбны дакумент. Адначасова растлумачаць усе нюансы змяшчэння ў дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

Святлана Лужаніна, Лунінец. (З падобным пытаннем звярталіся  і прыхільнікі лунінецкіх мотабалістаў з п. Палескі – рэд.). Муж працуе механікам  у мотабольнай камандзе, чацвёрты месяц не атрымлівае заработную плату. Адданым мотабалістам стаў  і сын. Ніякіх іншых крыніц паступлення даходаў няма. Як жыць?

– Уся справа ў тым, Святлана Васільеўна, што згодна з Дадаткам да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.04.2013г. №191 “Аб аказанні падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту”, падтрымка ў выглядзе субсідый за кошт сродкаў мясцовага бюджэта не распаўсюджваецца на клубы па мотаболу, бейсболу і міні-футболу. Аднак каманды, якія ўдзельнічаюць у вышэйшай лізе чэмпіяната Рэспублікі Беларусь ці чэмпіянатах і гульнях у іншых дзяржавах, могуць разлічваць на бязвыплатную перадачу грашовых сродкаў, аказанне паслуг ці перадачу маёмасці, прадастаўленыя ў выглядзе спонсаркай дапамогі. Улічваючы тое, што на Лунінеччыне мотабол мае шмат прыхільнікаў, райвыканкам шукае крыніцы папаўнення бюджэту мясцовай каманды, звяртаючыся да прадпрымальнікаў, фермераў і кіраўнікоў арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці з просьбай аб фінансавай падтрымцы клуба “Лунінец”. Дзякуючы фермерам, мотабалістам была выплачана заработная плата за студзень-сакавік, а праз дапамогу аўтапарка №10 – за красавік-май 2013 года. Работа гэтая працягваецца. Разам з тым, хачу падкрэсліць, што названым Указам прадугледжана патрабаванне да 2015 года клубам па гульнявых відах спорту самастойна зарабляць грошы і пакрываць не менш як 50 працэнтаў уласных расходаў.

Петр Лабко, Лунінец. 31 кастрычніка 2011 года ў Лунінцы на пешаходным пераходзе на перакрыжаванні каля “Універсама” маю жонку збіў аўтамабіль. Яна атрымала цяжкія пакалечанні,  і з часам становішча пагаршаецца. Разам з тым, машына дагэтуль не ўстаноўлена і, складваецца ўражанне, што ўсё робіцца для таго, каб яе ніколі не ўстанавілі. Некаторыя следчыя дзеянні пачалі праводзіць не адразу пасля здарэння, а праз працяглы час. Так адзенне, у якое была апранута жонка, узялі на эскпертызу на наяўнасць фарбы толькі праз паўтара месяца. Зразумела, што ніякіх слядоў не знайшлі. Чаму спынілі справу па пошуку злачынцы, які ўцёк з месца здарэння?

– Як паведамілі ў РАУС, справа і сапраўды прыпынена ў сувязі з неўстанаўленнем асобы, якая вінавата ў дарожна-транспартным здарэнні. Але ж мерапрыемствы, накіраваныя на яе пошук, працягваюцца. Пры атрыманні хоць якой-небудзь значымай інфармацыі сабраныя матэрыялы будуць накіраваны з РАУС у раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь для аднаўлення папярэдняга расследавання і правядзення небходных следчых дзеянняў.

Добры дзень, Аляксандр Якаўлевіч! Вас турбуе Аляксей Шыйч з Лунінца. Год назад нашай мнагадзетнай сям’і выдзелілі ўчастак для ўзвядзення дома. Заказалі праект, які нам аддалі амаль праз год, а зараз ніяк не можам адкрыць крэдытную лінію. Час няўмольна ляціць, а мы ўсё ніяк не пачынаем будаўніцтва.

– Як паведамілі з ЦБУ №119 ААТ “АСБ “Беларусбанк”, у банк паступілі спісы льготнага крэдытавання, зацверджаныя райвыканкамам, у якія ўключана ваша сям’я. Цяпер вам трэба проста звярнуцца ў банк за адкрыццём крэдытнай лініі.

Аляксандр Малікаў, Лунінец. Паўтара месяца ваюю з камунальнікамі, каб ліквідавалі хібы пасля правядзення работ у двары дома №7 на плошчы Леніна.

– Там быў прарыў цеплатрасы, і адбылася ўсадка грунта. Недахопы будуць ліквідаваны ў бліжэйшыя дні, Аляксандр Мікалаевіч.

– Дзякуй!

Тамара Мароз, Лунінец. Дапамажыце знайсці работу! Маю спецыяльнасць повара, але працаваць па ёй не магу, бо прафесія прадугледжвае зменны графік работы, а я адна гадую дзяцей 6 і 3 год. Бацькоў няма, дапамагчы няма каму. Дайшло да таго, што не магу аплаціць камунальныя расходы…

– Вы стаіце на ўліку ў якасці беспрацоўнай?

– Так, з 26 чэрвеня 2013 года.

– І вам нічога не прапаноўвалі?

– Прапаноўвалі работу страхавога агента, паштальёна і кантралёра КПП на “Палессеэлектрамашы”, але там зноў жа нязручны рэжым работы і такія заробкі, што вымушана была адмовіцца.

– Атрымаць за дзяржаўны кошт іншую спецыяльнасць таксама не жадаеце?

– Трэба ехаць у іншы горад, а мне дзяцей няма на каго пакінуць…

– Тады варта пачакаць, пакуль паявяцца падыходзячыя вакансіі. Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне возьмуць вашу праблему на кантроль.

Ганна Чарнавокая, Лунінец. Патрабую, каб сусед знёс хлеў, які мне перашкаджае! Куды толькі ні звярталася, ніхто не хоча дапамагчы!

– Ганна Аляксандраўна, гэты ж хлеў стаіць шмат год разам з домам і склепам, якія ў 1993 годзе вашаму суседу дасталіся ў падарунак. Сваё права на пабудовы, а таксама на зямельны ўчастак плошчай у 0,1329 гектара новы гаспадар адразу ж узаконіў, зарэгістраваўшы маёмасць у Лунінецкім бюро Пінскага філіяла РУП “Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру”. Межы ўчастка адпавядаюць тым, што ўказаны ў праваўстанаўліваючых дакументах. Райвыканкам не мае права патрабаваць зносу ўзаконеных ва ўстаноўленым парадку пабудоў.

– Я з гэтым не згодна!

– Звяртайцеся ў вышэйстаячыя арганізацыі, у дадзеным выпадку – у аблвыканкам.

Пётр Зышчык, Сасноўка. Летась у нас праводзілі рэканструкцыю лініі электраперадачы. Адначасова дэманціравалі і правадное радыё. Падачу электрычнасці аднавілі, а радыё маўчыць дагэтуль, хаця абаненцкую плату налічваюць і бяруць спраўна. Абяцалі  іншы прыёмнік, але ніхто нам яго так і не выдаў.

– Па абаненцкай плаце абавязкова будзе зроблены пераразлік, а прыёмнік эфірнага вяшчання атрымаеце ў бліжэйшы час.

 

Некалькі грамадзян звярнуліся на “Прамую лінію” папярэдне. Публікуем адказы на іх пытанні.

Пётр Буракоў, Лунінец. Калі будзе наладжана ў нашым двары па вуліцы Чырвоная,45а нармальная работа дворніка? Працуе ў нас так называемая абавязаная асоба, аднак бачым мы гэтага чалавека вельмі рэдка. Як высветлілася, яго бясконца адцягваюць на іншыя работы. Але чаму ад гэтага павінны пакутаваць жыхары нашага і іншых дамоў?

Адказвае дырэктар КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” Васіль Вакульчык:

– Растлумачу адразу, што ў абавязкі рабтнікаў ЖЭСа, якім з’яўляецца і абавязаная асоба В.В.Пасюкевіч, што прыбірае названы двор, уваходзіць не толькі ўборка замацаваных за імі прыдамавых тэрыторый, але і перазалужэнне газонаў, выдаленне дзкіх раслін, рамонт пабудоў і іншае. Прычым, не  толькі каля шматпавярховых дамоў, якіх 109, але і ў нядобраўпарадкаваным сектары (84). Тым не менш, мы наладзілі кантроль за работай названага дворніка. Прэтэнзій не выяўлена: участак прыбіраецца рэгулярна і знаходзіцца ў здавальняючым стане.

Некалькі пытанняў задала старшыня савета ветэранаў педагагічнай працы Наталля Казанкова.
Як у Лунінцы намераны ўвекавечыць памяць “лунінецкага салаўя” Наталлі Мурко?

Адказвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Анатоль Захаркевіч:

– Мяркуем штогод праводзіць у памяць пра гэтага цудоўнага чалавека раённы конкурс вакалістаў сярод вучняў школ мастацтваў. Адначасова ў Лунінецкай дзіцячай школе мастацтваў будзе аформлены памятны стэнд “Жыццё і творчасць Н.І. Мурко”.

Вельмі турбуе стан нашага возера Белае. Магчыма, варта уезд на тэрыторыю біялагічнага заказніка зрабіць платным?

Адказвае дырэктар ГЛГУ “Лунінецкі лясгас” Вячаслаў Торчык:

– У адпаведнасці з артыкула 42 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь і Палажэння аб рэспубліканскім біялагічным заказніку “Лунінскі”, грамадзяне маюць права свабодна знаходзіцца на тэрыторыі заказніка і паблізу возера Белае без платы за наведванне.

Вокны дома №167а па вуліцы Чырвоная ў Лунінцы выходзяць на склад гаруча-змазачных матэрыялаў і аўтазаправачную станцыю лясгаса. Ці не нясе шкоду людзям такое суседства?

Адказвае дырэктар ГЛГУ “Лунінецкі лясгас” Вячаслаў Торчык:

– Склад ГЗМ знаходзіцца тут з 1969 года, што не перашкодзіла паблізу размясціць шматпавярховы жылы дом. Тым не менш, не пакідаем без увагі праблему. За апошнія некалькі год колькасць адзінак транспарту, які тут запраўляецца, зменшана ў разы. Пераважная большасць вадзіцеляў карыстаюцца электроннымі карткамі і паслугамі  іншых АЗС, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна. Работа склада ГЗМ носіць рэзервовы характар і ажыццяўляе выдачу паліва транспартнікам толькі некалькіх лясніцтваў, якія не маюць магчымасці запраўляцца на АЗС агульнага карыстання па прычыне іх вялікай аддаленасці. У перспектыве плануем увесь транспарт перавесці на электронныя карткі і запраўку на АЗС агульнага карыстання, а склад ГЗМ закрыць.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

4 комментария Комментариев

  1. И так во всех сферах. Им уже и языками лень что то решать.

  2. Василий Михайлович!
    Из ответа по поводу освещеня в К-Городке,можно сделать вывод,что Вы совершенно не знаете что творится в районе с уличным освещением(а может ипо другим вопросам).Освещение в большинстве деревень отключают в апреле—мае.Многие деревни не освещаются годами,особенно это стало заметно в последние два-три года.Может это и правильно,особенно в год бережливости….(надо иавтомобили новые купить,оборудовать кабинет,навести маравет пинскими фирмами в райисполкоме внутри ина улице и тд).хОТЯ БЕЗ ЭТОГО МОЖНно жить.Вы,уважаемый,хоть раз в три года,чаще не успеете(пришлют другого)проедьте по деревням ночью и Вам все станет ясно в этом вопросе.И не надо будет слушать болтовню Вакульика и Тельпука.Ну очень они языками хорошо решают любые проблемы,но Вы их превзошли.А отоспитесь днем(коровы будут подоены,уборка идругие работы будут идти и без вас).И тода(ночью)Вы увидите “потемкинские”деревни в натуре.Это Сосновка,Язвинки,Яжевки,Вичин,Дворец,которые в любое время года осещены не хуже американсгого Хуливуда???.Почему? Может там власть на местах расторопнее бирил,пашкевичей,соцовбкушнеревичей и др.бездельников?А может потому,что родом отсюда СумарКА и здесь его родня и не дай бог пожалуются? НУ ПОЧЕМУ У НАС ВСЕ НЕ ТАК?????.Извините Татьяна Петровна за орфографию и пр.

  3. Вообще конкретно возмущает работа нашей милиции :”дело приостановлено за невозможностью установить преступника…” Это ж сколько можно прикрывать собственные непрофессионализм и бездействие такими фразами? А Петра Лобко по-человечески жаль, и жену его покалеченную – тоже. Говорят, свидетелей у этого вопиющего преступления было тьма, но милиция их упорно не замечала, а теперь время ушло…Вот только почему так упорно не хотят они копать это дело?

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть