Прямая линия

БУДЗЕ ГАЗ І Ў ВАС

Ці можна спадзявацца на працяг работы па газіфікацыі нашай вёскі?
Вольга КУЗЬМІЧ. в. Бараўцы.
Адказвае намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр ЦЯЛЬПУК:
–Праектна-каштарысная дакументацыя па газіфікацыі вёскі Бараўцы выраблена. Цяпер праводзіца яе экспертыза. У 2010 годзе плануецца пракласці да вёскі падводзячы газаправод, а таксама пабудаваць вулічныя размеркавальныя газаправоды.
КАБ ВЫГЛЯД ВУЛІЦЫ БЫЎ ГОДНЫ ІМЯ ЗАГІНУЎШАГА ГЕРОЯ…
Наша вуліца цалкам забудавана і заселена. У кожным доме жывуць сем’і, якія маюць дзяцей. Але немагчыма прайсці ў школу ці цэнтр: вуліца нядобраўпарадкавана і не асветлена.
Васіль ЗАЛЮЦІЧ. г. Лунінец, вул. імя Трошына.
Адказвае дырэктар Лунінецкай ЖКГ Васіль ВАКУЛЬЧЫК:
– Пры наступленні спрыяльных надвор’евых умоў работнікі ўчастка добраўпарадкавання, згодна з графікам, выканаюць грэйдзіраванне праезнай часткі вуліцы з наступнай яе падсыпкай і планіроўкай. Ліхтары вулічнага асвятлення на вул. Трошына будуць заменены ў другім квартале гэтага года. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть