Прямая линия

ЦУДЫ РОДНАГА КРАЮ

У “ЛН” прачытаў аб сацыялагічным апытанні ліцэістаў пра сем цудаў Лунінеччыны. Але не сустракаў у газеце апісанне гэтых вынікаў, якія цікавы для кожнага жыхара нашых мясцін.

Уважлівы чытач. г. Лунінец.

Адказвае намеснік дырэктара па вучэбна-навуковай рабоце ліцэя Наталля Вітальеўна БОЙКА:

–Сапраўды, 9-класніцы Насця Каховіч, Ірына Максімовіч, Насця Макейчык, Юлія Грудзько звярнуліся да дзвюх соцень жыхароў горада і раёна з пытаннем, што яны лічаць галоўнай адметнасцю нашага краю. На падставе гэтых адказаў была выканана работа, з якой дзяўчынкі перамаглі на раённай навукова-даследчай канферэнцыі, а 15 красавіка будуць абараняць сваю працу на абласным узроўні. Думкі ўдзельнікаў апытання размеркаваліся наступным чынам: возера Белае, чыгуначны вузел і вакзал станцыі Лунінец, Лунінецкая Свята-Крыжаўзвіжанская царква, матабольная каманда, клубніцы, Мікашэвіцкі гранітны кар’ер, рэліктавая расліна лабелія Дортмана. Былі названы і іншыя славутасці архітэктуры і культуры, але, у адпаведнасці з сямі цудамі свету, вызначылі тую сямёрку прапаноў, якія набралі больш за ўсё галасоў.  

АД РЭДАКЦЫІ. Давайце працягнем выдатнае пачынанне ліцэістаў. У Год роднай зямлі паспрабуем стварыць спісы “Сем цудаў Лунінца” і “Сем цудаў Лунінеччыны”. Сёлета шмат нагод для такой справы: 560-годдзе першага прыгадвання ў старажытных крыніцах назвы Лунінца, 125-годдзе адкрыцця чыгуначнага руху па нашым раёне, 65-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дасылайце свае прапановы на адрас рэдакцыі “ЛН” да 1 чэрвеня. 

Адначасова нагадваем: галасуйце за возера Белае на сайце Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” (www.brsm.brest.by). Ад кожнага з нас залежыць, каб жамчужына Лунінеччыны стала “Жамчужынай Брэстчыны”.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть