Прямая линия

Цёпла ў кватэры, спакойна на душы

прямая линияНа пытанні чытачоў “ЛН” адказвае намеснік старшыні райвыканкама Віктар Анатольевіч РАФАЛОВІЧ.

Добры дзень, Віктар Анатольевіч! Турбую вас ад імя жыхароў вёскі Лутавень, якая па-сённяшні дзень вечарам патанае ў цемры. Калі нарэшце ўключаць вулічнае асвятленне?

– З мэтай эканоміі сродкаў райвыканкамам было прынята рашэнне ўлетку абмежаваць вулічнае асвятленне ў населеных пунктах з тым, каб аднавіць яго ў звычных межах з пачаткам восені. Меркавалася, што на працягу верасня ліхтары на вуліцах усіх населеных пунктаў будуць гарэць. Ведаю, што днямі брыгада электрыкаў будзе працаваць у Сінкевічах. Не выключана, што вулічнае асвятленне яны адновяць і на вашай вуліцы Лутавенская. Так ці інакш, кіраўніцтва раёна электрасетак атрымае такое даручэнне. У далейшым у выпадку агрэхаў з вулічным асвятленнем раю не чакаць “Прамой лініі”, а звяртацца ў сельвыканкам. Менавіта па заяўках кіраўнікоў мясцовай “вертыкалі” ў вёскі выязджаюць спецыялісты энергасілкуючай арганізацыі.

– А калі добраўпарадкуюць нашу вуліцу?

– Дарожнікі круглы год працуюць у дастаткова напружаным рэжыме.Тым не менш, на працягу кастрычніка ваша вуліца ў межах магчымага будзе добраўпарадкавана.

Ганна Агіевіч, Лунінец. Скажыце, калі ласка, ці будуць сёлета пенсіянераў забяспечваць бульбай праз раённы савет ветэранаў?

– Абавязкова. І работа гэтая ўжо ідзе поўным ходам. Праз ветэран-скую арганізацыю для пенсіянераў заказана 70 тон бульбы, што ўтрая больш, чым у мінулыя гады. Пастаўляць клубні, як і раней, будзе фермерская гаспадарка “Юліян”. Папярэдні кошт – 2000 рублёў за кілаграм. Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама інвалідам і адзінокім нямоглым людзям будзем дастаўляць бульбу на дом. Гэтую высакародную місію, як і штогод, возьме на сябе ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Менавіта гэтая дзяржаўная ўстанова клапоціцца пра транспарт для названай вышэй катэгорыі грамадзян. Так што не турбуйцеся, без бульбы на зіму не застанецеся.

Кацярына Раковіч. Віктар Анатольевіч, калі ўключаць ацяпленне ў бальніцы? Знаходжуся на лячэнні, умовы выдатныя, але некамфортна адчуваем сябе з-за холаду (на “Прамую лінію” паступіла яшчэ 5 тэлефанаванняў, якія датычылі нізкай тэмпературы ў школах,  дзіцячых  садах, басейне).

– Пачынаючы з 30 верасня, ацяпленне паступае ў школьныя, дашкольныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія, навучальныя і ўстановы сацыяльнага забеспячэння. 2 кастрычніка прынята рашэнне аб падачы цяпла ў жылыя дамы. Так што, у памяшканнях атмасфера будзе больш утульнай. Адзінае, пра што прашу: з разуменнем аднесціся да некаторых няўвязак, якія заўсёды здараюцца ў перыяд, пакуль адрэгулюем падачу цепланосьбіта. Тым больш, што і  аб’екты сацкульт-быту, і жылыя дамы будзем пад-ключаць паэтапна. Да некага цяпло ў кватэры паступіла ўжо 2 кастрычніка, да іншых – крыху пазней.

Марыя Савіч, Багданаўка. Дагэтуль няма вулічнага асвятлення на Савецкай, Школьнай, Пралетарскай і некаторых іншых вуліцах. Калі сітуацыя будзе выпраўлена?

–  Вы звярталіся з гэтай праблемай у сельвыканкам?

– Не…

– Дарэмна. Думаю, што да гэтага часу ўсё вырашылася б. Тым не менш, 2 кастрычніка (“Прамая лінія” праходзіла 30 верасня – Т.В.) у Багданаўцы будзе працаваць брыгада электрыкаў. Яны звернуць увагу на названыя вуліцы.

– Ці будзе ў бліжэйшы час газіфікавана наша вёска?

– Нічога абнадзейваючага, Марыя Канстанцінаўна, вам не скажу. На бліжэйшыя два гады Багданаўка ў планах газіфікацыі не значыцца.

Таццяна Канановіч, Азярніца. Не першы раз звяртаемся за дапамогай, спадзяемся, што не адмовіце. Справа ў тым, што лінія электраперадачы на нашай вуліцы Краснавольская шмат турбот дастаўляе і электрыкам, і жыхарам. Ідзе яна паўз лес, і галіны проста “ўраслі” ў правады. Дастаткова невялікага парыву ветру, і электрычнасць у дамах прападае. У час веснавога ўрагану трое сутак сядзелі без святла, бо брыгада па прычыне бездарожжа не магла дабрацца да нашай вуліцы. Вось і цяпер са страхам чакаем зімы, каб не паўтарылася зноў такая сітуацыя…

– Спецыялісты раёна электрасетак ведаюць пра вашу праблему і трымаюць яе на кантролі: выязджаюць у Азярніцу і перыядычна праводзяць абрэзку галля. Але ж яно мае асаблівасць расці…

– Мала трымаць на кантролі, трэба ж старацца яе выправіць. А то непадалёк ад хутароў драўляны электрычны слуп упаў на хвою і проста вісіць на ёй, а электрыкі працяглы час гэтага не бачаць. Ім любы жыхар вуліцы пакажа, дзе знаходзіцца гэты слуп.

– Давайце дамовімся так. У бліжэйшы час брыгада раёна электрасетак прыедзе ў Азярніцу. Усе неабходныя работы па абрэзцы галля і аднаўленні ўпаўшай апоры будуць выкананы.

Раіса Астапчык, Кажан-Гарадок. У раннім дзяцінстве засталіся сіротамі, страцілі маму. Самі ведаеце, якія помнікі тады ставілі. Цяпер усе дзеці сталі дарослымі. Сабраліся і вырашылі памяняць помнікі на магілах мамы і бабулі. Але ўжо год гатовыя помнікі ляжаць на падворку. Устанавіць іх не можам з-за вялікага дрэва, якое расце побач з магіламі. Звярнуліся ў сельвыканкам з просьбай дапамагчы яго спілаваць, але пакуль на нашу просьбу не адрэагавалі.

– У Кажан-Гарадку нямала работы зроблена па спілоўванню старых дрэў на могілках. На жаль, у некаторых месцах выканаць гэтыя работы проста немагчыма, не пашкодзіўшы іншыя магілы. Не ведаю вашу сітуацыю, але старшыня сельвыканкама Дзям’ян Бірыла запэўніў, што на кастрычнік у Кажан-Гарадок запланаваны выезд аўтавышкі з раёна электрасетак. Калі толькі ўмовы дазволяць бесперашкодна спілаваць дрэва, то гэтая работа будзе абавязкова зроблена.

Пытанні з сайта lnc.by.

@ Што з адзінаццацікласнікамі чацвёртай школы? Горад гудзеў, быццам дзяцей не ўзялі ў школу і на першавераснёўскай лінейцы вярнулі атэстаты. Толькі тут такая праблема ці яшчэ дзе?

– Такая ж праблема ўзнікла ў СШ №2 г. Мікашэвічы. Ускосны штуршок для такога развіцця падзей дала прынятая Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь Пастанова №65, якая прадпісвала мець у гарадскіх школах у 11-ым і некаторых іншых класах  не менш як 24 вучні. Калі б кіраўніцтва СШ №4 спрацавала больш аператыўна, не чакаючы першавераснёўскай лінейкі, то ў СШ №4 быў бы не адзін, а два 11-ыя класы. Тым не менш, вучні, якім адмовілі ў навучанні ў названых школах, не засталіся без увагі. Яны зараз вучацца ў іншых школах, а чацвёра палічылі за лепшае паступіць у сельскагаспадарчы каледж.

@ Варвара. Што вы падманваеце! Куды далі цяпло? У дзіцячым садзе №11 у панядзелак было 8 градусаў у групе. А зараз сад наогул зачынены на нявызначаны тэрмін, бо праблема з трубамі…  А куды дзяцей падзець, калі трэба на работу?

– Паважаная Варвара, я недарма прасіў прабачэння за некаторыя няўвязкі, якія іншы раз здараюцца з пачаткам ацяпляльнага сезона. Так было і на гэты раз. Участак трубы, якая дала цечу, своечасова замянілі. Учора, 3 кастрычніка, падача цяпла ў дашкольную ўстанову адноўлена. Садок быў закрыты ўсяго два дні. На гэты час тут працавала дзяжурная група, таму праблемы з тым, куды падзець дзяцей, у бацькоў не ўзнікала.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

8 комментариев Комментариев

  1. И, кстати, по поводу места, ели знаете, какое оно, потребное ( а похоже знаете и неплохо, ибо сами туда язык не раз совали), то поделитесь з народом.

  2. Лунинчанину. Друг мой, прекратите уже выдавать свой интересный возраст и мыслить совковыми категориями. ОБХСС давно уж приказал долго жить. И что вас так задело сообщение, интересно?

  3. Алексею.Ваши слова каким-то странным образом подтолкнули меня сказать,что “кое-кто чуть погодя…”далее по тексту.Не знаю построил ли он себе коттедж,но любовница кго благополучно живет в квартире.А если у вас есть факты,то почкму не пойти в ОБХСС?А если боитесь,то мой вам совет–заткните язык в потребное место и не вякайте.

  4. Валентина и Алексей!Читайте внимательно Buzola.Особенно последнее предложение.Можно предположить,что речь идет не о Лунинце,где действительно сделано много.По поводу самолюбия не знаю,ну а дожинки здесь при чем-то?

  5. Buzolu. Пожалуй, стоит согласиться. Это вам не дожинки в лунинце, за которые кое-кто чуть погодя не только себе, но и любовнице коттеджи выстроил.

  6. Конечно, счастье. И нормой, как и горячая вода, все это стало сравнительно недавно.Для того, чтоб убедиться, что все не так плохо, может быть стоит вспомнить, как еще лет 10 (а то и меньше)назад на целое лето отключали горячую воду, вообще не было освещения в деревнях и на те же самые ветки абсолютно не обращали внимания власть имущие? Кстати, примерно такая ситуация до сих пор на большей части Украины. А сопливые дети и сотрудники были и будут во все времена. Видимо, не только от тепла в квартирах и детских учреждениях это зависит.
    И еще. В Лунинце за последние три года сделано неизмеримо больше, чем за 10 предыдущих лет. Можно, конечно, в угоду собственному самолюбию этого не замечать, но убедительные свидетельства поступательного развития не спрячешь.

  7. Какое счастье-“цяпло у кватэры…”!ДА это должно давно стать нормой жизни людей, в каком живем то веке.А то радуемся,что дали тепло,вклюлили уличное освещение,пообрезали ветки с линии электропередач да и многое другое.А кто подсчитал,сколько потерь из-за холода у родителей с больными детьми,сопливых сотрудников и т.д.Убогие и забитые белорусы.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть