Прямая линия

ЭФІР – УСТОЙЛІВЫ, ТРАНСЛЯЦЫЯ – НЕ

Чаму ў апошні час прыём сігнала беларускіх каналаў вельмі няўстойлівы?
Жыхары Заводскага мікрараёна.


Адказвае дырэктар філіяла ТАА “Аксіома-сервіс” Андрэй РУДЭНКА:
Каналы “Першы”, “ОНТ”, “СТВ”, “Лад”, транслюемыя ў кабельных сетках, прымаюцца не са спадарожніка, а з эфіра. Улічваючы, што Лунінец і Мікашэвічы знаходзяцца ў зоне няўпэўненага прыёму, якасць трансляцыі ніжэйшая. Пагаршэнне ў апошні час звязваем з устаноўкай і работай базавай станцыі аператара “Life” у раёне электрасетак. Такая сітуацыя склалася і з трансляцыяй каналаў у калектыўных сетках, якія належаць ЖКГ.
Сумесна з КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” падрыхтавалі пісьмо ў РУП БЕЛГІЭ па Брэсцкай вобласці, якія павінны выехаць на месца і ўстанавіць крыніцу перашкод.
Абанентам кабельных сетак прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Ад рэдакцыі. Безумоўна, самы просты спосаб, шукаць вінаватага сярод іншых. Аднак, карыстальнікі кабельнага тэлебачання і калектыўных антэн спраўна плацяць за абслугоўванне і якасны прыём каналаў, які павінны забяспечыць ЖКГ і “Аксіёма-сервіс”. У гэтым выпадку напрошваецца пытанне: “За што плацім, калі тэлевізар нармальна паглядзець немагчыма?”. Няўжо за тое, што адказныя работнікі абмежаваліся афіцыйнай “адпіскай”, хаця маглі прыняць іншыя, больш аператыўныя і дзейсныя меры?


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть