Прямая линия

Галоўны клопат улады

огиевичНапярэдадні Навагодніх святаў па традыцыі тэлефонны дыялог з жыхарамі раёна ладзіў старшыня райвыканкама Васіль Міхайлавіч АГІЕВІЧ.

Добры дзень, Васіль Міхайлавіч! Вас турбуе з Любані Вольга Андрэеўна Калянковіч. Вельмі спадзяюся, што здолееце мне дапамагчы. Мне споўнілася ўжо 82 гады. Узрост, як бачыце, дастаткова сталы, а тут яшчэ хваробы. Дзякуй вялікі нашаму ўчастковаму ўрачу, што не пакідае сам-насам з імі, перыядычна накіроўвае ў бальніцу, дзе падлечваюць. Але ж чаму мне не назначаюць сацыяльнага работніка, які дапамог бы пераадольваць старасць?

— Справа ў тым, Вольга Андрэеўна, што ў ліпені 2014 года на выязным пасяджэнні Баранавіцкай МРЭК вам была ўстаноўлена ІІ група інваліднасці пажыццёва. Давайце зробім так. Пасля Новага года, скажам, 5 студзеня, папросім шпіталізаваць вас у тэрапеўтычнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы, дзе будзе праведзена неабходнае даабследаванне стану вашага здароўя. Пасля гэтага ўчастковы ўрач аформіць адпаведныя дакументы, якія зноў прадставім на экспертную камісію. Будзем спадзявацца, што яе вывады дазволяць назначыць вам работніка па догля­ду. А пакуль віншую вас з Новым годам, здароўя вам і дабра!

Наталля Пінчук, Мікашэвічы. Чаму ў мікашэвіцкіх магазінах у продажы небагаты асартымент агародніны і садавіны беларускай вытворчасці, а ў кулінарным аддзеле цяжка купіць вараныя буракі, якія разыходзяцца вельмі хутка?

— Гандлёвая сетка г. Мікашэвічы прадстаўлена аб’ектамі, якія рэалізоўваюць та­вары харчовай і нехарчовай групы. Практычна ўсе магазіны, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі харчовых тавараў, прапаноўваюць пакупніку агародніну і садавіну бе­ларускай вытворчасці ў шырокім асартыменце. Заўсёды ёсць у продажы бульба, морква, капуста, буракі, цыбуля, часнок… Не знікаюць з паліц беларускія яблыкі. Добрым попытам карыстаюцца салёныя агуркі, квашаная капуста, мочаныя яблыкі ўласнай вытворчасці. Ёсць хутказамарожаныя вішня, маліна, чорныя парэчкі, клубніцы, а таксама сумесь агародніны для тушэння. Усё, дарэчы, выраблена ў нашай вобласці. Нядаўна быў праведзены маніторынг работы мікашэвіцкай гандлёвай сеткі, які пацвердзіў, што практычна ва ўсіх магазінах ёсць неабходны асартымент свежай агародніны, у тым ліку агуркі, памідоры, перац. У шырокім асартыменце і замежная садавіна — бананы, апельсіны, мандарыны, лімоны, ківі, манга, ананасы, грэйпфруты, хурма, авакада, вінаград. Аднак у некаторых магазінах былі зроблены заўвагі па асартыменту і таварнаму выгляду рэалізуемай прадукцыі, а таксама звернута ўвага на адсутнасць у продажы беларускіх яблык. Вызначаны канкрэтныя тэрміны выпраўлення гэтых недахопаў, а да таго часу будзем трымаць пытанне на кантролі. Што датычыць вараных буракоў, то ў магазіны, дзе ёсць кулінарныя аддзелы, іх будуць пастаўляць больш.

— У чэрвені 2014 года Саўмінам была прынята пастанова №703, якая абавязвае прадаўца не браць з пакупніка грошы за ўпакоўку тавараў. Але ні дзяржаўныя магазіны, ні кааператары, ні індывідуальныя прадпрымальнікі аказаліся да гэтага не гатовымі. Магчыма, мы нешта не так зразумелі?

—     Такая Пастанова і сапраўды была прынята, і яна абавязвае прадаўца перадаваць пакупніку тавары ў тары ці ўпакоўцы, за выключэннем тавараў, якія па свайму характару гэтага не патрабуюць. Пры гэтым грошы за ўпакоўку, від якой вызначае прадавец (а гэта можа быць папера, поліэтыленавы пакет, харчовая плёнка і інш.), не бяруцца. Патрабуюць затарвання тыя харчовыя тавары, якія не аформлены ў спажывецкую тару вытворцам ці пастаўшчыком. Сярод нехарчовых тавараў пакупнік можа патрабаваць упакоўкі на тыя, што могуць быць пашкоджаны, разбіты, запэцканы, а таксама на тавары, якія мо­гуць пашкодзіць ці сапсаваць рэчы пакупніка. У такіх выпадках браць грошы за ўпакоўку неправамерна.

— Яшчэ пытанне, Васіль Міхайлавіч. Ходзяць чуткі, што з Новага года “Граніт» перастане вазіць сваіх работнікаў у горад у час абеду. Маўляў, на прадпрыемстве ўводзіцца ў строй новая сталоўка на 300 месцаў, і трэба забяспечыць яе работай. Між тым, многія з рабочых выкарыстоўвалі час абеду для таго, каб зрабіць неабходныя плацяжы ў банках, наведаць аптэку…

— Увод новай сталовай сведчыць толькі пра тое, што на прадпрыемстве клапоцяц- ца пра здароўе сваіх рабочых. Тым больш, што абеды і сапраўды абяцаюць быць даступнымі па цане. Што да раскладу руху аўтобусаў, то пакуль звестак пра тое, што ён перагледжаны, няма. Хаця, час, калі ак­туальный становяцца патрабаванні эка- номіі, дыктуе свае правілы. Але пакуль усё застаецца па-ранейшаму.

Васіль Шмат, Лунінец. Я ўжо аднойчы звяртаўся ў райвыканкам за дапамогай і вельмі ўдзячны, што на маю просьбу аператыўна адгукнуліся. I вось зноў трэба ваша ўмяшальніцтва. У жніўні суседзі на нашай вуліцы Ціхая вялі да сваіх дамоў прыродны газ. Вуліцу раскапалі. Пасля завяршэння работ спрабавалі нешта аднавіць, але не атрымалася, і цяпер на вуліцы грузнуць не тое што легкавыя аўтамабілі, КамАЗ на днях засеў.

— Пасля вашага звароту, Васіль Васільевіч, на Ціхую выехалі работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія ўстанавілі, што ўсе земляныя работы вяліся без спецыяльнага дазволу. Зараз уласніку жылога дома №31, які не паклапаціўся пра тое, каб якасна выканаць на вуліцы аднаўленчыя мерапрыемствы, выдадзена прадпісанне. Аналагічнае атрымае і ўласнік сядзібы па адрасе Ціхая, 30. Парадак будзе наведзены.

Іна Татарыновіч, Любачын. Чаму мне пры прыватызацыі дома растэрміноўку плацяжоў прадугледзелі не на 40 год, а на значна карацейшы тэрмін?

— Заява на прыватызацыю займаемага вамі жылога дома, пабудаванага за кошт сродкаў сельгаскааператыва, была разгле джана праўленнем СВК “Азярніца” ў кастрычніку 2011 года са станоўчым вердыктам. Стаж работы ў сельскай гаспа­дарцы ў вас 15 год. На момант падачы заявы і дазволу на пакупку займаемага жылога памяшкання вы працавалі ў СВК “Азярніца”. Тады дзейнічаў Калектыўны дагавор, зацверджаны сходам упаўнаважаных членаў кааператыва 31.08.2009 г. У адпаведнасці з гэтым дакументам у адносінах да вас і прымянілі льготы, звязаныя са стажам работы ў сельскай гаспадарцы і, у прыватнасці, у СВК “Азярніца”. Гэтымі льготамі прадугледжана растэрміноўка плацяжоў да 10 год.

Ульяна Адамаўна, Бродніца. Скажыце, калі ласка, чаму “Белтэлекам» пры падключэнні тэлебачання zala гараджанам робіць скідку, а вяскоўцам — не?

— Справа ў тым, што “Белтэлекам”, прадугледзеўшы скідкі пры падключэнні тэ­лебачання zala, вырашыў зрабіць падарунак менавіта жыхарам Лунінца і Мікашэвіч і, на жаль, не падумаў пра вяскоўцаў. Будзем спадзявацца, што ў будучым ся­род мноства скідак гэтай арганізацыі паявяцца льготы і для вяскоўцаў. А пакуль — з Новым годам вас, Ульяна Адамаўна! Няхай ён будзе шчаслівым.

Васіль Міхайлавіч, з Кажан-Гарадка вас турбуюць. Калі, нарэшце, будзе наладжана нармальнае асвятленне вуліцы Варашылаўская? (Аналагічнае пытанне паступіла ад жыхароў завулка Цнянскі — Т.В.).

—   Думаю, у самы бліжэйшы час. Як паведаміў старшыня Гарадоцкага сельвыканкама Д.С. Бірыла, асвятленне вуліцы Варашылаўская адноўлена. На рамонт вулічнага асвятлення на завулку Цнянскі, вуліцах Набярэжная і Праход пададзена заяўка ў раён электрасетак. (Пытанне застаецца на кантролі — Т.В.).

Скажыце, ці будзе ў 2015 годзе асфальтавацца дарога паміж Дзятлавічамі і Бараўцамі і дарога паміж Бараўцамі і Вічыном?

— На жаль, у планах добраўпарадкавання на 2015 год гэтыя аўтамабільныя артэрыі не значацца. Больш таго, дарога паміж Бараўцамі і Вічыном увогуле з’яўляецца лясной, таму ні пра якое добраўпарадкаванне не можа ісці гаворкі. У нас дастаткова ажыўленых вуліц і дарог, якія патрабуюць увагі рамонтнікаў.

Добры дзень, Васіль Міхайлавіч! Вас турбуе Галіна Барысаўна Мар’іна. Ведаю, якая няпростая ў вас работа, наколькі турботамі напоўнены кожны дзень, а таму не буду займаць час, а проста павіншую вас з Новым годам. Жадаю здароўя і цярплівасці. А яшчэ — выказваю ўдзячнасць за вашу нястомную ўвагу да людзей і іх праблем.

— І вас з Новым годам, Галіна Барысаў- на! Дзякуй за добрыя словы.

Падрыхтавала Таццяна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть