Прямая линия

І ЗНОЎ ПРА КАРТКІ…

Нядаўна, банкамат “праглынуў” маю картку. Як яе вярнуць?
Віталь АБРАМЧУК. г. Лунінец.


Адказвае начальнік аперацыйнага аддзела цэнтра банкаўскіх паслуг №119 філіяла №121 ААТ “АСБ “Беларусбанк” Любоў СУМАР:
– Гэта магло адбыцца па розных прычынах. Напрыклад, калі кліент своечасова не забраў картку. У банкаматах “Беларусбанка” на гэта адводзіцца 40 секунд, а ў інфакіёсках – 20.
У падобнай сітуацыі трэба ўпэўніцца, што ўсе аперацыі банкаматам закончаны, пачакаць некалькі хвілін. Калі картка не вяртаецца, адразу яе заблакіраваць, патэлефанаваўшы на кругласутачны нумар 8-(017)-299-25-26, ці з дапамогай SMS-банкінга, М-банкінга.
Затрыманая банкаматам (інфакіёскам) картка не пазней як праз 2 дні будзе накіравана ў філіял банка, дзе яна выпушчана. Менавіта там яе можна атрымаць назад, маючы пры сабе дакумент, што пацвярджае асобу. Можна паспрабаваць паскорыць працэс і забраць картку ў банку, якому належыць прыстасаванне. Для гэтага трэба звярнуцца ў аператарскую службу, нумар якой напісаны на банкамаце ці інфакіёску.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть