Прямая линия

КАБ БЫЛО СВЕТЛА, ЦЁПЛА І ЧЫСТА…

Жывем у шматкватэрным доме па вуліцы Давыдава,21. Дом стары, жыхары, адпаведна, у пераважнай большасці таксама. Многім не падсілу прыбіраць лесвічныя пляцоўкі ў пад’ездах. Да нядаўняга часу тут працавала прыбіральшчыца, але па невядомай прычыне зараз яна не прыходзіць. Магчыма, яе скарацілі? І як тады быць нам?
Лідзія ПАШКЕВІЧ, г. Лунінец.

Адказвае дырэктар КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” Васіль ВАКУЛЬЧЫК:

– Рабочая па комплекснай уборцы, за якой быў замацаваны дом №21 па вуліцы Давыдава ў Лунінцы, звольнена. Некаторы час вымушаны былі пайсці на тое, каб прыбіраць пад’езды ў названым доме адзін раз у тыдзень. Зараз гэтая работа наладжана, як і раней, па графіку. Прэтэнзій у жыхароў няма.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть