Прямая линия

КАЛІ НЕ КАМУНАЛЬНІКІ, ТО ХТО?

Жывем у кватэры №77 дома №47а па вуліцы Чырвоная. 30 чэрвеня мы адсутнічалі дома. Калі прыехалі, то даведаліся, што затапілі кватэру паверхам ніжэй. Справа ў тым, што перад гэтым выкліканы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі ухіляў у нашай кватэры непаладкі ў водаправодзе. Прэтэнзій у нас не было, але праз 6 гадзін нечакана лопнуў шланг халоднага вадавода, па прычыне чаго і адбылася непрыемнасць. Калі звярнуліся да камунальнікаў, тыя наадрэз адмовіліся складаць акт. Ці ж гэта правільна?
Ніна ЕМЕЛЬЯНОВІЧ. г. Лунінец.


Як сведчыць з адказа начальніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі В.М. Вакульчыка, пасля звароту ў рэдакцыю спецыялісты прадпрыемства пабывалі ў заяўляльніцы. Быў пацверджаны факт праведзенага сантэхнікам рамонту – прачысткі адводу ад цэнтральнага стаяка, што дазволіла нармалізаваць гарачае водазабеспячэнне. Парыў шланга халоднага водазабеспячэння, які адбыўся пазней, быў ліквідаваны кватэраздымшчыкамі самастойна да прыезду спецыялістаў. Яго якасць праверана. Прэтэнзій да работнікаў ЖКГ няма. Заявак з суседніх кватэр №№ 73 і 78 не паступала.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть