Прямая линия

Канкурэнцыя павінна быць здаровай

прямая линияна пытанні чытачоў “ЛН” адказвае старшыня райвыканкама Васіль Міхайлавіч АГІЕВІЧ.

Добры Дзень, Васіль Міхайлавіч! Турбую вас па даручэнню жыхароў вуліцы Савецкая вёскі Лобча. Побач з нашымі ўчасткамі – меліярацыйны канал. Берагі яго зараслі, рэчышча даўно не чысцілі. Свае функцыі канал не выконвае, а таму землі, дзе садзім агародніну, да позняй вясны – у вадзе. Не так даўно метраў 200 ад дарогі канал пачысцілі, а тую частку, што каля агародаў, так і пакінулі…

– У вас там соткі?

– Не. Проста там вольная зямля, і людзі садзяць агародніну. На сям’ю з двух пенсіянераў штогод атрымліваем 20 сотак, але хацелася б бліжэй да дома…

– Я добра ведаю гэтую мясціну, як ведаю і тое, што тут знаходзяцца участкі-самазахопы мясцовых жыхароў. Тут раней было балота, і ў свой час улады прынялі меры, каб мясціну крыху акультурыць. Зараз праводзіць там меліярацыйныя мерапрыемствы сэнсу няма. У меліяратараў вельмі вялікі аб’ём работ па самой Лобчы. Апошнім часам з-за пераўвільготненасці глебы мы тут не можам у аптымальныя тэрміны ні пасеяць, ні ўраджай сабраць, таму будзем асноўныя сілы і сродкі накіроўваць на тое, каб паправіць становішча на палях.

– Тады месца гэтае наогул бур’яном зарасце…

– А вось за тым, каб гэтага не здарылася, будзе сачыць мясцовая ўлада. Старшыня сельвыканкама Аляксандр Якавец атрымае адпаведнае даручэнне.

Святлана Трухановіч, Града (з аналагічным пытаннем на “Прамую лінію” звярнуўся І.А. Ярмоліч). У свой час на ўскраіне нашай вёскі быў выкапаны канал, які павінен абараняць паселішча ад падтаплення. Справу з гэтым абаронным аб’ектам да канца так і не давялі, і ўся вада з Прыпяці сёлета хлынула ў вёску. Да сярэдзіны лета на агародах стаялі вялікія лужыны. Некаторыя ў разорах шчупакоў лавілі.

– Павінен сказаць, што Града ўключана ў праграму мерапрыемстваў па абароне населеных пунктаў ад паводак і значыцца там пунктам №1. Многае ўжо зроблена. І можна было б зрабіць яшчэ больш, калі б не некаторыя праблемы з фінансаваннем, Думаю, што на працягу года ўдасца завяршыць распачатае, у тым ліку і па Градзе. Што датычыць сёлетняга года, то ён стаў выпрабаваннем для многіх населеных пунктаў, у тым ліку і тых, што шмат год не ведалі паводкі. Складанай была сітуацыя ў Лахве, Кажан-Гарадку і іншых вёсках раёна. Няпроста давялося і аграрыям. Той жа “Аграграніт” з-за пераўвільготненасці глебы не мог своечасова вывесці ў поле пасяўную тэхніку. Але, паўтараю, праграма дзеянняў ёсць, і яна бавязкова будзе выканана. Пастараемся, каб у як мага больш сціслыя тэрміны.

– Дарэчы, у мяне сёння дзень нараджэння…

– Сардэчна віншую вас, Святлана Валянцінаўна, дабра вам і здароўя!

– Дзякуй, Васіль Міхайлавіч!

Кацярына Белашыцкая, Мокрава. Не зусім звычайная ў мяне да вас просьба. Ведаю, што адзінокім пенсіянерам ставяць аўтаматычныя пажарныя апавяшчальнікі. Мы жывем удваіх з мужам, але ён – хворы чалавек, дрэнна чуе. Дастаткова сталы ўзрост і ў мяне. Ці не маглі б і нам устанавіць гэтую апаратуру?

– З такімі пытаннямі варта звяртацца ў сельвыканкам. Тым не менш, спецыялісты раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях атрымаюць адпаведнае даручэнне. Апавяшчальнік у вас будзе.

Марыя Міхайлаўна, Лунінец. Тэлефаную ад імя пенсінераў, якія гандлююць на Прывакзальнай плошчы вырашчанай на прысядзібных участках агароднінай і садавінай. Нярэдка міліцыянеры праганяюць іх, маўляў, тут гандляваць нельга. Куды ім ісці?

– Адназначна – на рынак. Гандляваць з зямлі забаронена санітарнай службай. Да таго ж, гэтыя стыхійныя гандлёвыя рады псуюць выгляд Прывакзальнай плошчы, якая з’яўляецца своеасаблівай візітоўкай Лунінца.

– Але на рынку месцы ўсе занятыя, асабліва ў выхадныя дні, калі прыязджаюць прадаўцы з суседніх Пінскага і Столінскага раёнаў.

– Дазвольце з вамі не згадзіцца. Свабодныя месцы, і я не раз у гэтым упэўніваўся асабіста, там заўсёды ёсць. Пры неабходнасці будуць устаноўлены дадатковыя прылаўкі, каб усе жадаючыя змаглі цывілізавана прадаваць агародніну, садавіну, кветкі. А гандляваць у хаосе пасярод вуліцы там, дзе ўздумаецца, перашкаджаючы пешаходам і руху транспарту, не дазволім. Парадак на Прывакзальнай плошчы забяспечым, таму не крыўдзіцеся, што будзем наводзіць яго з прыцягненнем сіл правапардку і санітарнай службы.

Грушэўскі, станцыя Дзятлавічы. Я ўжо звяртаўся да вас, Васіль Міхайлавіч. Ці вырашыцца станоўча маё пытанне?

– Сёння ў вас пабываў галоўны архітэктар раёна, які запэўніў, што пры расшырэнні дарогі каліна, пасаджаная каля вашага падворка, будзе захавана.

– Дзякуй вялікі, гэта-памяць пра маю жонку…

– Не турбуйцеся, здароўя вам.

Соф’я Баравая, Лунінец. Скажыце, калі ласка, ці будзе ў нашым горадзе магазін гандлёвай сеткі “Еўраопт”?

– Пакуль такіх планаў няма. Ды і прапаноў адпаведных у райвыканкам не паступала. Паступяць, то будзем іх разглядаць. А што вы не можаце купіць у Лунінцы з таго, што ёсць у “Еўраопце”?

– Не, тут можна купіць усё, але там многае прапануюць па больш таннай цане і больш ветліва. У нас нярэдка спытаеш у прадаўца пра годнасць тавару, а ў адказ – паглядзіце, там напісана!

– Давайце, Соф’я Трафімаўна, зірнем на праблему з крыху іншага боку. Магчыма, магазіны вядомых гандлёвых сетак і выгадныя ў вялікіх гарадах, у малых – яны нясуць дадатковыя праблемы, з якімі можам сутыкнуцца і мы. Усё гэта яскрава бачна на прыкладзе Жабінкі. Там адкрылі буйны супермаркет, і адразу ж упала рэалізацыя у магазінах крокавай даступнасці: на малацэ і хлебе, якія патрэбны людзям штодня, шмат не заробіш. Продаж знізіўся да такой ступені, што наймальнікі не змаглі забяспечыць прадаўцам годную заработную плату і вымушаны былі закрываць невялікія гандлёвыя кропкі, якія верай і праўдай служылі людзям многія гады. І тады патокам пайшлі скаргі ад незадаволеных пакупнікоў – вярніце нам магазіны крокавай даступнасці! Зразумейце, гіпер- і супермаркеты не будуць клапаціцца пра тое, каб забяспечыць самым неабходным людзей у Лугах, Навасёлках ці Кормужы. У іх  свае планы – зарабіць сёння і зараз. А ёсць старыя людзі, пенсіянеры, якім цяжка дабрацца да таго ж “Еўраопта”. Хто будзе пра іх думаць? Зараз рыхтуецца новы Закон аб гандлі, які прадугледжвае, што ўдзельная вага тавараабароту любой буйной ці не вельмі гандлёвай сеткі не павінна перабольшваць 20 працэнтаў ад агульнага тавараабароту населенага панкта ці рэгіёна. Вядома, мы павінны і наш гандаль падштурхоўваць, каб не стаяў на месцы, каб магазіны былі ўтульныя, асартымент у іх добры, абслугоўванне ветлівае, але канкурэнцыя павінна быць здаровай. У сённяшніх умовах яна такой не будзе. Магчыма, з прыняццем новага закона, пра які казаў вышэй, нешта зменіцца, тады зменіцца і стаўленне ў малых гарадах і раёнах да гіпер-і супермаркетаў. Давайце пачакаем.

Іван Піліпцэвіч, Лахаўка. Ці будзе ў нас прыродны газ, Васіль Міхайлавіч? А то многія дамы для гэтага падрыхтавалі – ваду правялі, ацяпленне пад яго прыстасавалі, а газ пакуль не вядуць… Людзі рознае гавораць: адны – што правядуць на наступны год, другія – у 2020 годзе, а іншыя ўпэўнены, што яго наогул не будзе, бо Лахаўка – неперспектыўная вёска.

– І Лахаўка, і Красная Воля – у планах на газіфікацыю. У 2013 го-дзе павінна быць выканана праектна-каштарысная дакументацыя, у 2014-15-ым – пачнуцца работы па пракладцы газаправоду.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

9 комментариев Комментариев

  1. неужели же непонятно, что
    1. торгашей волнует не судьба людей в лугах или там еще где, которые по большому счету никогда в тот евроопт не пойдут, а им надо оттянуть на свою сторону жителей лунинца и окрестных деревень – потенциальных покупателей
    2. это нормально – бороться за покупателя и не надо этого бояться
    3. согласен с софьей трофимовной: с такими кадрами, как в магазинах нашего райпо сложновато будет потягаться с вышколенными продавцами крупных гипер-супермаркетов. Но в таком случае – пусть учатся: как нормально работать, как с уважением относится к тем, кто несет им деньги и как чувствовать, что не люди – для тебя, а ты- для людей. кажется, этому и президент всех учит?

  2. вьезжать не надо, надо дать людям возможность выбора, которого нет и,видимо, долго еще не будет. Особенно, если у райпо будет поддержка власть имущих.

  3. Уважаемая Зина.И они и РАЙПО–частники.А про кукушку с петухом—-подробнее,а то не Въеду.

  4. Buzol они строят за свои, а райпо за государственные. Кукушка хвалит петуха, за то что хвалит он кукушку!!!

  5. А не построить ли “Евроопт” в Лугах,или в Богдановке?Налоги будут в районе.Но этим капиталистам подавай только города,а в село они хрен поедут.

  6. На вопросы горожан Бобруйска отвечает Председатель городского исполнительного комитета Дмитрий Михайлович БОНОХОВ. — В городе строится большое количество крупных торговых объектов. Надо ли их столько? Кроме того, нередко это означает закрытие для небольших торговых точек…

    — Методы торговли меняются.Пропало понятие «дефицит». Появился выбор. За какие-то два десятка лет мы прошли путь от базаров и «комков» до крупных торговых центров и гипермаркетов.. А сейчас актуальна именно такая форма торговли. С точки зрения покупателей (а ведь мы все — покупатели) — чем больше торговых объектов, тем шире выбор и, как правило, ниже цены. С точки зрения бизнеса — ну, ребята, тут уж банальный вопрос конкуренции: если ты затормозился в своем развитии и тебя обошли, кто ж виноват? А «Корона», между прочим, сегодня на четвертом месте среди крупнейших налогоплательщиков Бобруйска! И это не в рамках торговой сферы, а вообще в экономике города.

  7. Молодец Софья Трофимовна!!Задала вопрос за всех Лунинчан.Открытие Евроопта- вот это была бы живая конкуренция.

  8. Про какую конкуренцию можно говорить в Лунинце.Весь Лунинецкий район ездит в Евроопт или к Прокопу, которого вы зажимаете(взять даже хлеб нормальный, который он завозил).Магазины райпо- это прошлый век!!Причем во всех смыслах.А люди получали зарплаты в разы больше в Евроопте.

  9. насчет конкуренции очень даже в тему. Она у нас разве здоровая? Засилье райпо. А так хоть какое-то равновесие было бы, да и людям хочется реализовывать право выбора и подешевле.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть