Прямая линия

ЛЬГОТЫ НА ПРАЕЗД

Часта даводзіцца ездзіць да дзяцей у райцэнтр, але дагэтуль не ведаю дакладна, на якія льготы я, як пенсіянер, магу разлічваць? Зімой браў білет на чыгунцы за поўны кошт, зараз быццам бы пенсіянерам ёсць скідка.

М.В. в. Дрэбск

Адказвае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Ірына СЕМЯНЧЭНКА:

– У мэтах умацавання дзяржаўнай падтрымкі пенсіянераў Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2009 года № 226 “Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў” устаноўлена, што грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (мужчыны – 60, жанчыны – 55 год) маюць права на 50-працэнтную скідку пры аплаце праезду па чыгунцы, а таксама на аўтамабільным і водным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін (акрамя таксі). Дзейнічае гэтая льгота на перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня 2009 года. Пры набыцці білета абавязкова трэба прад’яўляць пенсійнае пасведчанне.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть