Прямая линия

ЛЮДЗІ НА БАЛОЦЕ

У Міжлессі, згодна з дзяржаўнай Праграмай адраджэння вёскі, пабудавалі новую вуліцу Лошынская з прыгожых сучасных дамоў. Радуе яна ўсіх, хто бачыць пабудовы здалёк, і вельмі засмучае нас – яе жыхароў. Справа ў тым, што 150 метраў вуліцы знаходзіцца ў жудасным стане – разбітая, у ямінах, напоўненых вадой пры першай адлізе ці дажджы. Няўжо мы ў наш цывілізаваны час вымушаны заставацца “людзьмі на балоце”?

Адказвае старшыня Вулькаўскага сельвыканкама Аляксандр КУШНЯРЭВІЧ:

– Разумею пакуты людзей і абяцаю, што названы ўчастак вуліцы Лошынская ў Міжлессі будзе падсыпаны ў 2-м квартале 2009 года.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть