Прямая линия

МАЛАКО ПАТРЭБНА БОЛЬШ ТЛУСТАЕ

Чаму з 3,4 да 3,6-ці вырасла патрабуемая базісная тлустасць малака, якое закупляецца з прыватных падворкаў? Ці зменіцца ў сувязі з гэтым яго кошт?
Міхаіл ТАРАСЕНЯ. в. Любачын.

Адказвае першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый ЮНЧЫЦ:

– Такія змяненні ўведзены пасля прыняцця пастновы Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2009 года №5 “Аб зацверджанні, увядзенні ў дзеянне і змяненні тэхнічных нарматыўных прававых актаў ў галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі”. Згодна з ёй і павялічана з 3,4 да 3,6 базісная норма масавай долі тлушчу ў малацэ. У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5.06.2008 г. №812 цана на малако, якое закупляецца ў насельніцтва, складае 665 рублёў за 1 кілаграма малака базіснай тлустасці. Такія тарыфы дзейнічаюць і па-сёння.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть