Прямая линия

МАРШРУТКА – ДЛЯ ЗРУЧНАСЦІ ГАРАДЖАН

Заўважылі, што не так даўно на вуліцах Лунінца паявілася “таксічка”. На якім маршруце яна працуе і з якім інтэрвалам часу ходзіць?
Ірына СТРЭЛЬСКАЯ, г. Лунінец.

Адказвае дырэктар філіяла “АП-10 г. Лунінца” Сяргей КІНДРУК:

– Новы мікрааўтобус абслугоўвае маршрут “Чыгуначны вакзал – Сельгастэхніка”. Пасажыры маюць магчымасць з камфортам і хутка дабрацца ў найбольш аддаленыя кропкі горада. Кошт праезду – 800 рублёў. З вакзала першая маршрутка адпраўляецца ў 7-00, апошняя – ў 23-10. Новым “экспрэсам” пасажыр дабярэцца да аўтастанцыі за 12 хвілін, у Сельгастэхніку – трапіць за 20-25 хвілін. На чыгуначны вакзал маршрутка вяртаецца прыкладна праз 45-50 хвілін. У газеце апублікаваны падрабязны расклад яе руху. Звяртаемся да пасажыраў з просьбай падказаць, якія змены ў яго варта ўнесці, каб маршрут быў больш зручным для іх і выгадным – для аўтапарка.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть