Прямая линия

Не дапусціць залежнасці

У рамках месячніка па прафілактыцы алкагалізму і курэння тытуню, а таксама Міжнароднага дня адмовы ад курэння, падчас “Прамой лініі” на пытанні чытачоў «ЛН» адказвае ўрач-нарколаг Алена КАЧАНОВІЧ.

Аляксандр, Лунінец. Колькі цыгарэт можно выкурыць у дзень, каб не стань залежным ад тытуню?

— Трэба ведаць, што залежнасць — тэта немагчымасць знаходзіцца на працягу дня без прыняцця псіхаактыўнага рэчыва, якім з’яўляецца і нікацін, і алкаголь. Вызначыць, калі я на можа наступіць менавіта ў вас, складана. У кожнага гэта індывідуальна. Аднак памятайце, калі вы на працягу некаторага часу выкурвалі ўсяго па адной цыгарэце ў суткі за кубачкам ранішняй кавы, а аднойчы такой магчымасці былі пазбаўлены і адчулі дыскамфорт, то гэта ўжо залежнасць.

Вераніка, Мікашэвічы. Ці нанясе шкоду выкурванне ўсяго некалькіх цыгарэт на працягу дня?

— Нават адна цыгарэта негатыўна ўплывае на арганізм. Нездарма існуе пагаворка, што кропля нікаціну забівае каня.

Аднак асабіста я ведаю шмат людзей, якія кураць і не хварэюць.

— Арганізм кожнага чалавека ўнікальны і па-свойму рэагуе на тыя ці іншыя раздражняльнікі. Шкодны ўплыў ад дыму візуальна можа быць і нябачным, аднак тое, што арганізм пакутуе, бясспрэчна. Фізічна гэта адчуваюць амаль усе пачынаючыя курыльшчыкі пры першай зацяжцы. Затым арганізм прывыкае і больш “не супраціўляецца”. Шкодныя смолы, якія ўтрымліваюцца ў дыме, усмоктваюцца ў кроў, а з ёю разнося цца да кожнай клетачкі. У першую чаргу церпяць органы дыхання і сардэчна-сасудзістая сістэма.

Таццяна Мікалаеўна, Мікашэвічы. Пражываю разам з сям’ёй дачкі, дзе выхоўваюцца двое малых дзяцей. Зяць часта пры іх курыць на кухні. Пры гэтым адчыняе фортачку, маўляў, увесь дым выходзіць на вуліцу. Аднак яго пах яшчэ доўга адчуваецца ў памяшканні. Ці не шкодна ўдыхаць такое паветра?

— У падобным выпадку навакольныя становяцца пасіўнымі курыльшчыкамі. Удыхаючы дым, у якім ўтрымліваюцца ядавітыя рэчывы, іх арганізм вельмі пакутуе. Таму бацьку варта растлумачыць, што яго дранная звычка шкодзіць не толькі ўласнаму здароўю, але і здароўю дзяцей.

Мікалай, Лахва. Пасля 5-гадовага “стажу” надумаў адмовіцца ад цыгарэт. Колькі часу мне спатрэбіцца, каб адвыкнуць?

— Такой статыстыкі не існуе. Усё залежыць ад жадання і вашай сілы волі. Пазбавіцца ад шкоднай звычкі можна за дзень, а можна і за месяц. Галоўнае — паставіць перад сабой мэту і ні ў якім разе не паддавацца спакусе. Дапамагчы справіцца з праблемай можам у паліклініцы. У нас працуе школа адмовы ад курэння. Разлічана яна на б заняткаў — па аднаму ў тыдзень. Разам з іншымі формамі работы, калі трэба, падключаем медыкаментознае лячэнне. У групу набіраем па 10 чалавек. Жадаючых заўсёды многа, а вось тых, хто сапраўды адмаўляецца ад цыгарэты, 2-3 чалавекі. I гэта ўжо дасягненне.

Чаму так цяжка развітацца з тытунём?

— Справа ў тым, што нікацінавая кіслата патрэбна нашаму арганізму і ў неабходнай колькасці выпрацоўваецца ім самастойна. Калі ж яна паступае звонку, то гэтая функцыя арганізмам губляецца, з-за чаго і адбываецца фізічная залежнасць. Да таго ж, да яе далучаецца і псіхалагічная, калі курэнне становіцца своеасаблівым абрадам. Выйсці пакурыць для многіх — значыць, адпачыць ад нейкай работы, або пагутарыць з кімсьці, ці зняць стрэс… Такім чынам выпрацоўваецца рэфлекс.

Андрэй, Лунінец. Прыйшоў на прыём да ўрача з прастудай, якая суправаджалася моцным кашлем. Урач найперш спытала, ці не куру я?

— Такое пытанне медыкі задаюць, каб вызначыць узровень рызыкі ўзнікнення ў вас таго ці іншага захворвання і яго ўскладненняў. Адпаведна назначаюцца абследаванне і лячэнне.

Вольга Іванаўна, Дзятлавічы. Гэта праўда, што анкалагічнымі захворваннямі лёгкіх часцей хварэюць курыльшчыкі?

— I не толькі лёгкіх, але і гартані. Нікацін і смолы, якія ўтрымліваюцца ў цыгарэтным дыме, — гэта яды, найбольшая канцэнтрацыя якіх усмоктваецца ў кроў, праходзячы праз дыхальныя шляхі.

Жыхарка Мікашэвіч. Што азначае выраз “сузалежны ад алкаголю”?

— Так называюць тых, хто ўваходзіць у блізкае акружэнне алкаголіка: бацькі, мужы, жонкі, дзеці. Усе яны, незалежна ад іх волі, аказваюцца ўцягнутымі ў нездаровыя міжасабовыя адносіны з канфліктамі і сваркамі. Адным словам, на алкагалізм хварэе адзін чалавек, а пакут дастаўляе многім.

Маладая настаўніца адной са школ раёна. Як правільна паступіць педагогу, калі на школьную дыскатэку прыйдзе вучань нападпітку?

— У мэтах прафілактыкі п’янства сярод дзяцей і падлеткаў такі выпадак не павінен заставацца незаўважаным. Неабходна выклікаць інспектара па справах непаўналетніх, які правядзе адпаведную гутарку. Можна звярнуцца і да падлеткавага ўрача-нарколага, які працуе ў паліклініцы. У нас, дарэчы, за 9 месяцаў гэтага года на ўліку знаходзяцца 53 падлеткі, 47 з іх — па прычыне ўжывання алкаголю і 6 — наркатычных і таксічных рэчываў.

Але, калі я звярнуся да адпаведных спецыялістаў, падлетка адразу паставяць на ўлік, што можа паўплываць на яго далейшы лёс.

— Існуе тры віды ўліку. Пры паступленні сігнала аб разавым ужыванні алкаголю (кансультатыўны), з падлеткам будзе праведзена толькі прафілактычная гутарка. Калі ён не зразумеў і зноў паявіцца нецвярозым, яго ставяць на прафілактычны ўлік, дзе таксама будзе весціся адпаведная растлумачальная работа. У выпадку, калі ў непаўналетняга назіраецца яскравая залежнасць ад алкаголю, ён ставіцца на дыспансерны ўлік. На шчасце, на сённяшні дзень такіх дзяцей у нас няма. А вось два гады таму быў хлопец з нядобранадзейнай сям’і. Калі яму споўнілася 18 год, аформілі на прымусовае лячэнне ад алкагалізму ў ЛПП. На прафілактычным уліку падлеткі знаходзяцца на працягу года, і пры адсутнасці звестак аб ужыванні алкаголю здымаюцца з яго. Гэта ні ў якім разе не ўплывае на іх будучыню.

Вольга Міхайлаўна. Сорамна прызнацца, але мой дарослы сын — алкаголік. 3-за злоўжывання спіртным страціў сям’ю. Жонка кінула, а озеці саромеюцца. Колькі ні стараліся паставіць яго на правільны шлях, не атрымалася. Няўжо гэта невылечна?

— Алкагалізм можна вылечыць. Улічваючы тое, што пры хваробе прысутнічае як фізічная, так і псіхалагічная залежнасць, то, у першую чаргу, неабходна дзейнічаць так, каб выпрацаваць у хворага матывацыю да адмовы ад алкаголю. Тады ў яго з’явіцца жаданне развітацца са шкоднай звычкай. А без імкнення пацыента ні адно захворванне вылечыць немагчыма. Калі вам неабыякавы лёс роднага чалавека, спрабуйце дапамагчы, сам адумацца ён ужо не можа. Вы не здагадваецеся, чаму ў наркалагічных дыспансерах і ЛПП пацыентаў найперш ізалююць ад прывычных для іх умоў жыцця? А для таго, каб прывесці іх у адэкватны стан, пры якім можна працаваць.

Гэта тэорыя. А на практыцы шмат вылечылі алкаголікаў?

— Мяркуйце самі. За 9 месяцаў на дыспансерным уліку ў нас знаходзілася 1574 чалавекі і 774 — на прафілактычным. У сувязі з рэмісіяй 132 чалавекі з уліку зняты.

Жыхарка Любачына. Як адлічыць алкаголіка ад выпівохі?

— З пункту гледжання медыцыны, як і пры любым захворванні, тут дакладна прапісаны сімптомы. А ў бытавым плане вас павінна насцярожыць, калі для дасягнення вызначанага ўзроўню ап’янення чалавеку, патрэбна ўсё больш алкаголю. Ён становіцца неразборлівым у выбары спіртных напіткаў, змешвае іх, выпівае ў любы час на працягу дня, губляе цікавасць да любімых заняткаў, заўсёды пахмяляецца на другі дзень пасля выпітага. Таму будзьце ўважлівы да сваіх блізкіх і старайцеся папярэдзіць бяду.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть