Прямая линия

ПАЛЯВАННЕ – ТОЛЬКІ КАЛІ СВЯТЛО!

З выраю прыляцелі птушкі. Вечарам пачынаецца іх адстрэл. Кім гэта дазволена, тым больш, калі сцямнее і нельга адрозніць качку ад качура?

Вольга ПРАКАПОВІЧ. г. Мікашэвічы.

Адказвае начальнік Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Аляксандр КРАЎЧЭНЯ:

– У адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, арандатар паляўнічых угоддзяў КУП “ПРГ “Лунінец” дазволіла паляванне ў выхадныя і святочныя дні, а таксама ў панядзелак і аўторак на качура крыжанкі з засады з падманьваннем з падсаднымі качкамі ў светлы час сутак. Ён пачынаецца за гадзіну да ўсходу сонца і заканчваецца праз гадзіну пасля захаду сонца. Паляванне ў цёмны час сутак забаронена.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть