Прямая линия

Пасіўнасць, якая радуе

ШВАЙ“Прамую тэлефонную лінію” і  асабісты прыём грамадзян у Лунінцы правёў першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю вобласці Мікалай Швай. Занятыя веснавымі клопатамі, лунінчане не спяшаліся са зваротамі да абласнога чыноўніка. На прыём запісаліся ўсяго двое – жыхары Лунінца і Кажан-Гарадка.

Не першы раз у розныя інстанцыі звяртаецца лунінчанін, заклікаючы выправіць парушэнні, якія, на яго думку, маюць месца ў заказніку рэспубліканскага значэння “Сярэдняя Прыпяць”. Вынікі праведзеных праверак не задаволілі скаржніка. Што выявіць новая – справа часу.

Дадатковага высвятлення патрабуе і зварот былога слесара халадзільнага абсталявання з СВК “Гарадоцкі”.  Яго абвінавацілі ў псаванні малака, якое па прычыне павышанай кіслотнасці пайшло ў перапрацоўку нізкагатунковым. Нягледзячы на тое, што звольніўся, нанесены ўрон у гаспадарцы вырашылі спагнаць з работніка, з чым той не пагадзіўся. Ці мае слесар у сваіх прэтэнзі-ях рацыю, пакажа назначаная праверка, да якой пад-ключацца спецыялісты Пін-скага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Пасля завяршэння прыёму пацікавіліся ў Мікалая Сцяпанавіча ўражаннем ад Лунінца:

– У раёне ўпершыню, таму цяжка дакладна вызначыць уражанне. Горад упаўне сучасны. Улады працуюць эфектыўна. Сведчанне гэтаму – нізкая актыўнасць людзей на прыёмах падобнага кшталту. Няшмат зваротаў з вашага раёна і на “тэлефон даверу”. Значыць, праблемы аператыўна вырашаюцца на месцы. Як будуць ісці справы далей, пакажа час, тым больш, што на Лунінеччыне планую бываць рэгулярна.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. Это кого ж радует такая пассивность? Проблемы у людей есть по-прежнему, только вот идти с ними сейчас многим некогда: дачи, огороды… А может просто не верят, что помогут.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть