Прямая линия

ПАТОМСТВА Ў РАГУЛЬ БУДЗЕ

Кароў, якіх трымалі ў падсобных гаспадарках аднавяскоўцы, раней асемянялі натуральным шляхам. Апошнім часам перайшлі на штучнае асемяненне. Але яно не заўсёды дае жаданы вынік. Чаму?
Ад імя жыхароў Вялікіх Чучавіч – Марыя ГАРГУН.

Адказвае начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Валерый ЮНЧЫЦ:

– Зварот разгледжаны з выездам на месца ў прысутнасці старшыні СВК “Чучавічы”, спецыяліста па штучнаму асемяненню і прадстаўніка ўпраўлення.
Выкарыстоўваць быка-вытворцу для асемянення забаронена згодна з артыкулам 102.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйных правапарушэннях”, што цягне накладанне штрафу ў памеры да трох базавых велічынь на грамадзян і на асоб на пасадах – ад 1 да 5 “мінімалак”. Пастаўка нядобраякаснай спермы выключана. Тое, што штучнае асемяненне кароў праводзіць высокакваліфікаваны спецыяліст, пацвердзілі вы і вашы суседзі.

Для больш дэталёвага вывучэння праблемы ў бліжэйшы час выедзе раённая група па аднаўленню статка.

Сітуацыю ўдакладняюць спецыялісты СВК “Чучавічы”: галоўны заатэхнік – Мікалай ШЧАТКО і заатэхнік-селекцыянер Вольга ШЧАТКО:

– На тэрыторыі вёскі размешчаны тры пункты па штучнаму асемяненню. Работа праводзіцца згодна з устаноўленым графікам тэхнікамі-асеменатарамі, якія маюць адпаведную адукацыю і стаж. Сперма адпавядае стандартнасці. Адсутнасць жаданага выніку можа быць выклікана гінекалагічнымі хваробамі кароў. Рэкамендуем абследаваць жывёлу ў ветурача.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть