Прямая линия

Планы, скарэкціраваныя абставінамі

огиевич

У парадак дня, на які была запланавана “Прамая лінія” са старшынёй райвыканкама Васілём АГІЕВІЧАМ, абставіны ўнеслі свае карэктывы. Замест Васіля Міхайлавіча, які тэрмінова быў вымушаны выехаць у камандзіроўку, на пытанні жыхароў раёна адказваў яго намеснік Руслан Хоміч. Але каля дзясятка праблем чытачы “ЛН” узнялі, скарыстаўшыся магчымасцю загадзя даслаць запыты ў рэдакцыю. Мы адрасавалі іх кіраўніку раёна і атрымалі адказы, якія сёння публікуем.

Марыя Івашкевіч, Лунінец. Хачу звярнуць увагу кіраўніцтва раёна на стан вуліц на Залессі. Пушкінская, Смаленская і іншыя даўно чакаюць добраўпарадкавання.

– З увядзеннем у строй новай бальніцы і завяршэннем будаўніцтва двух прыгожых шматпавярховак мікрараён Залессе прыкметна папрыгажэў. Спрыяе гэтаму і добраўпарадкаванне вуліц, на якіх зроблена ці адноўлена асфальтавае пакрыццё. Вядома, і мне, і вам хацелася б, каб такімі былі ўсе вуліцы горада. Але пакуль гэта немагчыма. Хаця работы па добраўпарадкаванню вядуцца штогод, і сродкі на гэта, улічваючы дарагавізну матэрыялаў, трацяцца немалыя. Больш складаная сітуацыя там, дзе гравійнае пакрыццё. Згодна з планам работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, такія вуліцы рэгулярна падсыпаюцца і грэйдзіруюцца. Прыкладна так будзем дзейнічаць і далей.

На якую дапамогу дзяржавы можа сёння разлічваць мнагадзетная сям’я, у якой гадуецца трое дзетак? Мы жывем з бацькамі ў вёсцы, але вельмі марым пра ўласнае жыллё…

– Згодна з Указам №13 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай пад-трымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) ці набыцці жылых памяшканняў”, права на атрыманне льготных крэдытаў ці субсідый на набыццё жылля прадастаўляецца малазабяспечаным грамадзянам Рэспублікі Беларусь з ліку мнагадзетных сем’яў, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Максімальны памер ільготнага крэдыту складае 100 працэнтаў нарміруемых памераў плошчы жылога памяшкання, якая прымаецца ў разліках для вызначэння памеру льготнага крэдыту. Даецца ён на 40 год пад 1 працэнт гадавых. Пры гэтым улі-чваецца колькасць членаў сям’і, даход і кошт набываемага жылля.

– А калі ў сям’і адно дзіця, можна разлічваць на падтрымку дзяржавы?

– А чаму ж не? У гэтым выпадку ёсць некалькі патрабаванняў. Па першае, сям’я павінна быць малазабяспечанай і знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Абавязкова трэба ўлічыць, што на льготны крэдыт могуць прэтэндаваць грамадзяне, якія не менш як 10 год жывуць у інтэрнаце і не маюць уласнага жылля ў іншых населеных пунктах нашай краіны. Уваходзяць у гэтую катэгорыю і маладыя сем’і, дзе гадуюцца двое непаўналетніх дзетак. Крэдыт выдаецца тэрмінам на 20 год. Першым за карыстанне крэдытам давядзецца плаціць 20 працэнтаў, другім – 50 працэнтаў стаўкі рэфі-нансавання, аднак не менш як 5 працэнтаў гадавых.

Аляксандр Рэінскі, Кажан-Гарадок. Чаму не заасфальтавана дарога ад Ракітна да Кажан-Гарадка? Яна ж была ў плане добраўпрадкавання…

– Адкуль такія звесткі? У праграме работ па добраўпарадкаванню на гэты год названы ўчастак не значыўся. Праграма на 2015 год толькі фарміруецца. ДРБУ-101 прапаноўвае “Аблдарбуду” ўключыць у яе названую дарогу, але больш дакладныя звесткі будуць пазней, пра што паведамім праз газету.

Калі ў Лахве пабудуюць амбулаторыю? Мы звярталіся да вас з гэтым пытаннем раней, атрымалі адказ, што пад яе ўжо нават выбраны ўчастак, але пакуль ніякіх зрухаў нябачна.

– Абставіны заўсёды ўносяць карэктывы ў планы. Новае будаўніцтва цяпер справа вельмі дорагакаштуючая, а сродкаў не стае. Менавіта па гэтай прычыне давялося скарэкціраваць намечанае і пакуль адкласці ўзвядзенне амбулаторыі ў Лахве. Тым не менш, без медыцынскай дапамогі жыхары гэтай вёскі не застаюцца. У будынку Лахвенскай СШ нала-джана работа фельчарска-акушэрскага пункта. Амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, куды звяртаюцца жыхары Лахвы, размешчана цяпер у Любані па адрасе: вул. Сінкевіцкая, 37. Стаматолаг, які прымае вяскоўцаў, працуе ў Любачынскай амбулаторыі. Акрамя гэтага, прадугледжаны дадатковы прыём у стаматалагічных аддзяленнях Лунінецкай і Мікашэвіцкай паліклінік. Як толькі дазволяць фінансы, прыступім да вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі на ўзвядзенне новай амбулаторыі ў Лахве.

Тэлефаную ад імя тых, хто жыве ў старых дамах у раёне капітальнай забудовы Лунінца па вуліцы Чырвоная. Мой дом №96. Доўгі час нам забаранялі рабіць капітальны рамонт жылля, маўляў, яно трапляе пад знос. Але ж прайшоў не адзін дзясятак год, а зносіць нас так ніхто і не збіраецца…

– Ваш дом і сапраўды знахо-дзіцца ў зоне шмакватэрнай жылой забудовы, якая прадугледжана генеральным планам развіцця Лунінца на перыяд да 2025 года. Але на сённяшні дзень заказчыка на ўзвядзенне тут жылых дамоў няма. Лічу, што рамантаваць дамы можна і трэба, вядома ж, захаваўшы пры гэтым усе заканадаўчыя нюансы. Калі надумаеце прыступіць да рамонтных работ, звяртайцеся ў раённую архітэктуру.

Падрыхтавала Таццяна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть