Прямая линия

Пра ўсё што хвалюе

вересНа пытанні чытачоў “ЛН” адказвае дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна ВЕРАС.

Добры дзень, Валянціна Ігнатаўна! Тэлефаную ад імя бацькоў сёлетніх адзінаццацікласнікаў. Ці праўда, што пры паступленні ў ВНУ з наступнага года не будзе ўлічвацца бал атэстата?

– Зараз ідзе актыўная работа па ўнясенні змяненняў у правілы паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны. Разглядаецца пытанне адмены льгот для дзяцей-сірот і тых, хто застаўся без апекі бацькоў. У першую чаргу мяркуецца звяртаць увагу на якасць падрыхтоўкі абітурыентаў і ўзровень іх ведаў. Магчыма,  для вышэй пазначанай катэгорыі дзяцей будуць прадугледжаны іншыя льготы ў выглядзе абавязковага забеспячэння інтэрнатам ці аказанні матэрыяльнай дапамогі.  Вельмі пільна разглядаецца пытанне змянення паступлення на педагагічныя спецыяльнасці, дзе ў апошнія гады пастаянна адчуваецца недабор. Але ўсё гэта – справа будучага. Што датычыць выпускнікоў сёлетняга навучальнага года, то хвалявацца ім няварта: бал атэстата па-ранейшаму будзе ўлічвацца ў суме агульнай колькасці набраных балаў. Таму я жадаю ім поспехаў пры здачы тэстаў і ўдачы пры паступленні.

– На “Парадзе зорак” вы абяцалі звазіць дзяцей на экскурсію ў Авальную залу. Калі спраўдзіцца абяцанне?

– З кіраўніцтвам раённага аддзела адукацыі мы ўжо абмеркавалі гэтае пытанне. У раа атрымалі пералік дакументаў, якія неабходна аформіць для вучняў, што паедуць у Мінск. Мяркую, што экскурсія ў Авальную залу адбудзецца на асенніх канікулах.

Кацярына Арашкевіч, Дрэбск. Дапамажыце нам, калі ласка, у нашай бядзе. Колькі ні звярталіся ў сельвыканкам да старшыні Дзям’яна Бірылы, ён нас не чуе. А праблема не такая ўжо невырашальная. Завулак Рачны ў такім стане, што прайсці па ім проста нельга: увесь у ямінах, пасля дажджу – гразь і лужыны. Ці нельга яго хоць трохі падсыпаць?

Як запэўніў начальнік ДРБУ-101 Аляксандр Трухноў, работы па падсыпцы і грэйдзіраванні завулка Рачны ў Дрэбску будуць выкананы да канца кастрычніка 2013 года.

Ці плануюцца змяненні ў аплаце бальнічных лістоў?

– Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №569 ад 28 чэрвеня 2013 года яны прыняты. У чым сутнасць? Зараз 80 працэнтаў заробку па лістку непрацаздольнасці будзе аплачвацца не 6 дзён, як раней, а 12. Акрамя гэтага, калі грамадзянін атрымаў захворванне ці траўму ў стане алкагольнага ап’янення, то першыя 6 дзён бальнічны ўвогуле не аплачваецца, з 7-га па 12-ты дзень – аплата ў памеры 40 працэнтаў заробку, з 13-га дня – 50 працэнтаў. Калі ж чалавек перад захворваннем на працягу 6-ці месяцаў не працаваў, і ў страхавы фонд ад яго не паступалі ўзносы, бальнічны будзе аплачвацца ў памеры 50 працэнтаў пражытачнага мінімуму. Гэтыя змяненні ўжо дзейнічаюць.

З Мікашэвіч вас турбуюць. Чаму ў нашым горадзе прыродны газ некаторым  жыхарам у летнія кухні падводзяць бясплатна, а з іншых патрабуюць грошы?

Ведаю, што гэтае пытанне асабліва актуальнае для мікрараёнаў №№ 6 і 10. Згодна з Указам Прэзідэнта №368 ад 2 чэрвеня 2006 года падвядзенне прыроднага газу за кошт бюджэтных сродкаў ажыццяўляецца да эксплуатуемых жылых памяшканняў, незалежна ад таго, гэта летняя кухня ці дом на 200 квадратных метраў. Памяшканне лічыцца эксплуатуемым, калі на яго аформлены ўсе неабходныя дакументы – перш за ўсё,  акт уводу жылога памяшкання і тэхнічны пашпарт. Спецыя-лісты газавай службы ў сваёй рабоце кіруюцца гэтым дакументам, што і тлумачыць такі розны, але ўпаўне законны падыход.

Наталля Самойлава, Малыя Чучавічы. Муж цяжка хварэе. Сёлета 29 жніўня здалі дакументы на атрыманне інваліднасці. Яму далі І групу, але дагэтуль не атрымліваем пенсію.

– Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, пенсія вашаму мужу не назначалася ў сувязі з адсутнасцю даведкі МРЭК, якая пацвярджае ўстанаўленне групы інваліднасці. Зараз гэтая даведка атрымана, пенсія назначана.

– Яшчэ пытанне. Каб даглядаць мужа, пайшла ў водпуск. Ёсць чалавек, які згодны ўзяць на сябе абавязкі сацыяльнага работніка, але стала вядома, што кожны аўторак ім трэба ездзіць на нейкую вучобу ў Лунінец. На гэта трэба траціць цэлы дзень: з Чучавіч выязджаеш у 6 гадзін, зваротны аўтобус – каля 19 гадзін…


– Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва кожны аўторак месяца ў 14 гадзін праводзіць пасяджэнне камісіі па назначэнні дапамогі па догляду за асобамі састарэлага ўзросту. На яго запрашаюцца тыя, хто ўпершыню звярнуўся за такой дапамогай. А значыць, прыехаць трэба будзе толькі адзін раз.

Анатоль Федарцоў, Лахва. Скажыце, калі ў нашай вёсцы будзе пабудавана новая амбулаторыя?

– Вы, Анатоль Захаравіч, верагодна ведаеце, што прынята рашэнне ўзвесці яе на месцы былой участковай бальніцы. Зараз ідзе падрыхтоўка праектна-каштарыснай дакументацыі. Як толькі гэтая работа завершыцца, можна будзе весці гаворку аб пачатку будаўніцтва амбулаторыі.

– Чаму кошт 1 Гкал для вяскоўцаў, дзе ў пераважнай большасці для ацяплення выкарыстоўваюцца мясцовыя віды паліва, гэткі ж, як для гараджан, дзе кацельні працуюць на імпартным прыродным газе?


– Кацельня в. Лахва знаходзіцца на балансе Мікашэвіцкай ЖКГ. Акрамя прамых затрат на вытворчасць цеплавой энергіі, сюды ўвахо-дзяць агульнавытворчыя і агульнагаспадарчыя расходы, у тым ліку і транспартныя – на нарыхтоўку дроў. Прыродны газ выкарыстоўваецца на вялікіх кацельнях, у прыватнасці – на Мікашэвіцкай. Абслугоўвае яна прыкметна большую колькасць абанентаў, што абумоўлівае ніжэйшы сабекошт вытворчасці 1 Гкал, чым на малых вясковых кацельнях. Разам з тым, пры агульным уліку затрат на выпрацоўку цеплавой энергіі сабекошт 1 Гкал на кацельнях, што працуюць на дровах, не павялічваецца.

З Краснай Волі тэлефануем. Чаму ліквідавалі ў нашай вёсцы прыпынак аўтобуса па патрабаванню? Ён быў вельмі зручным для пажылых людзей, якім цяпер даводзіцца ледзь не 2 кіламетры ісці пехатой…

– У бліжэйшы час тут будзе ўстаноўлены знак “Аўтобусны прыпынак па патрабаванню”, а кіраўніцтва аўтапарка паабяцала ўнесці адпаведныя змены ў расклад руху аўтобусаў. Добраўпарадкаванне пасадачнай пляцоўкі будзе выканана дарожнікамі ў будучым годзе.

Марыя Санюковіч, Лунінец. Чаму прыбралі лаўкі каля раённага вузла паштовай сувязі? Сюды часта ходзяць пажылыя людзі за пенсіяй, а прысесці і адпачыць няма дзе…

– Ваша пытанне адрасуем начальніку РВПС.

Як паведаміла начальнік РВПС Н.В. Дударга, лаўкі прыбралі ў пачатку 2013 года. Прычынай стала тое, што, пачынаючы з ранняй вясны і да позняй восені ў вячэрні і начны час тут пастаянна збіраліся вялікія кампаніі моладзі, якія распівалі спіртныя напіткі, пакідаючы пасля  сябе пустыя бутэлькі і гурбы смецця. Яшчэ – размалёўвалі  сцены будынка і псавалі рэкламныя шчыты. Паколькі аб’ект знаходзіцца ў цэнтры горада, і спецыфіка яго дзейнасці патрабуе захоўвання матэрыяльных каштоўнасцей і грашовых  сродкаў,  лаўкі былі прыбраны. Для кліентаў аддзялення паштовай сувязі Лунінец-4  у памяшканні ёсць дастатковая колькасць крэслаў.

Фёдар Даніловіч, Лунінец. Чаму ў нашым горадзе ўсе назвы вуліц толькі на рускай мове, у той час як у большасці іншых райцэнтраў вобласці – на беларускай?

– Парушэння ў гэтым няма, бо ў нас дзве дзяржаўныя мовы – руская і беларуская. Прычым, па выніках перапісу насельніцтва, праведзенага ў 2009 годзе, большасць насельніцтва аддае перавагу рускай мове. У далейшым камунальная служба ўлічыць вашу прапанову і будзе выкарыстоўваць пры вырабе аншлагаў беларускую мову. Сёння мяняць старыя на новыя з беларускамоўным напісаннем немэтазгодна па той прычыне, што гэта выкліча неапраўданыя дадатковыя фінансавыя выдаткі.

– А скажыце, чаму прыбралі лаўкі каля гандлёвага ларка на Чырвонаармейскай побач з магазінам “Дыскаунтэр”?

– Уладальнікам ларка на гэтым аўтобусным прыпынку з’яўляецца індывідуальны прадпрымальнік. Як паведаміў дырэктар КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” Васіль Вакульчык, яму дадзена ўказанне аднавіць лаўку на пазначаным прыпынку.


ЧЫТАЕМ, АДКАЗВАЕМ, ТЛУМАЧЫМ…


Не пакінула Валянціна Верас без увагі каментарый  на сайце lnc.by.

@ Чаму заработная плата ў настаўнікаў аказалася меншай, чым летась? Прычым нагрузка на стаўку павялічылася з 18 да 20 гадзін, а дзве стаўкі так і засталіся 36?

– У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2013 года “Аб павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям педагагічных работнікаў” з 1 верасня 2013 года ўстаноўлена павышэнне тарыфных ставак (акладаў) настаўнікам і педагогам дадатковай адукацыі на 25 працэнтаў. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2013 года №767 тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый павялічана з 250 000 рублёў да 260 000 рублёў, г. зн. на 4 працэнты. У кожным канкрэтным выпадку павышэнне заработнай платы залежыць ад нагрузкі аднаго асобна ўзятага настаўніка ў мінулым і бягучым навучальным годзе, а таксама ад велічыні прэміі.

У працоўным заканадаўстве Рэспублікі Беларусь адсутнічае вызначэнне рабочага часу ў аб’ёме дзвюх ставак, але для асобных катэгорый работнікаў (настаўнікі, урачы і інш.) Урадам Рэспублікі Беларусь ці ўпаўнаважаным ім органам устанаўліваецца скарочаная працягласць рабочага часу (арт.114 ПК). Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2013 года №51 унесены змяненні толькі ў Дадатак 2 да Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 2011 года №255 “Аб устанаўленні скарочанай працягласці рабочага часу асобным катэгорыям педагагічных работнікаў” у частцы вызначэння нагрузкі на стаўку з 18 да 20 гадзін у тыдзень. Пры гэтым абзац 1 пункта 2 пастановы №255 “скарочаная працягласць рабочага часу педагагічных работнікаў, якім устаноўлены нормы гадзін педагагічнай нагрузкі за стаўку, не павінна перабольшваць 36 гадзін” засталася без змяненняў.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

5 комментариев Комментариев

  1. про объекты, которые построила вершалович подробнее хотелось бы. И много она вложила средств?

  2. нагрузка таже, премия больше на 200 000, а зарплата меньше на 300 000. А где делись повышения?????????

  3. Выучит она законы.Вершалович тоже не знала,а потом и больницу построила и другие объекты….

  4. и причем тут два государственных языка при написании названия улиц? Плохо наша законница знает законы. В соответствии с ними как раз и надо названия эти писать на белорусском языке.

  5. Нет ответ на вопрос на сайте.Сказала бы ,что накололи учителей,нет ,несет непонятную чепуху.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть