Прямая линия

РАБОТА ВЫКАНАНА. ПРАБАЧЭННІ ПРЫНЕСЕНЫ

На публікацыю “Радыё гаворыць у звычайным месцы, але маўчыць тэлефон” (№49 “ЛН” за 26.06) аб праблемах, якія ўзніклі пры правядзенні капітальнага рамонту ў доме №8 па вуліцы Савецкая ў Лунінцы, дасланы два рэагаванні.

Начальнік раённага вузла электрасувязі В.І. Страмаус паведаміў, што праектам рэканструкцыі прадугледжана аднаўленне сетак радыёфікацыі і тэлефанізацыі. Калі сувязісты іх абследавалі, выявілі шматлікія недахопы, аб чым паведамілі кіраўніцтву камунальнай службы. На жаль, будаўнікі ліквідавалі свае недаробкі значна пазней вызначанага тэрміну. Пасля выканання ўсіх работ абаненты былі падключаны ў тэлефонныя сеткі. 

У адказе з КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” за подпісам дырэктара В.М. Вакульчыка з 18-ці радкоў у 16-ці – спроба растлумачыць, якім чынам “на тыдзень адключаныя” тэлефоны ў знаходзіліся ў “маўклівым” стане больш як месяц. Сутнасць ліста – у сказе на завяршэнне:
“Падрадная арганізацыі БУ-63 і заказчык – Лунінецкая ЖКГ – прыносяць прабачэнні за часовыя нязручнасці, якія прычынены жыльцам дома ў перыяд рамонту”.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть