Прямая линия

РЭЖЫМ ДЛЯ ГАРАЧАЙ ВАДЫ

У самыя моцныя маразы давялося сутыкнуцца з тым, што познім вечарам адсутнічае гарачая вада. Тэлефанавала на кацельню. Адказалі, што ацяпленне кругласутачнае, але ЖКГ адключае гарачую ваду з 0 да 6 гадзін раніцы. Але ж я не магла памыцца і ў 10 вечара! Амаль усе жыхары маюць цяпер лічыльнікі, кожны эканоміць і ўключае гарачую ваду па меры неабходнасці. Але якраз у самы патрэбны момант яе і няма! Што гэта за “зручнасці”?
Н.В. КАХОВІЧ. г. Лунінец.
Адказвае дырэктар КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” Васіль Мікалаевіч ВАКУЛЬЧЫК:
– Згодна з Дырэктывай №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 г. “Аб выкананні мерапрыемстваў па эканоміі і рацыянальным выкарыстанні паліўна-энергетычных рэсурсаў” на ўсіх цэнтральных цеплавых пунктах (ЦТП) г. Лунінца рэжым работы помпаў гарачага водазабеспячэння ўстаноўлены з 4.00 да 24.00.
Калі ў гэты перыяд часу ў квартэранаймальніка адсутнічала гарачая вада, яму неабходна было звярнуцца ў аварыйна-дыспетчарскую службу па тэлефоне 115 і даць заяўку на ліквідацыю непаладкі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть