Прямая линия

“САДОК НОВЫ – ВОКНЫ СТАРЫЯ”

У матэрыяле пад такой назвай, надрукаваным у №6 “ЛН” ад 23.01., ішла гаворка пра парушэнні тэмпературнага рэжыму ў дзіцячым садку в. Міжлессе. Начальнік аддзела адукацыі Валянціна Верас растлумачыла, чаму ў дзіцячай установе не здолелі памяняць старыя вокны на новыя пластыкавыя. Адначасова было выказана меркаванне, што прычынай нізкай тэмпературы ў групах стала неадпавядаючая норме тэмпература цепланосьбіта, які падаецца з камунальнай кацельні.

Пасля публікацыі, як паведаміў дырэктар Лунінецкай ЖКГ В.М. Вакульчык, з выездам на месца было прведзена камісійнае абследаванне дзіцячага садка на прадмет захавання тэмпературнага рэжыму. Удзел у абследаванні бралі намеснік дырэктара ЖКГ В.Р. Супрунчык, цеплатэхнік раа Г.М. Галавач і загадчык гаспадаркі садка А.І. Канапацкая. У выніку абследавання было ўстаноўлена, што “камунальная служба забяспечвае падачу цепланосьбіта ў адпаведнасці з зацверджаным тэмпературным графікам”. Адначасова былі выказаны меркаванні, што “для паляпшэння тэмпературнага рэжыму ў памяшканні садка ўладальніку будынка – раённаму аддзелу адукацыі – трэба правесці рэгуліровачныя работы сістэмы ацяплення”.

Добра ўжо тое, што з дапамогай рэдакцыі ўдалося-такі на дзелавую размову запрасіць абедзьве зацікаўленыя службы – камунальную і аддзел адукацыі. Варта спадзявацца, што цяпер яны здолеюць знайсці агульную мову, каб урэшце раз і назаўсёды вырашыць набалелую праблему садка.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть