Прямая линия

Старшыня райвыканкама адказвае на пытанні жыхароў раёна

Огиевич5Дзве гадзіны доўжылася ў рэдакцыі “ЛН” “Прамая лінія” са старшынёй райвыканкама Васілём АГІЕВІЧАМ. За  гэты час паступіла больш як 20 тэлефанаванняў.

 Пётр Зышчык, Сасноўка. Добры дзень, Васіль Міхайлавіч! Дапамажыце, калі ласка, аднавіць трансляцыю радыё на нашай вуліцы Сасноўская. Звярталіся ў РВЭС, але там не спяшаюцца выканаць заяўку.
– Справа ў тым, Пётр Мікалаевіч, што Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь аб’явіла аб паступовым згортванні трансляцыі перадач па правадным радыё, якое, дарэчы, пераважае ў нашым раёне. Прыкладна праз год усе перадачы, у тым ліку і раённыя, плануецца перавесці ў іншы больш сучасны фармат. У Сасноўцы правадное вяшчанне дэманціравана 4 сту-дзеня 2013 года пры рэканструкцыі лініі электраперадачы. Аднаўленне патрабуе вялікіх фінансавых выдаткаў. Менавіта таму ў бліжэйшы час вы ў растэрміноўку атрымаеце УКВ-прыёмнік, а за тэрмін, на працягу якога радыё не працавала, вам будзе зроблены пераразлік.
Эмілія Капліч, Острава. У нашым доме па завулку Заходні,1 вельмі нізкае напружанне. Немагчыма ўключыць электрапрыборы. А іх у кожным доме зараз вельмі шмат…
– Спецыялісты раёна электрасетак правялі праверку і высветлілі, што электраправодка ў вашым доме знаходзіцца ў аварыйным стане. Пры спробе правесці замеры, провад на шчытку ўвогуле адваліўся. Першасны рамонт праведзены, але трэба зрабіць так, каб у энергасілкуючых арганізацый не было падобных прэтэнзій. Больш таго, як стала вядома, у вашай гаспадарцы ёсць шэраг станкоў (дрэваапрацоўчы, заточны), якія нельга ўключаць праз праводку, што не адпавядае іх магутнасці. Верагодна, прычына – у падобных парушэннях. Тым больш, што ў іншых жыхароў Острава прэтэнзій да напружання ў электрычных сетках няма.
Надзея Багданец, Лунін. Васіль Міхайлавіч, дапамажыце, калі ласка, разабрацца ў прычынах адмовы ўрачоў назначыць мне І групу інваліднасці.
– Я не доктар, Надзея Аляксееўна…
Разумею, але я зусім не хаджу, суставы разбураны, а мне даюць толькі ІІ групу.
– 11 красавіка 2013 года ў нашым раёне пройдзе выязное пасяджэнне Баранавіцкай гарадской МРЭК. Папярэдне вам правядуць неабходнае амбулаторнае абследаванне. Патрэбныя дакументы будуць прадстаўлены на камісію, якая і вынесе канчатковы вердыкт.
Дзякуй. Віктар Браніслававіч, пенсіянер. Васіль Міхайлавіч, хачу падзякаваць за праводзімую работу і пажадаць вам здароўя!
– Дзякуй і вам за добрыя словы.
Разам з тым, хачу папрасіць вас паўплываць на дзяржаўтаінспектараў, якія проста абавязаны асабліва пільную ўвагу звярнуць на прыватнікаў, што паркуюцца на Прывакзальнай плошчы. Уезд сюды забаронены да 15.00, але яны не звяртаюць на гэта ўвагі. Выязджаюць на плошчу, блакіруюць рух аўтобусаў, з-за чаго апошнія выбіваюцца з графіку руху…
– Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і дарожна-патрульнай службы атрымаюць адпаведнае даручэнне. З пачатку года менавіта на Прывакзальнай плошчы затрымана 47 вадзіцеляў, якія прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Але хачу вам сказаць, што толькі мерамі пакарання агульную культуру нашых грамадзян наўрад ці павысім. Трэба, каб у кожнага самасвядомасць была на належным узроўні. Дарэчы, у нашых планах – зрабіць Прывакзальную сапраўднай годнай візітоўкай Лунінца. Магчыма, калі навядзем там парадак, асобным грамадзянам сорамна будзе яго парушаць.
– Яшчэ адно пытанне. Гараджане хвалююцца, на якой падставе ідзе высечка векавых дрэў у бары за ліцэем?
– Там праводзіцца санітарная чыстка лесу, прыбіраюцца старыя аварыйныя дрэвы. Усё ў рамках закона. Работнікі лясгаса ведаюць, што робяць. Думаю, пасля гэтага бор будзе яшчэ больш прывабным.
Іван Махахей, Лунінец. Жыву на вуліцы Панцялеева, у самым цэнтры горада, але і тут тратуары не пачышчаны ад снегу. Днямі ішоў з магазіна і ўпаў. А мне 84 гады.
– На жаль, з наступствамі снегападу за адзін дзень не справішся. У першую чаргу камунальнікі накіравалі тэхніку і рабочую сілу на расчыстку ад снегу вуліц з інтэнсіўным аўтамабільным рухам і тых, што размешчаны паблізу ад патрэбных лю-дзям аб’ектаў жыццядзейнасці. Вуліца Панцялеева таксама была своечасова расчышчана. На жаль, тратуары ў многіх месцах засталіся пад снегам. Парадак абавязкова будзе наведзены. Вы ж, паважаны Іван Пятровіч, пакуль устрымайцеся ад далёкіх прагулак і без патрэбы на вуліцу не выходзьце. Неспрыяльнае надвор’е, па прагнозах метэаролагаў, яшчэ затрымаецца ў нашых мясцінах. Здароўя вам!
Тэлефаную з Галага Бору. Чаму Вульку 2 газіфіцыравалі, а нашу 
вёску, якая зусім побач, не?
– Галы Бор не ўвайшоў у праграму газіфікацыі на 2010-2015 гады, бо Сусветны банк, за кошт сродкаў якога вядуцца гэтыя работы, вылучае свае строгія патрабаванні. Па-першае, населены пункт павінен мець пэўны ўзровень радыяцыйнай забруджанасці, а па-другое, колькасць двароў трэба каб была не менш як 100. Галы Бор патрабаванням гэтым не адпавядае. Гэтак жа, як, дарэчы, і Засценак, міма якога газаправод ідзе на Красную Волю.
Міхаіл Сафановіч, Лунінец. Жыву ў прыватным доме па вуліцы Чыгуначная. Чаму ў нас не чысцяць тратуары?
– А вы каля свайго дома пачысцілі тратуар?
– А чаму я павінен гэта рабіць?
– Згодна з Правіламі добраўпарадкавання, жыхары прыватнага сектара абавязаны самі клапаціцца не толькі пра падворак, але і пра прылягаючую тэрыторыю. У тым ліку – і пра тратуар. Дарогу чысцяць камунальнікі, а тратуары каля сваіх сядзіб, калі ласка, – самі. Камунальнікаў нельга папракнуць у бяз-дзейнасці. Пасля моцнага снегападу людзі працавалі па 14-20 гадзін у суткі.
Матрона Хартановіч, Дзятлавічы. Мая ўнучка-сямікласніца ходзіць у школу за 2 кіламетры. Міма едзе школьны аўтобус, але ніколі не спыняецца, каб падабраць. Прыпынак жа на адлегласці кіламетр ад нашага дома ў адваротны бок. Ці нельга зрабіць так, каб унучку падвозілі да школы?
– Разумееце, Матрона Лук’янаўна, прыпынак – рэч сур’ёзная і павінен знахо-дзіцца ў строга вызначаным месцы. І толькі тут павінен спыняцца аўтобус, а не там, дзе ўздумаецца. На прыпынку, які, дарэчы, па ходу следавання знаходзіцца на адлегласці 600 метраў ад вашага дома, вадзіцель не адмовіцца пасадзіць у аўтобус вашу ўнучку. Што датычыць падвозу, то варта сказаць, што карыстаюцца гэтай ільготай вучні 1-4 класаў, калі іх школа знаходзіцца на адлегласці не менш як 2 кіламетры, і вучні 5-11 класаў, калі да школы 3 кіламетры і больш.
Тамара Раковіч, Боркі. За ўсю зіму снегаачышчальная тэхніка толькі аднойчы пабывала ў нашым населеным пункце на вуліцы Лясная. Ці не забыліся пра нас?
– 25 сакавіка Лясная расчышчана для праезду транспарту.
Іван Піліпцэвіч, Лахаўка. Больш як 40 год адпрацаваў у калгасе вадзіцелем. Такіх, як я, нямала. Няўжо нічога не заслужылі мы за сваё жыццё? Нават за соткі плаціць даводзіцца.
– Грэх скардзіцца вам, Іван Іванавіч. Вуліцу ў Лахаўцы заасфальтавалі, цяпер яна прыгажэйшая, чым многія ў райцэнтры. Прыродны газ у вёсцы паявіцца ў бліжэйшыя два гады. Прычым, бясплатна. А што датычыць выдзялення зямельных участкаў пад соткі, то такое рашэнне агульнага сходу сельгаскааператыва “Новае Палессе”. Менавіта тут вырашана выдзяляць членам СВК пэўную колькасць зямлі па льготнай цане, а ўсё, што звыш вызначанай нормы, – па камерцыйнай. Бясплатна надзелы – толькі заслужаным калгаснікам, ветэранам вайны і воінам-«афганцам». Вы, як пенсіянер СВК, атрымалі 20 сотак па льготнай цане – 10 900 рублёў за сотку. Хіба гэта так дорага? Улі-чыце, што за гэтыя грошы трэба будзе зямлю належным чынам апрацаваць.
– А дзе зямля майго бацькі і дзеда, якую некалі забралі?
– У нас уся зямля дзяржаўная, і бясплатна апрацоў-ваць яе вам ніхто не будзе.
Мікалай Гаргун, Вялікія Чучавічы. Калі пачысцяць нашу вуліцу Працоўную?
– Вуліца ўжо расчышчана ад снегу.
Людміла Камароўская, Мікашэвічы. Наша бабуля жыве на вуліцы Школьная, 5, побач з леспрамгасам. Увесь час яна карысталася вадой, падведзенай з прадпрыемства, своечасова плаціла за яе. Але зараз завод памяняў гаспадара, які адразу ж адрэзаў бабулін дом ад водаправода. Куды ні звярталіся, дарэмна. Як аднавіць падачу вады?
– Як паведамілі з “Водаканала”, зараз дрэваапрацоўчае прадпрыемства праводзіць перакладку ўнутраных сетак водаправода па новай схеме. Каб аднавіць падачу вады на Школьную, 5, трэба атрымаць узгадненне ў ААТ “Лунінецлес” на падключэнне да сетак водаправода і выканаць пракладку труб на ўчастку працягласцю 30 метраў. Арыенціровачна гэта будзе каштаваць 3,5 мільёна рублёў. Работы на дагаворных умовах можа выканаць як “Водаканал”, так і любая іншая арганізацыя, якая мае адпаведную ліцэнзію.
З Азярніцы тэлефаную. Чаму ў нас вызвалена ад снегу толькі цэнтральная вуліца, а на астатніх, у тым ліку і на Запольнай, снег у пояс?
– Трэба было не чакаць, а адразу ж патэлефанаваць старшыні Дварэцкага сельвыканкама. Тэхніка прыходзіць у вёскі сельсавета ў тым ліку і па яго заяўках. Не турбуйцеся, у бліжэйшы час будуць пачышчаны і перыферыйныя вуліцы. (Запольная вызвалена ад снегу 25 сакавіка – Т.В.)
Пётр Паўлоўскі, Рэдзігерава. Ці будзе ў бліжэйшы час газіфіцыравана наша вёска?
– У бліжэйшы час, на жаль, не. Зараз распачынаем пракладку падводзячага газаправоду да Краснай Волі і Лахаўкі. Але ў перспектыве ўвесь раён будзе ахоплены сеткамі “блакітнага паліва”. Варта пачакаць.

Заканчэнне.

Вольга Санюковіч, Лунінец. Жыву ў прыватным доме. Ацяпляльны кацёл працуе на вугалі, але набыць яго ў райпалівазбыце немагчыма!
– Справа ў тым, што адпускная цана на вугаль у райпалівазбыце складае прыкладна 1 мільён 850 тысяч рублёў за тону. Вы згодзіцеся купіць яго за такія грошы? Вугаль вельмі дарагі, таму пакупнікоў няма. Адпаведна арганізацыя яго не заказвае. Людзі аддаюць перавагу больш танным мясцовым відам паліва. Раю і вам прапальваць кацёл торфабрыкетам ці дровамі. Тым больш, што апошнія заказаць можна любых памераў, парэзанымі і паколатымі.
– Скажыце, чаму ў нашым раёне няма тых, хто чысціць дымаходы?
– Чаму няма? Такую платную паслугу аказваюць работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Тэлефануйце 115, і пытанне будзе вырашана.
(Пасля “Прамой лініі” па ўказаным адрасе наведаліся спецыялісты жыллёва-эксплуатацыйнай службы ЖКГ. Было праведзена абследаванне стану пячнога ацяплення. Па яго выніках гаспадыні прапанавалі пачысціць у доме дымаход. Даць згоду на выкананне гэтых работ яна адмовілася, пра што сведчыць спецыяльны акт. Адначасова заяўляльніцы было растлумачана, што, згодна з арт. 97 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, уладальнікі жылых памяшканняў прыватнага жылога фонду ўсе рамонтныя работы абавязаны праводзіць за ўласны кошт – Т.В.).

Наталля Цуба, Лунінец. Жыву на вуліцы Будаўнікоў, 3, кватэра 9. Кватэра дрэнна ацяпляецца, абаграваецца толькі адзін пакой з паўднёвага боку. З паўночнага – батарэі халодныя. 
– Камунальнікі атрымаюць даручэнне разабрацца, у чым справа.
Як паведаміў дырэктар КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” В.М. Вакульчык, спецыяльная камісія наведала названую кватэру. У выніку абследавання ўстаноўлена, што тэмпература паветра ў зале складае 23 градусы, у спальні – 24, у кухні – 20,7 градуса, што адпавядае санітарным нормам. Выканання наладачных работ сістэма ацяплення не патрабуе.

Міхаіл Свібовіч, Красная Воля. У якія тэрміны будзе праведзена газіфікацыя нашай вёскі?
– Работы плануецца пачаць у 2014 годзе ў рамках праграмы пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Зараз УП “Брэстаблгаз” падбірае арганізацыю, якая б занялася падрыхтоўкай праектна-каштарыснай дакументацыі на газіфікацыю вёсак Красная Воля і Лахаўка.

Добры дзень, Васіль Міхайлавіч. Вас турбуе жонка аднаго з работнікаў ААТ “Лунінецрамбуд”. У арганізацыі – цяжкасці з выплатай заработнай платы.
– Я ў курсе. І райвыканкам мае намер падставіць плячо калектыву. Мы пастараемся забяспечыць “Лунінецрамбуд” заказамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і аддзела адукацыі, якія работнікі павінны якасна і старанна выканаць. Ніхто нікому проста так грошай не дасць, іх трэба зарабляць. Ды і самім варта клапаціцца пра забяспечанасць заказамі, тады і грошы паявяцца. Тым больш, што гэта – акцыянернае таварыства, камерцыйная арганізацыя. У тым ліку і ад яе раён чакае паступленняў у бюджэт у выглядзе падаткаў.

Кацярына Арашкевіч, Дрэбск. У нас стварылі кааператыў забудоўшчыкаў на падвядзенне прыроднага газу. Ці можам прэтэндаваць на льготнае крэдытаванне на правядзенне гэтых работ?
– Ваш кааператыў зарэгістраваны ў райвыканкаме. Зараз рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя. Як толькі яна будзе гатова, звяртайцеся ў “адно акно” райвыканкама, дзе старшыні кааператыва растлумачаць алгарытм далейшых дзеянняў па правядзенню работ на будаўніцтве вулічных размеркавальных сетак і падводзячых газаправодаў да жылых дамоў.
– Наша сям’я мнагадзетная. Будуем дом на вуліцы Палявая, 66.Чамусьці тут часта “выбівае” святло. Звярталіся ў раён электрасетак, але нам не растлумачылі, у чым справа.
– Электрыкі запэўніваюць, што па названым адрасе і ў суседніх дамах напружанне ў норме. У вас, як вы кажаце, “выбівае” святло ад таго, што ўключаеце механізмы большай, чым дазваляе электрычная сетка, магутнасці.
– Яшчэ пытанне. Мы рэканструявалі дом з выкарыстаннем ільготнага крэдыту. Ці не прадугледжана льготнае крэдытаванне на ўзвядзенне гаспадарчых пабудоў?
– Па звестках банка вы, як мнагадзетная сям’я, бралі льготны крэдыт на рэканструкцыю жылога дома з улікам гаспадарчых пабудоў. Памер ільготнага крэдыту склаў 49447,0 тысячы рублёў. Пазней вамі была прадастаўлена ў банк справаздача, якая пацвярджае мэтавае выкарыстанне грошай. Для таго, каб атрымаць дадатковае фінансаванне, вам трэба звярнуцца ў “адно акно” райвыканкама для ўключэння вас у спісы маючых патрэбу ў ільготным крэдытаванні.

Ніна Даніловіч, Кажан-Гарадок. Ці магу я ў 54 гады выйсці на пенсію? Працоўны стаж – больш як 33 гады.
– Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва растлумачылі, што жанчынам, якія зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных, маюць права на дапамогу з гэтай нагоды і стаж не менш як 33 гады, па хадайніцтву ўпраўлення датэрмінова можа быць назначана пенсія па ўзросту, але не раней, чым за год да наступлення ўстаноўленага заканадаўствам пенсійнага ўзросту. Вы, Ніна Рыгораўна, на ўліку ў якасці беспрацоўнай не значыцеся. Таму раю вам звярнуцца ў аддзел па занятасці па адрасе: Лунінец, вул. Фрунзе,12, каб. 3. Пры сабе трэба мець пашпарт, працоўную кніжку, дыплом ці іншы дакумент аб адукацыі, копіі пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей да 14 год, калі такія ёсць, і медыцын-скае заключэнне, калі маюцца тыя ці іншыя проціпаказанні па здароўю. У аддзеле высветляць усе нюансы справы. Пасля гэтага можна будзе гаварыць пра тое, належыць вам датэрміновая пенсія ці не.
– Яшчэ пытанне. Калі ў Кажан-Гарадку гарыць вулічнае святло? Дачка раніцай дабіраецца ў каледж у горад, страшна па вуліцах прайсці.
– Былі перабоі з вулічным асвятленнем у названым населеным пункце пасля ўрагану, але 23 сакавіка аўтаматыка ўключана ў работу. Дзень зараз прыкметна павялічыўся, у 6 гадзін ужо светла, таму раніцай асвятленне не ўключаецца. У Кажан-Гарадку вулічныя ліхтары гараць вечарам з 20.30 да 23.00.

Турбую ад імя рабочых, што працуюць на прадпрыемствах прамысловай зоны Мікашэвіч. Чаму не працуе банкамат “БПС-Сбербанка”?
– Банкамат, устаноўлены на тэрыторыі ААТ “Спецжалезабетон”, выйшаў са строю і, па заключэнню спецыялістаў, рамонту не падлягае. Атрымана запэўніванне ад кіраўніцтва ЦБУ №102 ААТ “БПС-Сбербанк” аб тым, што ўжо закуплены новы банкамат, які праходзіць стадыю рэгістрацыі і тэсціравання. Пасля гэтага ён адразу будзе ўстаноўлены па названым адрасе.

Надзея Грэбень, Сасноўка. Яшчэ да вялікага снегу заказала ў “Лунінецрайгазе” балон, але мне да гэтага часу яго не прывезлі.
– Складанасці з дастаўкай балонаў са звадкаваным палівам былі па прычыне снежных заносаў. Улічваючы тое, што вы жывяце на хутары, прабіцца туды было не так і проста. Але зараз становішча палепшылася, і машыны развозяць балоны са звадкаваным газам строга па графіку. Як паведамілі ва ўпраўленні газавай гаспадаркі, балон па вул. Сасноўская, 55а дастаўлены.

Алена Чарнавокая, Дзятлавічы. Жывем на вуліцы, дзе ўсяго паўтара дзясятка дамоў. Вырашылі арганізаваць кааператыў забудоўшчыкаў і падвесціпрыродны газ. Спачатку былі згодны на гэта 11 гаспадароў, але потым некаторыя адмовіліся, а таму кошт работ аўтаматычна павялічыўся. Крэдыт, гарантаваны дзяржавай, мы ўжо выкарысталі. Але цяпер яшчэ дадаткова трэба прыкладна 25 мільёнаў рублёў. Не ў кожнага такія грошы ёсць. Ці нельга нам яшчэ фінансава дапамагчы?
– Нельга, Алена Васільеўна. Крэдыт у памеры 70 працэнтаў кошту агульнага аб’ёму работ па падвядзенню прыроднага газу вы ўжо выкарысталі. Дадатковае фінансаванне не прадугле-джана.

Падрыхтавала
Таццяна Вайцяхоўская.

Показать больше

Похожие статьи

8 комментариев Комментариев

  1. Улада чуе. Прынамсі падчас правядзення “Прамых ліній” са старшынёй райвыканкама В.М. Агіевічам тэлефон не змаўкае ні на хвіліну. Скажу дакладна: ніводзін з запытаў не застаецца без увагі. Прычым большасць з іх вырашаецца на карысць тых, хто тэлефануе. І дастаткова аператыўна. Што датычыць ліквідацыі наступстваў нядаўняга снежнага шторму, то, згадзіцеся, зроблена многае. Магчыма, і не ўсё, але ж аб’ектыўныя прычыны таксама нельга не браць пад увагу. Людзі не двухжыльныя, хаця і працавалі іншы раз па 12-14 гадзін без адпачынку. Ды і тэхнікі не заўсёды хапае. І ўсё ж, лічу, што з наступствамі стыхіі адказным службам справіцца ўдалося. Варта паглядзець, што робіцца ў Расіі і на Украіне. Гэта не прыклад для пераймання – больш для параўнання. Будзем спадзявацца, што выпрабаванні, якія выпалі на наш лёс сёлетняй вясной стануць і навукай, і загартоўкай.
    З павагай – галоўны рэдактар Таццяна Вайцяхоўская.

  2. В обращении Лукашенко А.Г.”Каждый гражданин Беларуси должен знать: он – высшая ценность для своей страны, защита его законных прав и свобод – основа основ государственной политики. Власть слушает и слышит чаяния людей и всегда будет работать в интересах человека. ” – у нашей власти со слухом что то?

  3. Да крыша просто хорошая-с двойным навесом.

  4. сегодня в городе тракторами снова снег к обочинам сгребали. и когда эти горы растают?

  5. Агиевич не имеет своего слова,как и своего мнения в Лунинце,здесь есть кому решать.

  6. Купите граждане лыжи и катайтесь на лыжах, пока снег в городе не растает.

  7. Никогда Агиевич ничего сам не решит и не сделает, ну если только Рафолович попросит.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть