Прямая линия

ТАКІ ДОЎГАЧАКАНЫ ЛІХТАР…

Я – інвалід, жыву адна. Раней на вуліцы Цэнтральная насупраць дома №10 заўсёды гарэў ліхтар. Гэта было зручна не толькі прахожым, але і мне. На жаль, некаторы час таму ён патух. Цяпер вуліца патанае ў цемры, а я баюся нават ступіць на двор…
Марыя РАКОВІЧ,
в. Міжлессе.
Апошняя надзея на цябе, любімая газета. Жывем мы на станцыі Дзятлавічы. Часта прыязджаем у горад і любуемся асветленымі вуліцамі. Наш жа населены пункт быццам знаходзіцца ў нейкім іншым вымярэнні – цемра, няўтульнасць… Многага не просім, а толькі абсталяваць хацяб два ліхтары – на цэнтральнай вуліцы Леніна і каля магазіна.

М.Н. КАНАПАЦКАЯ, Е.В. КАНАПАЦКАЯ, Н.Ф. ЧАРНАВОКАЯ, Л.Ф. КАВАЛЕВІЧ, Н.К. ГАРАДНІЦКАЯ, ст. Дзятлавічы.

Адказвае начальнік раёна электрасетак Леанід АЛЕШКА:

– Асвятленнем вуліц у населеных пунктах раёна займаюцца сельвыканкамы. Аднак пры выпадку мы таксама не пакідаем без увагі гэтыя праблемы. У Міжлессі каля дома №10 па вуліцы Цэнтральная абсталявана таршэрнае асвятленне. Святло знікла па трывіяльнай праблеме – перагарэла лямпа. Як паведаміў старшыня сельвыканкама А.Б. Кушнярэвіч, зараз яна заменена.

Адказвае старшыня Дзятлавіцкага сельвыканкама Канстанцін МАРДУХАЙ:

– На станцыі Дзятлавічы устаноўлены ліхтары з вялікім тэрмінам зносу, многія апоры драўляныя. Зразумела, што не ўсе іх можна эскплуатаваць. Па заяўцы сельвыканкама спецыялісты раёна электрасетак памянялі лямпы там, дзе гэта пакуль магчыма. Зараз усе аб’екты сацыяльнай сферы на вуліцы Леніна асветлены.

Сельвыканкам будзе хадайнічаць, каб сёлета на станцыі Дзятлавічы была праведзена рэканструкцыя ліній электраперадач.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть