Прямая линия

ТРЭБА ВЫПРАВІЦЬ НЕДАКЛАДНСЦЬ

У маёй сястры Соф’і Васільеўны Бандаровіч, якая жыве на вуліцы Камсамольская,20, бяруць грошы за вываз камунальных адходаў. Цікава даведацца, на якой падставе? Справа ў тым, што яна ніякага дагавору з камунальнікамі на прадастаўленне названых паслуг не заключала. Звярталіся да старшыні сельвыканкама за тлумачэннем, але той нічога так растлумачыць і не змог.

Настасся МАЙСЯЮК.
в. Засценак.

Адказвае дырэктар КУШВП “Лунінецкая ЖКГ” Васіль ВАКУЛЬЧЫК:

– У в. Засценак ажыццяўляецца планава-рэгулярная санітарная ачыстка. Камунальныя адходы кожную сераду ў 17 гадзін забірае трактар камунальнай службы. Дагавор на іх вываз заключаны з гаспадаром Фёдарам Вікенцьевічам Бандаровічам – мужам Соф’і Васільеўны. Завераны дакумент яго асабістым подпісам. Праўда, засталося нявысветленым, чаму фігурыруе ў дагаворы толькі адзін чалавек, а астатнія члены сям’і засталіся па-за ўвагай. Між тым, згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб абыходжанні з адыходамі” ад 20.07.2007 г. № 271-3, Санітарнымі нормамі і правіламі СанПін № 10-7-2003 п.18, гл.3, Банадаровічу Ф.В. трэба тэрмінова з’явіцца ў абаненцкі аддзел бухгалтэрыі з даведкай аб складзе сям’і, колькасці пражываючых, каб выправіць недакладнасць – заключыць дагавор на ўсіх астатніх членаў сям’і. У супраціўным выпадку за парушэнне санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў ён будзе прыцягнуты да адказнасці у выглядзе штрафу. А ён немалы і дасягае 25 базавых велічынь. Акрамя гэтага, Ф.В. Бандаровічу трэба тэрмінова пагасіць запазычанасць за вываз смецця. На 1 сакавіка 2009 года яна складала 5680 рублёў.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть