Прямая линия

ВЯСНА ІДЗЕ. ВЯСНЕ – ДАРОГУ!

А мы змене пары года не рады. Прыгравае сонейка, і на даху нашага дома №117 па вуліцы Чырвоная ў Лунінцы пачынае раставаць снег. Вада праз столь трапляе ў прыхожыя і нават жылыя пакоі кватэр №№36 і 35. Столь у нас абклеена шпалерамі, усюды – брудныя пацёкі… Неаднаразова звярталіся ў жыллёва-камунальную гаспадарку, але дапамогі не дачакаліся. Калі папрасілі пацверджання нашых зваротаў, адмовілі: маўляў, няма часу шукаць у журнале рэгістрацыі. Як знайсці ўправу на работнікаў камунальнай службы? Зразумейце, што жыць так невыносна.
Таццяна Шостак і Надзея Цыпкевіч.
г. Лунінец.

Адказвае дырэктар жыллёва-камунальнай гаспадаркі Васіль ВАКУЛЬЧЫК:

– Спецыялістамі ЖКГ выкананы работы па рамонту даху над кватэрамі №№35 і 36 дома №117 па вуліцы Чырвоная ў Лунінцы. З работнікамі аварыйна-дыспетчарскай службы праведзена гутарка аб недапушчэнні ў далейшым выпадкаў, пра якія расказалі жыхары. Зараз усе засўкі грамадзян фіксуюцца і рэгіструюцца камп’ютэрам у аўтьаматычным рэжыме, таму кожны па першым патрабаванні можа азнаёміцца са саім зваротам да камунальнікаў.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть