Прямая линия

За дапамогай — да сенатара

ВдовенкоНа пытанні чытачоў “ЛН” адказвае член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна УДАВЕНКА.

 Алена, г. Лунінец. Скажыце, калі ласка, чаму ў нас існуюць вялікія разыходжанні па цэнах і зарплатах у параўнанні з жыхарамі іншых рэгіёнаў. Узяць, напрыклад, кошт газу ў Быхаве, дзе плацяць за кубаметр 500 рублёў, мы ж — 1550. Падобнае назіраецца і з цэнамі на прадукты ў магазінах…

— Усе нацэнкі спецыялісты гандлю ўстанаўліваюць самастойна. Як работнік вытворчасці, ведаю, што абмежаванняў няма: яны могуць вагацца ад 30 да 70 працэнтаў. Гэта датычыць у тым ліку прадуктаў харчавання, жыллёва-камунальных паслуг і інш. Калі ўзяць ваш канкрэтны прыклад па газу, то начальнік РВУ “Лунінецрайгаз” В.І.Сыцэвіч растлумачыў: “Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Бе­ларусь №834 ад 27.08.2014 г. “Аб індэксацыі субсідзіруемых дзяржавай цэн на газ прыродны і звадкаваны, тарыфаў на электрычную энергію і цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння для насельніцтва і ўнясення змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Бела­русь №1166 ад 30 снежня 2013 г.”, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў з 1 верасня 2014 г. прымяняюцца цэны: у ацяпляльны перыяд — 582,2 руб./м3, у летні — 2131,1 руб./м3. Згодна з пунктам 4.26 “Правілаў карыстання газам у быце”, зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Бела­русь №1136 ад 24 снежня 2013 г. “у выпадку неўказання спажыўцом газу ў плацёжных дакументах расходу выкарыстанага газу па перыядах на працягу месяца, у якіх дзейнічаюць розныя цэны (тарыфы) на газ, сутачны расход выка­рыстанага газу на працягу месяца прымаецца роўным сярэднясутачнаму спажыванню, вызначанаму шляхам дзялення расходу выкары­станага газу за справаздачны пе­рыяд на колькасць дзён гэтага месяца”.

Ацяпляльны сезон у Лунінцы для жыллёвага фонду пачаўся 20 кастрычніка (адпаведнае пісьмо прыйшло з філіяла РУП “Брэстэнерга” Пінскіх цеплавых сетак” №128 ад 28.10.2014 г.). Такім чынам, для разліку насельніцтва за газ, спажываемы для ацяплен­ня жылых дамоў, разлічаны сярэдні тарыф на кастрычнік — 1531,53 руб.м3 ((2131,1х19 дз. + 582,2х12дз.)/31 дзень).

Рыгор Якубовіч, в. Кажан-Гарадок. У свой час у вёсцы праходзіла газіфікацыя. Пліту мы тады атрымалі, а кацёл — не. Цяпер пры звароце да газавікоў высветлілася, што яго мы павінны набыць самастойна. У мясцовым сельсавеце праблемай не захацелі займацца.

 

—    Спецыялісты РВУ “Лунінецрайгаз” паведамілі, што “пры правядзенні абследавання стану вашага дома на прадмет яго газіфікацыі прыродным газам, у адпаведным акце зафіксавана адмова ад устаноўкі газавага катла (ваш подпіс таксама ёсць). На падставе гэтага ў праекце газіфікацыі жылога дома па вуліцы Сялянская, 5 была прадугледжана толькі ўстаноўка газавай пліты.

Распрацоўка па мантажу ўнутрыдамавога газапроваду і газаспажываючага абсталявання праведзена ў жніўні 2012-га. Па стану на 19 лістапада 2014 года прыродны газ на газавую пліту не пададзены. Заяў на пуск блакітнага паліва і дадатковую ўстаноўку газавага катла ад грамадзяніна Якубовіча Р.А. у адрас РВУ “Лунінецрайгаз” не паступала”.

Віталь Лукашэвіч, в. Града. Турбуе стан мясцовай дамбы. Кожную вясну вялікая вада топіць двары, агароды, і ніякіх зрухаў у вырашэнні проблемы не назіраем. Звярталіся за дапамогай да меліяратараў, сітуацыя пагоршылася яшчэ больш.

— Ваш запыт накіравалі ў ДУВП “Лунінецкае прадпрыемства меліярацыйных сістэм”, адкуль прыйшоў адказ за подпісам дырэктара В.А. Клімовіча: “Паведамляем, што на аб’екце “Інжынерная абарона ад паводкі населенага пункта Града” работы спынены ў сувязі з адсутнасцю фінансавання ў бягучым годзе”. Як толькі грашовыя сродкі будуць у наяўнасці, работы абавязкова працягнуцца.

Вольга Бярозка, г. Лунінец. Вялікі рэзананс выклікала пастанова Міністэрства аховы здароўя аб зменах у правілах выпіскі рэцэптаў і водпуск па іх лекаў у аптэках. У мяне шмат хранічных захворванняў, таму прэпараты патрэбны рэгулярна. Няўжо давядзецца кожны раз ісці ў паліклініку да ўрача?

— Трэба памятаць: лякарствы — каб лячыць, а не калечыць. Грамадзяне часта займаюцца самалячэн нем. Прэпараты, якія падлягаюць водпуску строга па рэцэпту ўрача, павінны адпускацца толькі так. Што датычыць пацыентаў з хранічнымі захворваннямі, то пунктам 22 Інструкцыі аб парадку выпіскі рэцэпта распрацаваны парадак выпіскі лекавых сродкаў на тэрмін лячэння да 6 месяцаў. Пры гэтым урач можа выпісаць пацыенту некалькі рэцэптурных бланкаў на гэты перы­яд. Такі механізм дзейнічае ўжо больш як год пры выпісванні прэпаратаў для пацыентаў, якія маюць ільготы. Цяпер такі ж алгарытм распаўсюджаны на лекавыя сродкі, што адпускаюцца за поўны кошт. Такім чынам, замест аднаго рэцэпта на прэпарат з тэрмінам дзеяння 6 месяцаў вам выдадуць 6 асобных бланкаў.

Анатоль, г. Мікашэвічы. Ці магу адмовіцца ад службы ў арміі па рэлігійных перакананнях?

— Служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь — ганаровы абавязак кожнага грамадзяніна. Па заканадаўству ўсе мужчыны ва ўзросце ад 18 да 27 год (за некаторымі выключэннямі ці адтэрміноўкамі) абавязаны прысвяціць сябе ваеннай службе на працягу 6, 12 або 18 месяцаў. Палатай прадстаўнікоў адобраны праект Закона “Аб альтэрнатыўнай службе”. Згодна з ім, такое права атрымаюць годныя маладыя людзі, але яны павінны даказаць, што нашэнне і прымяненне зброі супярэчаць іх рэлігійным перакананням. Па словах ваеннага камісара раёна Уладзіміра Жука, у Лунінцы сутыкаліся з такой сітуацыяй, і 10 салдат праходзілі службу ў чыгуначных войсках, дзе нашэнне і прымяненне зброі не патрабавалася.

Падрыхтавала Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть