Прямая линия

За дапамогай – да сенатара

ВдовенкоНа пытанні чытачоў “ЛН” адказвае член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Удавенка.

Добры дзень, Таццяна Дзмітрыеўна! Тэлефаную ад імя жыхароў Мікашэвіч, якія абураны змяненнямі ў раскладзе руху пасажырскіх паяздоў. Згодна з ім цягнікі, што ідуць на Брэст, Гомель і Гродна не спыняюцца ў Мікашэвічах! Горад наш немалы, тут шмат моладзі, студэнтаў, і такая дыскрымінацыя проста недаравальная!
– Абсалютна з вамі згодна. Зробім адпаведны запыт да кіраўніцтва Беларускай чыгункі і пастараемся аднавіць справядлівасць.
Днямі атрыманы адказ ад начальніка станцыі Лунінец Ю.А. Барысава, які паведаміў, што, згодна з тэлеграмай Упраўлення Беларускай чыгункі ад 24.05.2013 г., для цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканом-класа №603 Гомель-Брэст, №604 Брэст-Гомель, №609 Гомель-Гродна і №610 Гродна-Гомель прыпынак па станцыі Мікашэвічы адноўлены з 26.05.2013г.
Пытанне і да вас, і да мікашэвіцкіх улад, якія грэбуюць рэкамендацыяй губернатара Канстанціна Сумара часцей хадзіць пехатой. Справа ў тым, што ў Мікашэвічах тратуары, выкладзеныя пліткай, у некаторых месцах праваліліся і ўяўляюць сабой рэальную пагрозу для пешаходаў.
– Дырэктару КУШВП ЖКГ “Мікашэвіцкая ЖКГ” дадзена ўказанне зрабіць больш жорсткім кантроль за якасцю работ па добраўпарадкаванню, а ўказаныя вамі агрэхі ўхіліць у тэрмін да 15 чэрвеня 2013 года.
Таццяна Дзмітрыеўна, турбуе вас жыхар Дзятлавіч Максім Кацуба. Калі нарэшце будзе добраўпарадкавана дарога ад хутароў да прыпыначнага пункта “Сад”?
– Максім Іванавіч, вы ж з гэтай праблемай звярталіся на асабісты прыём. Было праведзена абследаванне дарогі, пра якую кажаце. Справа ў тым, што асноўны пад’езд да прыпыначнага пункта “Сад”, якім карыстаюцца жыхары Дзятлавіч і Бараўцоў, ажыццяўляецца з паўднёвага боку чыгункі. Ён у нармальным стане, мае гравійнае пакрыццё і пастаянна грэйдзіруецца ДРБУ-101. Палявая грунтовая дарога з заходняга боку амаль не выкарыстоўваецца. Па ёй пры неабходнасці дабіраюцца да прыпынку некалькі хутаран. Зараз гэтая дарога знаходзіцца ў здавальняючым стане, па ёй можна прайсці ці праехаць на машыне. Добраўпарадкаванне немагчыма па той простай прычыне, што раённы бюджэт не мае на падсыпку палявых дарог сродкаў. Разам з тым, удзячна вам за неабыякавасць да стану населенага пункта, дзе пражываеце. Здароўя і дабрабыту!
Звяртаюцца да вас за дапамогай аўтааматары. Ці бачылі, у якім стане наша “бетонка” – дарога рэспубліканскага значэння М10 “Кобрын-Гомель-мяжа Расійскай Федэрацыі?
– Чаму ж не, бачыла. Па гэ-тай дарозе ездзім пастаянна.
– Тады вы зразумееце наш крык душы. Дарога ў такім стане, што шкада тэхніку, якую б’юць на ёй людзі. Пасля зімы сябар “пераабуваў” гуму, то на станцыі здзівіліся: кола з круглага ператварылася ў кантаватае. Калі нарэшце адрамантуюць дарогу і ці можаце вы пасадзейнічаць у хутчэйшым вырашэнні гэтай насамрэч балючай праблемы?
– Як паведамілі з філіяла ДЭУ-26 РУП “Брэстаўтадор”, ямкавы рамонт на названай аўтатрасе распачаты і будзе выкананы ў поўным аб’ёме. У мэтах бяспекі дарожнага руху ўстаноўлены знакі, якія абмяжоўваюць хуткасць руху. Схема гэтых знакаў узгоднена з УДАІ аблвыканкама. Для аператыўнага вырашэння праблемы зроблена фрэзераванне верхняга слоя з далейшым рамонтам па-крыцця. На жаль, на сёлетні год капітальны рамонт дарогі М10 на ўчастках Пінскага і Лунінецкага раёнаў не за-планаваны. Спадзяемся, дарога трапіць у гэты спіс на будучы год. Так ці інакш, бу-дзем трымаць праблему на кантролі.
– Яшчэ пытанне наконт дарогі да вёскі Града. Яна ў жудасным стане.
– Рамонт такіх дарог ро-біцца за кошт бюджэтных сродкаў. У КУП “Брэстаблдарбуд” ДРБУ-101 паабяцалі, што ў бліжэйшы час падсыплюць найбольш небяспечныя ўчасткі названай дарогі сумессю са шчэбню і адсеву.
З Мікашэвіч турбуюць. Хачу звярнуць вашу ўвагу вось на якую праблему. Чамусьці ў магазінах Мікашэвіцкага РГП ўстанавілі міністэрскія абеды – з 13 да 15 гадзін. Гэта вельмі нязручна для людзей. Калі спыталі ў кіраўніцтва, чаму так, то адказалі, што работнікаў не хапае.
– Такая сітуацыя і сапраўды склалася з-за недахопу прадаўцоў. Але ж кіраўніцтва райспажыўтаварыства запэўніла, што ў бліжэйшы час тэрмін абеду ў падведамасных магазінах будзе ўпарадкаваны: калі ў адным з 13 да 14-ці, то ў іншым – з 14 да 15 гадзін за тым, каб у абедзенны перапынак жыхары горада маглі зрабіць неабходныя пакупкі. Так, калі магазін “Задыяк” будзе зачынены на абедзенны перапынак з 14 да 15 гадзін, то ў гэты час будзе працаваць магазін №28 “Прадукты”.
– Калі б так! Але ўсё роўна ў нашых магазінах купіць малочныя прадукты можна не заўсёды.
– Малочная прадукцыя ў магазіны РГП паступае ад 9 пастаўшчыкоў. Адзін толькі “Савушкін прадукт” паставіў яе за 4 месяца больш як 40 тон. А яшчэ “Мінскі гармалзавод”, “Беллакт”, “Бярозаўскі сырадзельны камбінат”, Кобрынскі масласырзавод”, “Баранавіцкі малзавод”, “Бабу-шкина крынка”, “Лунінецкі малочны завод”, “Рагачоўскі малочны камбінат”… Па запэўніванню старшыні райспажыўтаварыства Максіма Сумара, практычна ўсе гандлёвыя прадпрыемствы ў Мікашэвічах рэалізоўваюць насельніцтву малочную прадукцыю. Магчыма, больш пільную ўвагу на гэтую праблему варта звярнуць і іншым гандлярам, удзельная вага якіх у рознічным тавараабароце дасягнула 50 працэнтаў. Так ці інакш, бу-дзем сачыць за развіццём сітуацыі ў Мікашэвічах. Думаю, яна павінна нармалізавацца.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть