Прычына высвятляецца
Общество

Прычына высвятляецца

тэц26 жніўня 2014 года ў цэху Лунінецкай ТЭЦ, якая ўзводзіцца па вуліцы Чырвоная, у час пусканаладачных работ адбыўся моцны выбух. У выніку часткова разбурана сцяна і перакрыцці будынка.
Не абышлося без ахвяр: адзін рабочы загінуў, двое знаходзяцца на лячэнні ў цэнтральнай раённай бальніцы. Іх стан здароўя апасенняў не выклікае.
На месцы здарэння пабывалі прадстаўнікі цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Па факту выбуху ўзбуджана крымінальная справа за парушэнне правілаў аховы працы. Разам з праваахоўнікамі ўсе абставіны інцыдэнту высвятляюць эксперты-крыміналісты, узрыватэхнікі і іншыя спецыялісты.
Следчыя дзеянні на аб’екце працягваюцца.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть