Прыгажуняй проста быць: душу і сэрца ўсім адкрыць!
Общество

Прыгажуняй проста быць: душу і сэрца ўсім адкрыць!

миссссУ свята зачараванасці, шарму і абаяльнасці ператварыўся конкурс “Міс Вясна-2014”, які прайшоў у мінулую пятніцу ў гарадскім Доме культуры. Хаця ў зале заставаліся свабодныя месцы, тыя, хто завітаў на ўрачыстасць, сталі сведкамі новага, цікавага спаборніцтва прыгажосці і эрудыцыі.

Запальнай кампазіцыяй “Лаці-на-мікс” адкрыў праграму танцавальны калектыў “Мірыданс”, нібы прадказваючы, што такой жа гарачай будзе барацьба канкурсантак за карону пераможцы. Прадстаўляючы ўдзельніц, вядучыя Таццяна Цяльпук і Сяргей Молчан знаходзілі адметныя рысы ў кожнай дзяўчыне. Не сціхалі апладысменты ў адрас Яны Бурлак (ААТ “Палессеэлектрамаш”), Бажэны Шульжык і Веранікі Галсцян (політэхнічны прафтэхкаледж), Валянціны Ласкай (ад-дзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), Алёны Науковіч (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі), Эмы Цубер (РУВП “Граніт”), Кацярыны Трухновай (райспажыўтаварыства) і Таццяны Марка (цэнтральная раённая бальніца). Нялёгкая задача стаяла перад кампетэнтным журы, у склад якога ўвайшлі старшыня райсавета Віктар Рафаловіч, кіраўнік аргані-зацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Андрэй Курыловіч, начальнік станцыі Лунінец Сяргей Скіба, дырэктар ААТ “Лунінецкі малочны завод” Сяргей Карпец і памочнік пракурора Андрэй Лукашэвіч.
Захапленні, лепшыя якасці характару, прафесійныя дасягненні, мары і самакрытыку раскрыў першы этап конкурсу “Візітная картка”. Удзельніцы чыталі вершы, спявалі, выкарыстоўвалі фотапрэзентацыі, кінаэкспазіцыі, музычнае суправаджэнне скрыпкі і фортэпіяна. Наколькі дзяўчаты артыстычныя, паказала другое заданне “Паэтычны сшытак”. У ім канкурсанткі дэкламавалі аднолькавы рыфмаваны твор з рознай інтанацыяй: урачыста, захоплена, трывожна, весела і г.д. Да ўдзелу ў спартыўным этапе далучыліся юнакі-балельшчыкі, якім давялося за 1 хвіліну як мага больш адціснуцца ад падлогі. Разнастайныя таленты дэманстравалі дзяўчаты ў творчым заданні, пасля якога ўразілі гледачоў элегант-насцю вячэрніх убранняў. Інтэлектуальная барацьба паставіла кропку ў канчатковым рашэнні журы. Яно і не дзіўна: прыгожы выгляд не заменіць адукаванасці, эрудыцыі і чалавечай спагады. Музычныя паўзы паміж этапамі запаўнялі ўдала падабраныя нумары мастацкай самадзейнасці. Гучалі песні ў выкананні Рамана Даніловіча, Генадзя Шэўчыка, Леаніда Яраховіча, Алега Жумашава, Сяргея Місікава.
Сваімі ўражаннямі ад конкурсу падзяліліся ўсе члены журы. Урэшце, яго старшыня Віктар Рафаловіч аб’явіў намінацыі. Тытулы заваявалі: “Міс Эрудыцыя” – Таццяна Марка, “Міс Усмешка” – Кацярына Трухнова, “Міс Зачараванне” – Яна Бурлак, “Другая Віцэ-Міс Вясна-2014” – Алёна Науковіч, “Першая Віцэ-Міс Вясна-2014” – Эма Цубер. Каронай пераможцы ўзнагароджана Валянціна Лаская. Яны, а таксама Бажэна Шульжык і Вераніка Галсцян атрымалі кветкі, каштоўныя падарункі, сувеніры і касметычную прадукцыю. Пра іх паклапаціліся райвыканкам, станцыя Лунінец, малочны завод, рэдакцыя “Лунінецкіх навін”, раённыя арганізацыі ГА“Белая Русь” і “БРСМ”, кампанія “Арыфлэйм”. Хочацца спадзявацца, што конкурс абавязкова стане традыцыйным, прыцягне яшчэ больш удзель-
ніц, балельшчыкаў і гледачоў!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть