Общество

Прыйшло свята ў Чучавічы

чучевичи ветераныПадтрымка ветэранаў і маральна-патрыятычнае выхаванне моладзі – важнейшыя накірункі ў раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” 

Яркай запамінальнай падзеяй стала свята ўшанавання ветэранаў  Вялікай Айчыннай вайны, праведзенае ў Чучавіцкім Доме культуры 6 мая. Павіншавць былых удзельнікаў баёў прыйшлі старшыня СВК “Чучавічы”  Сяргей Богуш, кіраўнік сельвыканкама Аляксандр Соц, лідар “Белай Русі” Людміла Казадаева, першы сакратар гаркама БРСМ Юлія Шчур, сваякі, сябры, прадстаўнікі працоўных калектываў  і вучні мясцовай школы. Ініцыятарам і натхняльнікам свята стала спецыяліст па ідэялагічнай рабоце СВК “Чучавічы” Алена Муравейка.

Сёння на тэрыторыі сельсавета пражываюць тры ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Гэта Іван Лявонавіч Гушчэня, Васіль Пятровіч Рылач і Даніла Іванавіч Грынь. На свята змог прыйсці толькі Даніла Іванавіч. Разам з ім цёплыя словы, музычныя прывітанні падарункі ад  “Белай Русі” прымалі і сваякі двух першых ветэранаў.

“Ваш жыццёвы шлях – канкрэтны прыклад грамадзянскай свядомасці, патрыятызму і самаадданага служэння Радзіме”, – сказала, звяртаючыся да былога франтавіка Людміла Казадаева.

Яна ж уручыла членскія білеты новым актывістам рэспубліканскага грамадскага аб’яднання. Пярвічка СВК “Чучавічы” ў гэты дзень павялічылася на 25 чалавек. А той факт, што адбылося ўручэнне напярэдадні свята Перамогі, надаў асаблівую сімвалічнасць  важнай падзеі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть