Прыйшло свята ў Чучавічы
Общество

Прыйшло свята ў Чучавічы

чучевичи ветераныПадтрымка ветэранаў і маральна-патрыятычнае выхаванне моладзі — важнейшыя накірункі ў раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» 

Яркай запамінальнай падзеяй стала свята ўшанавання ветэранаў  Вялікай Айчыннай вайны, праведзенае ў Чучавіцкім Доме культуры 6 мая. Павіншавць былых удзельнікаў баёў прыйшлі старшыня СВК «Чучавічы»  Сяргей Богуш, кіраўнік сельвыканкама Аляксандр Соц, лідар «Белай Русі» Людміла Казадаева, першы сакратар гаркама БРСМ Юлія Шчур, сваякі, сябры, прадстаўнікі працоўных калектываў  і вучні мясцовай школы. Ініцыятарам і натхняльнікам свята стала спецыяліст па ідэялагічнай рабоце СВК «Чучавічы» Алена Муравейка.

Сёння на тэрыторыі сельсавета пражываюць тры ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Гэта Іван Лявонавіч Гушчэня, Васіль Пятровіч Рылач і Даніла Іванавіч Грынь. На свята змог прыйсці толькі Даніла Іванавіч. Разам з ім цёплыя словы, музычныя прывітанні падарункі ад  «Белай Русі» прымалі і сваякі двух першых ветэранаў.

«Ваш жыццёвы шлях — канкрэтны прыклад грамадзянскай свядомасці, патрыятызму і самаадданага служэння Радзіме», — сказала, звяртаючыся да былога франтавіка Людміла Казадаева.

Яна ж уручыла членскія білеты новым актывістам рэспубліканскага грамадскага аб’яднання. Пярвічка СВК «Чучавічы» ў гэты дзень павялічылася на 25 чалавек. А той факт, што адбылося ўручэнне напярэдадні свята Перамогі, надаў асаблівую сімвалічнасць  важнай падзеі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть