Общество

Прымаць жыццёва важныя законы

вересЗаканчэнне старога года і пачатак новага – час падвядзення вынікаў. Сімвалічную ацэнку ўласнай работы ў інтэрв’ю “ЛН” робіць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна ВЕРАС.
– Валянціна Ігнатаўна, чым быў адметны 2013 год?
– Паўсядзённай адказнай работай. У парламенце было прынята шмат вельмі важных законапраектаў. Не стала выключэннем і заключная 3-я сесія. Вельмі адказна рыхтаваліся да прыняцця галоўнага фінансавага дакумента – бюджэту Рэспублікі Беларусь на 2014 год. Правялі “круглыя сталы” з удзелам прадстаўнікоў зацікаўленых міністэрстваў, пасяджэнні парламенцкіх камісій. У ходзе падрыхтоўкі закона-праекта было накіравана больш як 100 дэпутацкіх запытаў. У выніку пастараліся ўлічыць усе мінулагоднія нюансы і прыняць вывераны, збалансаваны, бездэфіцытны бюджэт, які мае ярка адлюстраваную сацыяльную накіраванасць.
– Якія з прынятых у другім чытанні дакументаў лічыце найбольш важнымі і значнымі для сваіх выбаршчыкаў?
– На апошняй сесіі было прынята 70 законапраектаў. Унесены змяненні і дапаўненні ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правядзенні выбараў і рэферэндумаў”. Былі ўлічаны заўвагі АБСЕ, якія прагучалі пасля правядзення Прэзідэнцкіх і выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Захавана мажарытарная сістэма, але цяпер выбары будуць праводзіцца толькі ў адзін тур. Законам забаронены байкоты гэтых важных палітычных кампаній. Трэба спадзявацца, што маючыя адбыцца ў сакавіку 2014 года выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць ужо з улікам гэтых новаўвядзенняў.

Дэбаты выклікала абмеркаванне ўнясення дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя». Асабліва артыкул, які датычыў перарывання цяжарнасці. Былі прапановы ўвогуле забараніць аборты. У выніку спыніліся на тым, што, як ні парадаксальна гэта гучыць, у імя зберажэння здароўя і жыцця жанчын аборты будуць дазволены. Аднак урач па асабістых перакананнях можа адмовіць пацыентцы ў перарыванні цяжарнасці. Адначасова ён можа прапанаваць жанчыне іншага ўрача, як і сама жанчына з праблемай можа звярнуцца да іншага спецыяліста. Больш жорсткімі і выверанымі будуць падыходы да стэрылізацыі. Акрамя гэтага, прынятымі змяненнямі замацаваны розныя віды медыцынскай дапамогі, у тым ліку і высокатэхналагічнай. Усё разам узятае павінна станоўча паўплываць на прафілактыку захворванняў. Больш дэталёвае правядзенне медыцынскіх аглядаў будзе са-дзейнічаць выяўленню небяспечных захворванняў (у тым ліку і анкалагічных) на ранніх стадыях.

Прыняты змяненні і дапаўненні ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб фізічнай культуры і спорце”. Замацаваны палажэнні, якія прысвечаны вызначэнню алімпійскіх і паралімпійскіх відаў спорту, арганізацыі фізічнай культуры па месцы работы і жыхарства. Таксама ў другім чытанні адобраны змяненні ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, забаронена дыскрымінацыя ў сферы працоўных адносін па ўзросту, месцы жыхарства, полу. Змяніліся падыходы да работы па сумяшчальніцтву, працэдуры ўзгаднення працоўнага водпуску. Пэўныя змяненні ўнесены і ў Закон “Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання”, асабліва ў раздзел, які датычыць інтэрнэт-магазінаў і распаўсюджвання буйных гандлёвых сетак. Праведзена карэкціроўка заканадаўства, якое датычыць мадэрнізацыі эканомікі і прамысловага комплексу краіны. Многія яго састарэлыя палажэнні прыведзены ў адпаведнасць з нормамі Мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы.
– Верагодна, не менш абмяркоўваемымі былі і новыя палажэнні ў падатковым заканадаўстве? Маю на ўвазе збор на аўтамабілі за допуск да ўдзелу ў дарожным руху.
– Такая мера стала вымушанай неабходнасцю. Дарогі трэба ўтрымліваць у належным стане. Як дэпутат, адчуваю гэта на кожным з прыёмаў грамадзян. Людзі пастаянна скардзяцца на якасць праезнай часткі. Аднак пасля таго, як адмянілі дарожны фонд, клопат пра стан аўтамабільных артэрый поўнасцю лёг на мясцовыя бюджэты. Мяркуецца, што ў выніку ўвядзення збору рэспубліка дадаткова атрымае каля 1,6 трыльёна рублёў. Палова гэтай сумы пойдзе ў мясцовыя бюджэты, палова – у рэспубліканскі. У хо-дзе абмеркавання дэпутаты стараліся абараніць інтарэсы сваіх акруг і пры змяненні размеркавання падатку на прыбытак прадпрыемстваў рэспубліканскага падпарадкавання. Цяпер ён поўнасцю будзе ісці ў рэспубліканскі бюджэт. Можна доўга разважаць, правільна гэта ці не, і ўсё ж, лічу, на праблему варта зірнуць з дзяржаўнага пункту гледжання. Нельга дапусціць, каб адзін раён шыкаваў, а другі не ведаў, як выплаціць заработную плату. Такое пераразмеркаванне сродкаў заклікана ліквідаваць падобны дысбаланс.
– Валянціна Ігнатаўна, а з якімі пытаннямі найчасцей да вас звяртаюцца выбаршчыкі на прыёмах?
– З пытаннямі працаўладкавання, крэдытавання, добраўпарадкавання вуліц і дарог… На некалькіх апошніх сустрэчах гучала пытанне аб нізкай заработнай плаце ў адукацыі. У нашым раёне яна нават ніжэйшая за заробкі ў сельскай гаспадарцы, хаця раней было наадварот. Хачу сказаць, што павышэнне заработнай платы настаўніцтву, безумоўна, наспела. Адкуль можна ўзяць грошы? У нас самыя вялікія расходы на аднаго вучня ў год – сума, эквівалентная 1700 доларам ЗША. Ва Украіне, Казахстане яна ў паўтара-два разы ніжэйшая. Крыху вышэйшая – у Расіі. Але затое ў нас – самая нізкая заработная плата ў настаўнікаў. Відавочна, наспела правядзенне аптымізацыі і ў сістэме адукацыі. У многіх сталічных школах дырэктар мае па 7-8 намеснікаў, раздзьмулі сацыяльна-педагагічныя службы. А гэта ўсё ідзе ў затраты на вучня. Трэба дысбаланс зрушваць у бок павелічэння заробкаў настаўнікаў. У кансалідаваным бюджэце закладзена дастаткова вялікая лічба расходаў на адукацыю – больш як 17 працэнтаў, што з’яўляецца адным з лепшых паказчыкаў сярод краін СНД. І цяпер у 26 артыкуле Закона “Аб бюджэце” замацавана кантрольная лічба і змяншаць яе, як гэта здаралася раней, нельга. Варта толькі наладзіць разумнае, эфектыўнае выкарыстанне прадугледжаных сродкаў. І гэта бу-дзе зроблена. Перад Міністэрствам адукацыі ўзнімала праблему пацвярджэння настаўнікамі, заўважце – лепшымі настаўнікамі, вышэйшай катэгорыі. Сёння гэтая працэдура настолькі забюракратызавана, што многія з педагогаў проста адмаўляюцца пацвярджаць свой ранейшы высокі статус. У Міністэрстве абяцалі гэтую праблему паправіць. Адначасова ідзе пошук сродкаў, каб зрабіць больш адчувальнай і істотнай даплату за майстэрства – вышэйшую педагагічную катэгорыю. Я проста прашу настаўнікаў крыху пацярпець.
У заключэнне хачу падкрэсліць, што ўсе прымаемыя парламентам законы накіраваны на ўмацаванне дзяржавы, абарону інтарэсаў яе жыхароў. Дэпутаты стараюцца прымаць законы, якія не адарваны ад жыцця і абавязкова будуць працаваць.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть