Прывітанне  ад дарослага жыцця
Общество

Прывітанне  ад дарослага жыцця

У Дзень Канстытуцыі ў раёне па традыцыі прайшла патрыятычная акцыя “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, падчас якой 27 юнакоў і дзяўчат атрымалі пашпарты.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Кавалевіч:

– З гэтага моманту вы – паўнапраўныя грамадзяне нашай краіны. Не забывайце, што разам з правамі, якія гарантуе Канстытуцыя Беларусі, на вас ускладзены і пэўныя абавязкі.

Уладальнікаў новых пашпартоў павіншавалі таксама начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі  РАУС Анатоль Молчан, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Гапон, першы сакратар райкама БРСМ Ігар Гаргун. Ад імя вучняў выступіла гімназістка Ганна Сарока:

– Трымаючы ў руках галоўны дакумент, усведамляю, што зрабіла першы крок у дарослае жыццё – а гэта ўжо іншы статус у грамадстве, у дзяржаве, нават іншая адказнасць. Гэта – даросласць. Раней бацькі адказвалі за мяне, цяпер – сама. Адчуваю радасць, шчасце і адначасова сваю прыналежнасць да нечага вялікага, значнага, і імя яму – Беларусь.

Песні пра родную краіну выканалі ўдзельнікі ўзорнага вакальнага ансамбля “Залатое птушаня”, Аляксандра Муравейка і Яўгенія Бугакова, танцавальныя нумары – выхаванцы клуба бальнага танца “Мірыданс”.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть