МикашевичиНовости районаОбществоПрисяга

Прызыўная кампанія ў Лунінецкім раёне

Стартавала новая прызыўная кампанія. Пра яе асноўныя моманты расказаў начальнік аддзела прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў падпалкоўнік Руслан Клюкач:

– Прызыў грамадзян на тэрміновую службу і службу ў рэзерве адбываецца на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №227 ад 4 ліпеня 2022 года і рашэння райвыканкама №1282 ад 20.07.2022 г. Пачынаючы з 8 жніўня, будучыя вайскоўцы накіроўваюцца на медыцынскі агляд ва ўстановы аховы здароўя раёна і вобласці. Вынікі гэтых даследаванняў разгледзяць на пасяджэннях прызыўной камісіі, і на падставе артыкула 36 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і вайсковай службе” вызначыцца далёйшы лёс юнакоў. У кастрычніку пачнецца работа па адбору навабранцаў прадстаўнікамі сіл спецыяльных аперацый, унутраных войск МУС краіны і органаў пагранічнай службы. Адпраўка маладога папаўнення пройдзе ў перыяд з 24 кастрычніка па 4 лістапада.

Падкрэслю, што ўсе мерапрыемствы праходзяць планава і ў адпаведнасці з заканадаўствам. Калі ў маладых людзей ці іх бацькоў узнікнуць якія-небудзь пытанні, то атрымаць абгрунтаваныя адказы на іх можна ў міжрайваенкамаце па адрасе: г. Лунінец, вул. 17 Верасня, 20 або па тэлефоне 6-26-49.

Запісала Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть