Общество

ПЯЧАТЦЫ БОЛЬШ ЗА СТАГОДДЗЕ

З пракладкай чыгункі на Палессі паявіліся прыкметы цывілізацыі: пачалі працаваць пошта і тэлеграф, адкрыліся школы для дзяцей станцыйных рабочых, а разам з імі – чытальні бібліятэк. Пра гэта даведаўся з кнігі “Памяць. Лунінецкі раён”. Падштурхнула да азнаямлення невялікая знаходка.

Пераглядаючы бібліятэку свайго дзядулі ў вёсцы Лядзец Столінскага раёна, знайшоў “Краткий энциклопедический словарь истории Российской империи”. Кніга пашкоджана. Год выпуску яе вызначыць нельга – адсутнічаюць вокладка і першыя старонкі. На 5-ай, з якой і пачынаецца выданне, стаіць пячатка. Яна змяшчае надпіс, які добра чытаецца: “Библіотека Лунинецкой школы Полъсскихъ жел. дорогъ”. Каля пячаткі ад рукі напісана: “1901 г.”.

Відавочна, энцыклапедычны слоўнік выдадзены не пазней гэтага года. Якія яшчэ незвычайныя звесткі чакаюць мяне на старонках кнігі?
Вадзім ЛОСЬ, студэнт 4-га курса гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны. 

АД РЭДАКЦЫІ. Безумоўна, каштоўная знаходка падорыць будучаму гісторыку шмат цікавых фактаў. Удзячны юнаку за дасланы допіс. Вядома, што ў Лунінцы школа Палескіх чыгунак існавала з 1890 года. Тое, што ў школе была бібліятэка, меркавалася, але доказаў не мелі. Выяўленую пячатку можна лічыць двайным адкрыццём – і краязнаўчым, і сфрагістычным.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть