Общество

Радасць – ад шчаслівых усмешак

У сацыяльна-педагагічным цэнтры раёна прайшло свята “Матуліна сэрца”.

Мамачак і прыёмных дзетак чакалі віншаванні і прыемныя сюрпрызы. У выкананні выхаванцаў прытулка прагучалі кранаючыя песні і напоўненыя пяшчотай вершы. А валанцёры Чырвонага Крыжа падрыхтавалі неабходныя і карысныя падарункі для прыёмных сем’яў.

А потым за кубачкам чаю са смачнай выпечкай шмат гаварылі пра дзяцей, пра планы на будучае. І тут міжволі разумееш, што мацярынства для прыёмных мам – гэта прызванне. Бо, праходзячы праз усе цяжкасці выхавання,  жанчыны радуюцца ад таго, што бачаць на тварах дзетак шчаслівыя ўсмешкі.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть