«Ради нескольких строчек в газете…»
Общество

«Ради нескольких строчек в газете…»

встречааПа традыцыі напярэдадні Дня друку ў Доме Саветаў адбылася сустрэча старшыняў райвыканкама Васіля Агіевіча і райсавета – Віктара Рафаловіча з супрацоўнікамі раённай газеты “Лунінецкія навіны”.

Сёлета для яе была асаблівая нагода – раёнка стала пераможцай Х Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая ліцера”. Зразумела, што сустрэча пачалася з віншавальных слоў. Прадстаўнікі заснавальнікаў падкрэслілі вялікую ролю газеты ў фарміраванні грамадскай думкі, своечасовым і аб’ектыўным інфармаванні насельніцтва пра ўсё, што адбываецца на Лунінеччыне, Брэстчыне, у краіне ў цэлым.
Фармат “круглага стала” дазволіў журналістам весці актыўны дыялог з кіраўні-камі раёна, у ходзе якога закранулі шэраг злабадзённых пытанняў. Перш за ўсё, датычылі яны сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Станоўчая дынаміка ў прамысловай галіне дазваляе абгрунтавана спадзявацца на далейшы рост аб’ёмаў вытворчасці і павелічэнне паступленняў у дзяржаўную казну. Больш складаная сітуацыя ў сельскай гаспадарцы, на развіццё якой вялікі ўплыў аказвае статус зоны “рызыкоўнага земляробства”, у якую ўваходзіць Лунінеччына. Свой непрадказальны нораў прырода прадэманстравала і сёлета. Нягледзячы на тое, што ў вясну азімыя ўвайшлі ў добрым стане, замаразкі (а слупок тэрмометра пасля веснавога цяпла нечакана апускаўся да мінус 14,9 градусаў) зрабілі сваю чорную справу: пасевы аказаліся пашкоджанымі на плошчы ў больш як 11 тысяч гектараў.
Аднак аграрыі рукі не апускаюць. З года ў год адточваючы ўменне супрацьстаяць капрызам надвор’я, працаўнікі робяць стаўку на развіццё жывёлагадоўлі. Для гэтага зроблена нямала: практычна ў кожнай гаспадарцы ёсць сучасныя жывёлагадоўчыя памяшканні з найноўшым абсталяваннем. Цяпер клопат работнікаў фермаў напоўніць іх высокапрадуктыўнай жывёлай, забяспечыўшы яе пажыўнымі кармамі. Зараз працаўнікі сельгаскааператываў і падуладная ім корманарыхтоўчая тэхніка гатовы прыступіць да касавіцы, якая пачнецца з дня на дзень.
У ходзе размовы не абышлі ўвагай праблемы Мікашэвіцкага рэгіёна. Журналістаў цікавілі перспектывы развіцця маладога горада, лёс распачатых там новабудоўляў і ўжо дзейнічаючых сацыяльных аб’ектаў. Даведаліся, што пры наяўнасці фінансаў будзе працягнута ўзвядзенне гасцініцы, а фізкультурна-аздараўленчы комплекс і насамрэч плануецца з-пад крыла РУВП “Граніт” перадаць гораду.
Зразумелай была ўвага журналістаў да праблем спорту. Калектыў рэдакцыі з’яўляецца адданым прыхільнікам здаровага ладу жыцця. Думаецца, удзельнікі сустрэчы былі задаволены адказам кіраўнікоў раёна на пытанне аб развіцці мотабола, футбола і міні-футбола. Як і ў мінулыя гады каманды, што з’яўляюцца гонарам раёна, не будуць пакінуты на волю лёсу. Разам з тым, землякі спадзяюцца, што і з боку спартсменаў будзе належная аддача ў выглядзе годных спартыўных перамог.
А яшчэ ў ходзе размовы ішла гаворка пра ўсё, чым жыве газета. Прадстаўнікі заснавальнікаў паабяцалі заўсёдную падтрымку свайму выданню, а журналісты – і надалей трымаць марку адной з лепшых у рэспубліцы раёнак.
У памяць аб сустрэчы калектыву рэдакцыі былі ўручаны прыгожыя віншавальныя адрасы.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть