Общество

РАССТАЎЛЯЮЧЫ ПРЫЯРЫТЭТЫ

У апошні час перад органамі КДК разам з кантрольнымі функцыямі пастаўлена задача павелічэння ступені аналітычнай дзейнасці, актывізацыя работы па спыненню правапарушэнняў.

Другі год аналізуем дзейнасць устаноў і арганізацый без правядзення праверак. Вялікую ўвагу сталі ўдзяляць правядзенню “прамых ліній” і выязных прыёмаў грамадзян. Плануем увесці практыку правядзення “круглых сталоў” па імпартазамяшчэнню. Намецілі для сябе і шэраг іншых мер, накіраваных на скарачэнне адмоўнага сальда знешнегандлёвага абароту, паколькі гэта адна з найбольш актуальных праблем у краіне.

Прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці будуць з’яўляцца кантроль за мэтавым і эфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, дзяржаўнай уласнасці, выкананнем асноўных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, аналіз срокаў і якасці выканання будаўніча-мантажных работ, вывучэнне эфектыўнасці работы дзеючых аграгарадкоў. Працягнем работу па выяўленню і спыненню фактаў ухілення ад уплаты падаткаў суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці, пастаяннаму аналізу работы сельскагаспадарчай галіны, выяўленне і папярэджанне нелегальнага абароту падакцызных тавараў і іншай прадукцыі ў прыгранічнай зоне з Украінай. У 2010 годзе недастатковымі тэмпамі ажыццяўлялася выкананне Праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся – важнейшай для нашага рэгіёна. Вырашана па выніках першага паўгоддзя гэтага года заслухаць адказных асоб райвыканкамаў аб ходзе работ.

З прыняццем Дырэктывы №4 “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь” прафілактычныя напрамкі ў нашай рабоце сталі яшчэ больш актуальнымі. Галоўны прынцып – канкурэнцыя ўсюды, дзе магчыма, дзяржаўнае рэгуляванне там, дзе неабходна. Паколькі ў Дырэктыве вызначаны асноўныя напрамкі далейшага развіцця, то і кантролю за яе выкананнем будзе нададзена першаступеннае значэнне.

Супрацоўнікі нашага міжракамітэта прынялі ўдзел у вучобе кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў Лунінеччыны, дзе былі растлумачаны асноўныя аспекты дзейнасці, растлумачаны меры, якія ўведзены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 №510 “Аб здзяйсненні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, прыведзены прыклады дапускаемых парушэнняў суб’ектамі гаспадарання.

Для якаснага выканання дзяржаўных задач неабходна канструктыўнае ўзаемадзеянне кантралюючых, праваахоўных органаў, органаў мясцовай улады.

Лявонцій СЯРЭДЗІЧ, старшыня Пінскага МКДК.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть