“РАТНАМУ ПОДЗВІГУ ПЕСНЮ СПЯВАЕМ”
У Іванава прайшоў другі тур першага рэспубліканскага фестывалю-конкурсу патрыятычнай песні, прысвечанага 65-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Прыемна, што права адкрыць фестываль песняй “Елізавета” даручылі нашым землякам – ветэранскаму квінтэту “Спадчына” ў складзе Паўла Акімавіча Дабрынца, Віктара Парфёнавіча Селядцова, Аляксея Філіпавіча Троцкага, Сяргея Аляксандравіча Грушэўскага і Мікалая Іванавіча Вячоркі. Яны ж выканалі і фінальную кампазіцыю “Перамога”, за што атрымалі спецыяльны прыз абласнога савета ДТСААФ. А салістка дзіцячага ўзорнага ансамбля эстраднай песні “Залатое птушаня” Крысціна Збралевіч зачаравала журы песняй “Малітва”, што гарантавала ёй перамогу ў намінацыі “Молодость моя – Белоруссия”. Цяпер нашу “зорную” зямлячку чакае выпрабаванне ў фінальным рэспубліканскім туры, які адбудзецца ў красавіку.