Общество

Ратуюць штрафы і трафарэты!

У рамках акцыі “Брэстчына без тытуню”, якая працягвалася практычна ўвесь май, у рэдакцыі “Лунінецкіх
навін” спецыялісты зацікаўленых службаў абмеркавалі праект антытытунёвага закона, падзяліліся вопытам па прафілактыцы курэння і высветлілі некаторыя праблемныя пытанні, якія неабходна вырашаць.

Па абодва бакі барыкад
Праект па забароне курэння ў грамадскіх месцах быў вынесены на шырокае абмеркаванне і адразу падзяліў беларусаў на два лагеры. Адны адстойваюць сваё права на курэнне там, дзе раптам запатрабуе арганізм, а іншыя лічаць, што палітыку антытытуню трэба зрабіць больш жорсткай, каб засцерагчы тых, хто не курыць.
Псіхолаг РЦГіЭ Святлана Дзмітрыева пазнаёміла прысутных з палажэннямі законапраекта.
Адбылося пасяджэнне міжведамаснага савета пры Савеце міністраў па папярэджванню і прафілактыцы п’янства, алкагалізму, наркаманіі і курэння. Прызнана мэта-згодным уключэнне ў план падрыхтоўкі на 2014 год праекта закона “Аб абароне здароўя насельніцтва ад наступстваў тытуню і ўздзеяння яго дыму”. Падобныя законы ўжо ёсць у многіх краінах свету, у тым ліку ў суседняй Расіі. Калі ён будзе прыняты ў тым выглядзе, у якім існуе сёння, то ўжо ў 2015-ым ва ўсіх кафэ і рэстаранах, шпіталях і вакзалах, на заводах і ў многіх установах ліквідуюць зоны для курэння, а цыгарэты знікнуць з прылаўкаў звычайных гандлёвых кропак і будуць прадавацца толькі ў спецыялізаваных магазінах.
І хоць колькасць тых, хто курыць, з года ў год зніжаецца, спецыялісты лічаць, што гэта не дае падстаў супакойвацца. Бо ад хвароб, звязаных з тытунём, у краіне штогод памірае 15,5 тысячы чалавек.
– Брэсцкая вобласць па колькасці курцоў ад агульнага насельніцтва ідзе на самым апошнім месцы, – расказвае Святлана Іванаўна. – З 2010-га паказчык знізіўся з 28,6 да 26,9 працэнта. Аднак у апошні час усё часцей паступаюць скаргі ад так званых пасіўных курыльшчыкаў, якія вымушаны дыхаць тытунёвым дымам на аўтобусных прыпынках, у барах, рэстаранах і нават медыцынскіх установах.

Як прыцягнуць да адказнасці?
Сёння заканадаўствам прадугледжана адказнасць за курэнне, распіццё алкагольных напіткаў ва ўсіх відах грамадскага транспарту, вагонах цягнікоў, за выключэннем месцаў, спецыяльна прызначаных для гэтай мэты. Як паведаміў намеснік начальніка АУСТ на транспарце Віталь Рылач, сёлета за жаданне пасмаліць у забароненых месцах пакараны штрафам 194 грамадзяніны. Большасць правапарушэнняў учынена ў цягніках, 20 працэнтаў – у вакзалах, пунктах грамад-скага харчавання.

Дым – ёсць, сведкаў – няма!
У абмеркаванні праблемы брала ўдзел намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Таццяна Вакульчык, якая таксама ўказала на шэраг праблем у жыллёвым сектары, звязаных з курэннем:
– Пад нашым наглядам знаходзяцца аб’екты жыллёвага фонду. Усе ведаюць, што курыць у пад’ездах нельга, аб чым сведчаць і забараняльныя знакі, якія вывешваем у месцах агульнага карыстання. Аднак людзі зрываюць шыльды, кураць, смецяць… Ратуюць толькі трафарэты, якія наносяцца фарбай на сцены ў пад’ездах. Жыхары часта скардзяцца на тых, хто курыць у пад’ездах, але ананімна – проста не хочуць сварыцца з суседзямі і пісаць заявы. Таму прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці злосных курцоў у памяшканнях агульнага карыстання складана.

Праблема маральная і экалагічная

Урач-валеолаг раённай паліклінікі Жанна Кулеш прапанавала зрабіць яшчэ больш жорсткай адказнасць. Ні для каго не сакрэт, што вадзіцелі кідаюць акуркі прама праз акно аўтамабіля, а тыя, хто курыць на вуліцы, – пад ногі акружаючым. Нават на тэрыторыі ўстаноў аховы здароўя, бывае, сустракаюцца цыгарэтныя “бычкі”.
– Насельніцтва трэба часцей інфармаваць не толькі пра шкоду самога курэння, але і пра шкоду, якую яно наносіць навакольным, – упэўнена Жанна Леанідаўна. – Асабліва гэта датычыць нашай моладзі, пажадана праводзіць як мага больш прафілактычных мерапрыемстваў. Ад таго, як мы выхаваем сёння дзяцей і моладзь, залежыць наша будучыня.
Напрыклад, ахвярамі тытунёвага дыму сталі многія знакамітасці: навукоўцы, пісьменнікі, артысты. Урач Сяргей Боткін быў заўзятым курцом. Паміраючы ў 57-гадовым узросце, ён сказаў: “Калі б я не курыў, то пражыў бы яшчэ як мінімум 10 або 15 год”.
Паводле апошніх звестак сацдаследаванняў, большасць насельніцтва адмоўна ставіц-ца да курэння, асабліва ў грамадскіх месцах, і гатова падтрымліваць улады. Дзякуючы рабоце, якая праводзіцца, моладзь прытрымліваецца моды на здаровы лад жыцця і адмову ад шкодных звычак.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть