“РАЁНКА” І “ВІКТОРЫЯ” ЎСЛАЎЛЯЮЦЬ ЛУНІНЕЧЧЫНУ
Общество

“РАЁНКА” І “ВІКТОРЫЯ” ЎСЛАЎЛЯЮЦЬ ЛУНІНЕЧЧЫНУ

Падведзены вынікі абласнога конкурсу “Лепшы прадпрымальнік 2008 года Брэсцкай вобласці”. Ад Лунінеччыны ў ім удзельнічалі 7 прадстаўнікоў. Аднак перамогу сёлета святкуе прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Вікторыя” (дырэктар Таццяна Удавенка).

Жаданыя статуэткі і дыпломы ўручаны “Вікторыі” за перамогу ў намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у серыйнай вытворчасці спажывецкіх тавараў” і ў намінацыі “Лепшы прадпрымальнік-мецэнат”.

Другі год запар утрымлівае лаўры пераможцы і наша “раёнка”. “Лунінецкія навіны” прызнаны пераможцай сярод раённых газет вобласці ў намінацыі “Лепшае асвятленне і прапаганда ў сродках масавай інфармацыі прадпрымальніцкай дзейнасці ў Брэсцкай вобласці ў 2008 годзе”.




Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть